Этап бальшавіцка-марксісцкай гістарыяграфіі савецкага часу

Этап беларускага нацыянальна – дэмакратычнага руху і БНР.

(пач. ХХст. 1921 – 1929гг. – беларусізацыя)

Характэрыстыка: ішла інтэнсіўная барацьба беларускага народа за незалажнасць і ўсе гістарычныя творы пісаліся тымі, хто займаўся палітычнай барацьбой – пачатак сапраўднай беларускай гтстарыяграфіі. Узровень прац адносна невысокі, сустракаюца памылкі. Працы – былі першыя і мелі вельмі кароткі тэрмін напісання.

· Ластоўскі: “Кароткая гісторыя Беларусі” 1910г., “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі: спроба паясніцельнай кнігапісі ад к.Х да пач.ХХ ст.” Коўна, 1926г.

· Доўнар-Запольскі – першы дыпламаваны гісторык, прафесар. Напісаў кнігі: “Гісторыя Беларусі”; «Государственное хозяйство ВКЛ пры Ягелонах» Кіеў 1901г. «Очерки по организации западно-русского крестьянства в ХVΙв.» 1906г. таксама працы па этнаграфіі. Яго заслуга ў тым, што ён першы на аснове шырокіх звестак сабраў працу па гісторыі Беларусі, аналіз шляху.

· Ігнатоўскі: “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” вытрымала 4-ры выданні (як падручнік) 1919; 1921; 1926; 1991.

Ігнатоўскі - першы гісторык-марксіст у гістарыяграфіі гісторыі Беларусі, які імкнуўся тлумачыць яе з савецкага падыходу, але заставаўся на пазіцыі нацыянальнай беларускай гістарыяграіі. Займаў высокія пасады БССР, прэзідэнт Інбелкульта. Папаў пад рэпрэсіі(пакончыў жыццё самагубствам, жонку выслалі, сыноў растралялі).

(30-я гг. ХХст. – пач. 90-ых гг.ХХст.)

Характэрная рыса ў тым, што гісторыю Беларусі, нягледзячы на рэвалюцыйныя бальшавіцкія змены, трактавалі, зыходзячы з царска-расійскіх ідэалагічных штампаў: міф аб адзінстве славянскага паходжання; міф захопу літоўскімі князямі “исконно русских территорий”; міф аб уключэнні беларускіх зямель у склад ВКЛ; аб дабравольным аб’яднанні з Расіяй у час падзелаў Рэчы Паспалітай.

Кожнае слова ў назве перыяду характарызуе падыход:

1) з пункту гледжання дыктатуры пралетарыяту;

2) з пункту гледжання ідэалогіі класавай барацьбы;

3) з пункту гледжання выпрацаванай неабходнасці зліццю народаў Расіі ў адзін.

Змяненне: у гісторыю ўведзена марксісцка-ленінская ідэалогія.

· Грэкаў Б.Д .: дырэктар інстытута гісторыі АН СССР, адзін з аўтараў канцэпцыі – “Кіеўская Русь як маці трох братніх народаў”.

· Рыбакоў Б.А.(1908-2006): дырэктар інстытута археалогіі СССР. Працы, прысвечаныя Беларусі: “Радзімічы”; “Древняя Русь: сказания, былины, легенды”, “Язычество древних славян”. Прыхільнік і тлумачальнік канцэпцыі “Кіеўская Русь як маці трох братніх народаў”. “Киевская Русь и русские княжества ХΙΙ־ХΙΙΙ вв.”

· Пічэта У.У.: “Аграрная реформа Сигизмунда Августа в Литовско-русском государстве 1557г.” – у сваёй працы зыходзіў з тых жа ідэалагічных падыходаў. Рэвалюцыйнае мерапрыемства ў гісторыі Беларусі - на 40% павялічыла даходнасць у сельскай гаспадарцы, але трактавалася з негатыўнага боку, што яна павялічвала эксплуатацыю сялян.

· Аляксееў А.В. – тэма Полацкай зямлі: “Полацкая зямля ў ΙХ־ХΙΙΙ ст.”, “Смаленская зямля” – адзіная кніга дапушчаная да выдання аб Полацкай зямлі. У савецкай гістарыяграфіі існавала табу на распрацоўку палітычнай гісторыі Беларусі, таму займаліся эканамічнымі пытаннямі і дружбай беларускага і рускага народа.

· Копыскі (беларус): “Эканамічнае развіццё гарадоў Беларусі ХVΙ ־пер. пал. ХVΙΙ ст.”

· Чэпко В.У.: «Сельское хозяйство Беларуси в первой пол. ХΙХв.»

· Баранаў і Паўлава – савецкі падручнік па гісторыі – гісторыя Беларусі займала 4 параграфы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: