Аб парадку дысцыплінарнай адказнасьці

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта

і Савета Народных Камісараў БССР

(вытрымкі)

28 ліпеня 1928 г.                                                                                     г. Мінск

 

Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР паста­наў­ляюць скасаваць пастанову ЦВК і СНК БССР за 10 ліпеня 1925 году «Аб ды­с­цы­плінарным пакараньні службовых асоб дзяржауных і рыроўненых да іх устаноў і прадпрыемстваў» (З.З. БССР 1925 г., № 32, арт. 295) і зацьвердзіць наступнае

Палажэньне аб парадку дысцыплінарнай адказнасьці.

8. … Гэтае палажэньне не пашыраецца на асоб, якія адбываюць абавязковую вайсковую службу і знаходзяцца ў шэрагах Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, а таксама на працаўні­коў міліцыі, месц зьняволеньня і Аб’яднанай Дзяржаўнай Палітычнай Управы. Дысцыплі­нар­ная адказнасьць ….аных асоб вызначаецца спэцыяльнымі законамі.

 

Час. вык. абав.

 

Старшыні Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР               А. Хацкевіч

Старшыня Савету Народных Камісараў БССР                         М. Галадзед

За Сакратара Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР     А. Сташэўскі

ЗЗ БССР. 1928.

Пра пэрыадычныя набаўкі за выслугу гадоў

да заработнай платы работнікаў страявога складу міліцыі

і актыўнага складу крымінальнага вышуку

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта

і Савета Народных Камісараў БССР

18 жніўня 1928 г.                                                                                       г. Мінск

 

У разьвіцьцё артыкулу 1 пастановы Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту і Саве­ту Народных Камісараў БССР за 14 сьнежня 1927 году «Пра захады да палеп­шань­ня быту і службы работнікаў Рабоча-Сялянскай Міліцыі» (З.З. БССР 1928 г., № 1, арт. 3) Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР паста­наў­ляюць:

1. Для забясьпечаньня практыкоўным асабовым складам органаў міліцыі і крыміналь­нага вышуку уста­на­віць да заработнай платы паказаных у артыкуле 2 работнікаў гэтых органаў тры пэрыадычныя набаўкі за выс­лугу гадоў у наступным разьмеры:

а) для праслужыўшых без перапынку ў органах міліцыі і крымінальнага вышуку 3 гады – 10 проц. асноўнага акладу;

б) для праслужыўшых без перапынку ў органах міліцыі і крымінальнага вышуку 6 гадоў – 20 проц. асноўнага акладу;

в) для праслужыўшых без перапынку ў органах міліцыі і крымінальнага вышуку 9 гадоў – 30 проц. асноўнага акладу.

2. Гэтая пастанова пашыраецца на малодшых міліцыянэраў, на агэнтаў крымінальнага вышуку, малодшы і сярэдні начальніцкі склад надворнай і прамысловай міліцыі і крыміналь­нага вышуку.

3. Выплату пэрыадычнай набаўкі работнікам, якія выслужылі паказаныя ў артыкуле 1 тэрміны да 1 студзеня 1928 г., пачаць з 1 кастрычнікі 1928 году. У далейшым выплачваць перыядычныя набаўкі з 1 кастрычніка таго году, на 1 студзеня якога скончыўся ўстаноўлены п. п. «а», «б» ці «в» арт. 1 тэрмін.

 

Час. Вык. Аб.

Старшыні Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР            А. Хацкевіч

Нам. Старшыні Савету Народных Камісараў БССР                  М. Карклін

За Сакратара Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР А. Сташэўскі

 

ЗЗ БССР. 1928. № 25. С. 626–627.

 

Дадатак 1 (да ўвагі да арт. 38 Крымінальнага Кодэксу БССР).

Пра мясцовасьці БССР, дзе забараняецца жыць асобам,

выселеным у судовым альбо ў адміністрацыйным парадку,

І пра рэгістрацыю такіх асоб у органах міліцыі

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту

і Савету Народных Камісараў БССР

10 мая, 3 лістапада 1928 г.

 

Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР паста­наўляюць:

1. Асобы, выселеныя паводле прысуду на падставе артыкулаў 38 і 39 Крымінальнага Кодэксу ў рэдакцыі 1928 г., і асобы, выселеныя ў адміністрацыйным парадку, на працягу часу, вызначанага ў прысудзе альбо ў пастанове аб адміністрацыйным высяленьні, ня маюць праважыць у гарадох: Менску, Віцебску, Полацку, Воршы, Магілёве, Бабруйску, Гомелі, Мазыры, а таксамаў 50-кілёмэтравай прыгранічнай паласе.

2. Калі выселеныя асобы зьявяцца ў адну з паказаных у артыкуле 1 мясцовасьць і па прапанове належных органаў неадкладна не пакінуць яе, то яны высылаюцца этапным парадкам.

3. Выселеныя асобы павінны не пазьней трох дзён ад часу, калі яны прыбылі ў выбранае імі альбо прызначанае ім месца жыцьця, зарэгістравацца ў мясцовым акруговым ці раённым органе міліцыі.

Пры зьмене месца жыцьця выселеныя асобы павінны заявіць аб гэтым таму органу міліцыі, у якім яны зарэгістраваны, і атрымаць ад яго праходнае пасьведчаньне, якое аддаецца імі органу міліцыі пры рэгістрацыі на новым месцы жыцьця.

4. Выселеная асоба павінна кожны тыдзень зьяўляцца для праверкі ў той орган міліцыі, у якім яна зарэгі­стра­вана, а калі жыве далей 5 кілёмэтраў ад гэтага органу міліцыі і бліжэй да сельскага альбо местачковага савету, то ў савет.

Калі асоба, якая высяляецца,выяжджае ў іншую савецкую рэспубліку, то орган міліцыі выдае праходнае пасьведчаньне толькі ў тыя пункты, дзе законы гэтай рэспублікі не забараняюць жыць выселеным.

Акруговыя выканаўчыя камітэты па просьбе выселеных асоб могуць дазваляць ім часова быць у мясцовасьцях, паказаных у артыкуле 1 гэтай пастановы.

Парадак ужываньня гэтай пастановы ўстанаўляецца інструкцыяю Народных Камісарыятаў Унутраных Спраў і Юстыцыі.

 

ЗЗ БССР. 1928. №17.

 

Палажэньне пра Школу начальніцкага складу Міліцыі БССР

Імя М. В. Фрунзэ

Пастанова Савета Народных Камісараў БССР

24 снежня 1928 г.                                                                                      г. Мінск

1. Школа Міліцыі імя М.В. Фрунзэ мае на мэце падрыхтоўваць кваліфікаваны началь­ніцкі і актыўны склад Мілі­цыі БССР.

2. Школа Міліцыі прыроўніваецца да нармальных вайсковых школ і знаходзіцца пад ведамам Народнага Ка­мі­са­рыяту Унутраных Спраў.

3. Сродкі на ўтрыманьне Школы Міліцыі асыгноўваюцца ў каштарысе Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў.

4. Правілы прыйманьня ў Школу Міліцыі ўстанаўляюцца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў.

5. Курс навучаньня ў Школе Міліцыі гадовы.

Праграмы і навучальныя пляны Школы Міліцыі зацьвярджаюцца Народным Каміса­рыятам Унутраных Спраў пасьля ўзгадненьня з Народным Камісарыятам Асьветы.

6. На чале Школы Міліцыі стаіць Начальнік.

7. На Начальніка Школы Міліцыі ўскладаецца кіраваньне навучальна-страявою, выха­ваўчаю і адміністра­цый­на-гаспадарчаю дзейнасьцю школы.

8. Пры Начальнікў Школы арганізуецца, як дарадчы орган, пэдагагічная рада, структура і кампэтэнцыя якой ўстанаўляецца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў.

9. Школа Міліцыі складаецца з навучальна-страявой і адміністрацыйна-гаспадарчай частак, функцыі якіх устанаўляюцца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў.

10. Асобам, якія скончылі Школу Міліцыі, выдаецца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў належнае пасьведчаньне.

11. Асобы, якія скончылі Школу Міліцыі альбо выбылі з Школы па розных прычынах да сканчэньня яе, апроч выпадкаў звальненьня па хваробе, што перашкаджае службе ў Міліцыі, павінны праслужыць у органах Міліцыі альбо Крымінальнага Вышуку па два месяцы за кожны месяц навучаньня ў Школе.

12. Асобы, камандыраваныя ў Школу Міліцыі акруговымі выканаўчымі камітэтамі, пасьля сканчэньня Школы павінны вярнуцца пад загад органаў Міліцыі адпаведнага акруговага выканаўчага камітэту.

 

Старшыня Савету Народных Камісараў БССР                         М. Галадзед

Нам. Кіраўніка Спраў Савету Народных Камісараў

і Эканамічнай Нарады БССР                                                      Л. Дубавіцкі

 

ЗЗ БССР. 1928. № 37. С. 1134–1135.

Пра перадачу на мясцовыя сродкі выдаткаў


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: