Музеі і арганізацыя іх дзейнасці

АБ МУЗЕЯХ І МУЗЕЙНЫМ ФОНДЗЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 лістапада 2005 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 24 лістапада 2005 года

                                 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

                                   

Артыкул 1. Асноўныя тэрміны і іх азначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе

        У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрміны і іх азначэнні:

музей - юрыдычная асоба або структурнае падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія рэалізуюць большасць відаў музейнай дзейнасці;

музейны прадмет - культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальны прыродны аб’ект, якія маюць культурную, гістарычную, навуковую і

(або) мастацкую вартасць і ўключаны ў музейны фонд у мэтах

захавання, вывучэння і папулярызацыі;

музейная калекцыя - сукупнасць музейных прадметаў, аб’яднаных адной або некалькімі прыкметамі, якая з’яўляецца адным цэлым і адначасова састаўной часткай музейнага фонду;

музейны фонд - навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, якія захоўваюцца ў музеі;

прадмет музейнага значэння - культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальны прыродны аб’ект, якія маюць прыкметы музейнага прадмета, але не ўключаны ў музейны фонд;

музейная справа - сфера культуры, якая ўключае ў сябе навуковыя, даследчыя і асветніцкія працэсы, накіраваныя на выяўленне, камплектаванне, улік, захаванне, вывучэнне і папулярызацыю культурных каштоўнасцей і (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальных прыродных аб’ектаў;

музейны работнік - фізічная асоба, якая на падставе працоўнага дагавора забяспечвае ажыццяўленне ў музеі музейнай дзейнасці.

  

Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і              Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь

1. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031), гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

2. Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.

  

Артыкул 3. Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы музейнай справы

1. Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы музейнай справы ажыццяўляюць Прэзiдэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вызначае дзяржаўную палітыку ў сферы музейнай справы.

3. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы.

4. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь рэалізуе дзяржаўную палітыку ў сферы музейнай справы, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў гэтай сферы і каардынуе дзейнасць у сферы музейнай справы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

5. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў межах сваёй кампетэнцыі вырашаюць пытанні мясцовага значэння ў сферы музейнай справы.

  

Артыкул 4. Асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы

Асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы  музейнай справы з’яўляюцца:

забеспячэнне агульнадаступнасці музейных прадметаў і музейных калекцый;

забеспячэнне сацыяльна-эканамічных і іншых умоў для эфектыўнай дзейнасці музеяў, садзейнічанне фарміраванню сучаснай інфраструктуры і інфарматызацыі музейнай справы;

падтрымка дзяржаўных праграм развіцця музейнай справы;

забеспячэнне захаванасці Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, у тым ліку шляхам фінансавання кансервацыі і (або) рэстаўрацыі музейных прадметаў і музейных калекцый за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

забеспячэнне падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі музейных работнікаў;

распрацоўка, прыняцце (выданне) актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы музейнай справы і кантроль за іх выкананнем;

падтрымка фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у сферы музейнай справы;

садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў сферы музейнай справы, у тым ліку арганізацыя міжнародных музейных выставак у Рэспубліцы Беларусь і выставак, створаных на аснове музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, за межамі Рэспублікі Беларусь, фінансаванне ўдзелу ў міжнародных музейных арганізацыях.

  

Артыкул 5. Правы і абавязкі наведвальнікаў музеяў

1. Наведвальнікі музеяў маюць права на:

1.1. наведванне музеяў у адпаведнасці з рэжымам іх работы,  а таксама карыстанне іх паслугамі;

1.2. атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці музеяў, за выключэннем інфармацыі, якая з’яўляецца дзяржаўнай або іншай ахоўваемай законам тайнай;

1.3. працу з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

1.4. абскарджанне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь незаконных дзеянняў (бяздзейнасці) службовых асоб музеяў, якія абмяжоўваюць правы наведвальнікаў.

2. Музеі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць грамадзянам права бясплатнага наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не радзей чым адзін раз у месяц, а інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, дзецям да сямі гадоў, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, навучэнцам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, музейным работнікам - пастаянна.

Навучэнцам устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне гульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і ышэйшай адукацыі, прадастаўляецца права на не больш чым 50- працэнтную скідку ад кошту ўваходнага білета для наведвання экспазіцый і выставак, створаных музеямі, указанымі ў частцы першай гэтага пункта, на аснове ўласных музейных фондаў.

