Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. на Беларусi Устанауленне улады Саветау

25 кастрычнiка 1917 г. у Петраградзе адбылася рэвалюцыя. Рабочыя i салдаты пад кiраунiцтвам бальшавiкоу скiнулi Часовы урад. Прычынамi рэвалюцыi сталi цяжкасцi, вызваныя nepшай сусветнай вайной, незадаволенасць палiтыкай Часовага урада, якi не вырашау пытаннi аб мiры i зямлi.
Паведамленне аб перамозе узброеннага паустання у Петраградзе прыйшло у Мiнск 25 кастрычнiка. Мiнскi Савет, у якiм пераважалi бальшавiкi, узялi на сябе кiраунiцтва рэвалюцыяй у Мiнску. Ён абвясцiу сябе уладай i на важнейшыя аб'екты горада паслау сваiх камiсарау. 3 салдат, вызваленых з турм на вул. Валадарскага, якiя раней былi арыштаваны за палiтычныя выступленнi, быу арганізаваны Першы рэвалюцыйны iмя Мiнскага Савета полк.
Процiдзеянне бальшавiкам у Мiнску аказау Камiтэт выратавання рэвалюцыi на чале з меньшавiком Калатухiным. Яго падтрымалi усе астатнiя партыi. Перавага сiл была на баку Камiтэта. I толькi, калi Мiнскаму Caветy прыйшоу на дапамогу браняпоезд з па-бальшавiцку настроечномi салдатамi з Заходняга фронту, Камiтэт выратавання здауся. 2 лiстапада была абвешчана перамога савецкай улады у Miнску. К гэтаму часу рэвалюцыя ужо перамагла у Вiцебску. Гомелi i iншых гарадах. Непасрэднае кiраунiцтва пераходам улады да Саветау ажыццяуляу ВРК (ваенна-pэвалюцыйны камiтэт) Заходняй вобласцi i фронту на чале з K.I. Ландэрам.
Пазней за ycix гарадоу савецкая улада устанавiлася у Магiлёве. Тут знаходзiлася Стаука Вярхоунага галоунакамандуючага генерала М.М. Духонiна. Бальшавiкi накiравалiі сюды узброеныя сiлы. 27 лiстапада Стаука была лiквiдавана. Улада перайшла у pyki ВРК. Такiм чынам, з 25 кастрычнiка па 27 лiстапада рэвалюцыя перамагла на усей Беларусь Была установлена улада Саветау. Вышэйшымi органамi савецкай улады сталi Аблвыкамзах (абласны выканаучы камiтэт Зах. вобласцi i фронту, на чале з А.Ф. Мяснiковым) i CHK (Савет Народных камiсарау) на чале з K.I. Ландэрам. На месцах улада пераходзiла да Савeтау.




Полацкае княства у Х-ХII ст. Княжацка-вечавы лад

Першым княствам -дзяржавай на беларускiх землях было Полацкаe княства, з цэнтрам у г. Полацку. Полацк быу заснаваны у 862 г. У X ст. ён становiцца цэнтрам самага магутнага у краi Полацкага княства.
Першым гiстарычна вядомым полацкiм князем быу Рагвалод. У 980 г. Рагвалод i два яго сыны былi забiты наугародскiм князем Уладзiмiрам Святаслававiчам. Дачку Рагвалода Рагнеду Уладзiмiр прымусiу стаць яго жонкай. Ускорым Уладзiмiр становiцца Кiеускiм князем. Не дараваушая мужу смерцi бацькi i братоу Рагнеда робiць, няудалую пробу забiць Уладзiмiра. Князь вырашыу засячы непакорную палачанку, але нa абарону мацi з мячом у руках выcтупiу ix малалетнi сын Iзяслау. Параiушыся з баярамi Уладзiмiр выслау Рагнеду з Iзяславам у полацкiя землi, пабудавау для ix горад, якi назвау iмем свайго сына «Iзяслауль» (сучасны Заcлауль). Калi Iзяслау падрос, палачане запраciлi яго на княжанне у Полацку. Так у Полацkiм княстве стала княжыць дынастыя «Рагвалодaвых унукау».
У XI ст. адбылося узмацненне Полацкай дзяржавы. Князь Брачыслау (1003-1044) пашырыу межы свaйго уладання. Ён ваявау з Ноугарадам за волакi (сухапутныя шляхi) памiж рэкамi Заходняй Дзвiной i Дняпром. Кiеускi князь Яраслау Мудры аддау Брачыславу 2 гарады - Вiцебск i Усвяты.
Яшчэ больш узмацнiлася Полацкаe княства пры Усяславе Чaрадзеe (1044-1101). Ён ваявау за землi з Ноугарадам i Кiевам. Пры iм значна павялiчылася палiтычная роля Полацкага княства. У яго уваходзiла больш за 30 гарадоу. Усяслау Чарадзей быу апошнiм князем, якi валодау усей Полацкай зямлёй. Пасля яго смерцi яна пачала распадацца на асобныя удзельныя княствы. Першым вылучылася Мiнскае княства. Удзельнымi княствамi таксама сталi Заслаускае, Лагойскaе, Вiцебскае, Друцкое i iнш. У XII ст. настау перыяд феадальнай раздробленасцi.
У Полацку Х- XII ст. iснавау княжацка-вечaвы лад. Веча -гэта агульны сход дарослых мужчын, на якiм вырашалiся усе важныя грамадскiя справы. Веча магло знiмаць i назначаць князя, заключаць дагаворы, вырашаць пытаннi аб вайне i мiры. Калi веча не падтрымлiвала князя, ён павiнен быу пакiнуць горад. Веча мела свае BoйcKa - апалчэнне гараджан. Выступiць супраць апалчэння гараджан князь са сваей невялiкай дружынай не мог.
Такiм чынам, Полацкае княства у Х-XII ст. было самастойнай дзяржавай са сваiм прауленнем.







Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: