Пасяджэньня Нацкамісіі ЦВК БССР – 19 студзеня 1931 г.
3. С л у х а л і:
Аб становішчы кітайскага калгасу “Маркавічы”.
Дакладчык тав. Бэрг.
П а с т а н а в і л і:
Заслухаўшы даклад інструктара Белкалгасцэнтру т. Бэрга аб становішчы кітайскага калгасу “Маркавічы”, Нацкамісія ЦВК БССР канстатуе:
1. Што Белкалгасцэнтр не рэагаваў сваечасова на злачынства, якія тварацца у кітайскім калгасе і аб якіх ён ведаў, што зьяўляецца зусім недапушчальным.
Прапанаваць Белкалгасцэнтру тэрмінова прыняць захады да ліквідацыі усіх злачынстваў і агіднасьцяй, якія маюцца ў гэтым калгасе і аб выніках у дэкадны тэрмін паведаміць Нацкамісію.
2. Прапанаваць Віцебскай раённай нацкамісіі высьвятліць узаемаадносіны паміж кітайцамі і беларусамі ў калгасе “Маркавічы”, прыняць рашучыя захады да рэгуляваньня іх і павесьці глубокую растлумачальную працу па інтэрнацыянальнаму выхаваньню.
3. Справу аб злачынствах перадаць Пракурору для расьследваньня і прыцягненьня вінаватых да адказнасьці.
Адказны Сакратар Нацкамісіі ЦВК БССР (Ф.Гольмшток)