Прадугледжанае часткамі першай і другой гэтага пункта прадастаўленне права бясплатнага (ільготнага) наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, не распаўсюджваецца на іншыя платныя паслугі музеяў.

3. У музеях, не ўказаных у частцы першай пункта 2 гэтага артыкула, прадастаўленне права бясплатнага (ільготнага) наведвання экспазіцый і выставак, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, вызначаецца заснавальнікамі гэтых музеяў.

4. Наведвальнікі музеяў абавязаны беражліва адносіцца да музейных прадметаў і музейных калекцый і выконваць правілы для наведвальнікаў музеяў.

  

Артыкул 6. Міжнародныя сувязі музеяў

       Музеі Рэспублікі Беларусь удзельнічаюць у міжнародным супрацоўніцтве ў сферы музейнай справы ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

  

Артыкул 7. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублікі              Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь

       За парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь настае адказнасць у  дпаведнасці

з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

                                 

ГЛАВА 2

МУЗЕІ І АРГАНІЗАЦЫЯ ІХ ДЗЕЙНАСЦІ

                                    

Артыкул 8. Віды музеяў па форме ўласнасці

    1. Музеі ў Рэспубліцы Беларусь падзяляюцца па форме ўласнасці

на дзяржаўныя і прыватныя.

2. Да дзяржаўных музеяў адносяцца музеі, створаныя дзяржаўнымі

органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі.

3. Да прыватных музеяў адносяцца музеі, створаныя фізічнымі

асобамі або недзяржаўнымі арганізацыямі.

  

Артыкул 9. Статус музеяў

1. Музеі з’яўляюцца некамерцыйнымі арганізацыямі, якія ствараюцца ў форме ўстаноў культуры.

Музеі могуць уваходзіць у склад юрыдычных асоб у якасці структурных падраздзяленняў, у тым ліку адасобленых.

2. Статус музеяў вызначаецца іх заснавальнікамі з улікам палажэнняў гэтага Закона, іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ўказваецца ў статуце юрыдычнай асобы (далей - статут музея) або ў палажэнні аб структурным падраздзяленні юрыдычнай асобы.

3. У адпаведнасці з гэтым Законам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць устанаўліваць асаблівасці прававога становішча некаторых музеяў.

  

Артыкул 10. Парадак стварэння і ліквідацыі музеяў

1. Музеі ствараюцца і ліквідуюцца ў парадку, устаноўленым Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь», гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

2. Стварэнне дзяржаўных музеяў ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама іншымі дзяржаўнымі органамі і дзяржаўнымі арганізацыямі па ўзгадненню з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

3. Абавязковымі ўмовамі для стварэння музея з’яўляюцца:

3.1. наяўнасць культурных каштоўнасцей і (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці унікальных прыродных аб’ектаў, а таксама навуковага праекта музея, у залежнасці ад якіх вызначаецца профіль музея;

3.2. магчымасць заснавальніка музея забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), які адпавядае профілю  музея і патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў і музейных калекцый, а таксама неабходнымі фінансавымі сродкамі для арганізацыі і ажыццяўлення музейнай дзейнасці;

3.3. іншыя ўмовы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4. Пры ліквідацыі дзяржаўнага музея яго музейны фонд перадаецца іншым дзяржаўным музеям.

Пры ліквідацыі прыватнага музея яго заснавальнік абавязаны забяспечыць цэласнасць і захаванасць музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.

Пры ліквідацыі прыватнага музея ў выпадку прыняцця ўласнікам музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, рашэння аб іх адчужэнні перавагу ў набыцці гэтых музейных прадметаў і (або) музейных калекцый пры іншых роўных умовах маюць дзяржаўныя органы і дзяржаўныя музеі.

  

Артыкул 11. Асноўныя задачы музеяў

Асноўнымі задачамі музеяў з’яўляюцца выяўленне, камплектаванне, улік, захаванне, вывучэнне і папулярызацыя культурных каштоўнасцей і (або) выдзеленых з навакольнага асяроддзя

ў выніку навуковай дзейнасці унікальных прыродных аб’ектаў у мэтах

забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, выкарыстання іх для інтэлектуальнага і культурнага развіцця грамадства, у тым ліку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзі, гісторыі і культуры.

  


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: