Лекцыя 13. Італія ў 1919–1926 гг. 3. Сацыяльныя канфлікты і палітыка ўрадаў

1. Вынікі вайны для Італіі

2. Палітычная сітуацыя ў краіне

3. Сацыяльныя канфлікты і палітыка ўрадаў

4. Прыход фашыстаў да ўлады і палітыка фашысцкага рэжыму

1. Удзел Італіі ў вайне на баку краін Антанты быў абумоўлены Лонданскім дагаворам ад 26 красавіка 1915 г. Антанта абяцала Італіі значныя тэрытарыяльныя прырашчэнні пасля перамогі, у асноўным за кошт аўстра-венгерскіх зямель.

Вайна аказала значны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Італіі. Яна стымулявала развіццё эканомікі, што прывяло да ператварэння краіны з аграрнай ў аграрна-індустрыяльную. Хуткімі тэмпамі развіваліся металургічная, машынабудаўнічая, хімічная прамысловасць, ішлі працэсы канцэтрацыі вытворчасці і роста манаполій.

З другога боку вайна патрабавала і вялікіх ахвяр. 680 тыс. італьянцаў загінула, 1,5 млн былі паранены. Ваеннымі дзеяннямі былі разбураны 5 найбольш урадлівых і багатых правінцый. Ваенныя страты склалі 1/3 нацыянальнага багацця. Цэны выраслі больш як у чатыры разы, а рэальная зарплата скарацілася на 40–50%. У краіне панавалі голад і беспрацоўе. На Парыжскай мірнай канферэнцыі з Італіяй мала лічыліся, хаця фармальна яна і належыла да катэгорыі вялікіх дзяржаў. Яна не атрымала многія абяцаныя раней тэрыторыі (Албанію, порт Фіуме, паўднёва-заходнюю Анатолію, германскія калоніі ў Афрыцы). Усё гэта правакавала нацыяналістычныя настроі і выступленні. Паўсюдна гаварылі аб "пакалечанай перамозе", аб "дарэмных ахвярах", аб тым, што Італія вайграла вайну, але прайграла мір і г.д. У краіне фарміравалася атмасфера нацыяналістычнай істэрыі.

2. Цяжкае матэрыяльнае становішча мільёнаў людзей вяло да абвастрэння сацыяльна-эканамічных супярэчнасцей. У 1919 –1920 гг. у забастоўках удзельнічала каля 2 млн чалавек. Гэты перыяд атрымаў назву чырвонага двухгоддзя. Актыўна развіваўся і рух салідарнасці з Савецкай Расіяй. Ва ўмовах масавых выступленняў рабочых умацоўваліся пазіцыі Італьянскай сацыялістычнай партыі і супрацоўнічаючай з ёй Усеагульнай канфедэрацыяй працы, якая налічвала 2,3 млн членаў. Сацыялістычная партыя ўваходзіла ў склад Камінтэрна, але яна не была аднароднай. У партыі дзейнічалі розныя плыні ад рэфармісцкіх да леварадыкальных. Барацьба паміж імі прывяла да расколу партыі і стварэння на базе левага крыла ў студзені 1921 г. Італьянскай камуністычнай партыі, якая доўгі час прытрымлівалася ультралевай палітычнай лініі.

Не было арганізацыйнага і палітычнага адзінства і ў правячым лагеры. Ліберальная партыя – галоўная сіла ў буржуазным лагеры – перажывала крызіс. Ды і была яна больш аб'яднаннем аднадумцаў, чым партыяй. Усё гэта садзейнічала палітычнай нестабільнасці і крызісу дзяржаўнай улады. У 1918 – 1920 гг. змянілася 5 урадаў. Ва ўмовах пасляваеннага крызісу і роста палітычнай актыўнасці насельніцтва, правячыя колы разумелі неабходнасць стварэння партыі новага тыпа, якая б абапіралася на ясную праграму і мела б шырокую сацыяльную базу. Тым самым яна павінна была супрацьстаяць актыўнасці і росту ўплыву левых сіл. З гэтай мэтай у студзені 1919 г. была створана Народная партыя, дзейнасць якой засноўвалася на хрысціянскім светапоглядзе, якая была блізкай да каталіцкай царквы і абапіралася на сваіх прыхільнікаў у розных сацыяльных слаях грамадства. Ужо ў хуткім часе пасля стварэння народная партыя стала ўплывовай палітычнай сілай Італіі.

3. Ва ўмовах пасляваеннага крызіса і роста сацыяльна-эканамічных і палітычных супярэчнасцяў урад Італіі вымушаны быў пайсці на правядзенне сацыяльных рэформаў. У чэрвені 1919 г. прымаецца закон аб 8-гадзінным працоўным дні, аб цвёрдых цэнах на харчовыя прадукты, аб арэндзе сялянамі на ільготных умовах дрэнна апрацоўваемых памешчыцкіх зямель. Быў прыняты таксама новы выбарчы закон, які значна пашыраў колькасць выбаршчыкаў. У лістападзе 1919 г. на аснове новага закона былі праведзены парламенцкія выбары. Ні адна з найбольш уплывовых палітычных сіл (лібералы, сацыялісты, Народная партыя) не атрымалі рашаючай перавагі. Гэта значыла, што выбары зноў не забяспечылі палітычнай стабільнасці. У 1920 г. пачынаецца новы этап забастовачнай барацьбы рабочых. Ён характарызаваўся захопам бастуючымі рабочымі фабрык і заводаў. На прадпрыемствах ствараліся фабрычна-завадскія камітэты і ўзброеныя атрады Чырвонай Гвардыі. Адначасова беззямельныя і малазямельныя сяляне і батракі ішлі на захоп памешчыцкіх зямель. У гэтых складаных умовах урад не рашыўся прымяніць сілу супраць бастуючых рабочых і бунтуючых сялян. Ён вымушаны быў пайсці на ўступкі і на нейкі час дабіўся асблаблення сацыяльнай і палітычнай напружанасці.

4. Падзеі пасляваеннага часу, асабліва выступленні рабочых і сялян ў 1920 г. вымушалі палітычныя і эканамічныя элітныя колы Італіі выбраць для сябе такую палітычную сілу, якая б змагала жорсткімі метадамі стабілізаваць сітуацыю ў краіне і пазбавіцца ад левай пагрозы. У гэтых пошуках яны ўсё большую ўвагу звяратаюць на фашысцкі рух. У сакавіку 1919 г. да гэтага разрозненыя фашысцкія атрады аб'ядноўваюцца ў Саюз фашысцкіх баявыз атрадаў. У аснове прынятай яго праграмы ляжалі тры гоалоўныя ідэі: 1) супрацоўніцтва класаў; 2) моцная дзяржава; 3) нацыяналізм (нацыя вышэй за ўсё). былі прыняты папулярныя лозунгі, якія прываблівалі многіх італьянцаў, хаця і мелі часцей за ўсё дэмагагічны характар. Лідэрам фашысцкага руху быў Беніта Мусаліні, былы функцыянер сацыялістычнай партыі, славалюбівы і ўладалюбівы палітык. З 1920 г. пачынаецца ўмацаванне і актывізацыя фашысцкага руху. У 1921 г. на яго базе ствараецца Нацыянальная фашысцкая партыя, якая ставіць сваёй задачай прыход да ўлады і ператварэнне Італіі ў фашысцкую дзяржаву. Фашысцкія атрады чорнарубашачнікаў развязваюць па ўсёй краіне тэрор у першую чаргу супраць рабочых арганізацый. Апошнія аказаліся не ў стане аб'яднаць свае сілы ў супрацьстаянні фашызму У 1922 г. тэрор фашыстаў дасягнуў такога размаху, што ў краіне фактычна сфарміравалася двоеўладдзе. У гэтых умовах фашысты патрабуюць месцы ва ўрадзе і арганізуюць у кастрычніку 1922 г. паход на Рым. Кароль Італіі Віктар-Эмануіл не прымяніў сілу супраць фашыстаў, а даручыў Мусаліні сфарміраваць урад. 16 лістапада кааліцыйны ўрад на чале з Мусаліні атрымаў вотум даверу ў парламенце. Пачаўся першы этап дзейнасці фашысцкага рэжыму ў Італіі. Ён характарызаваўся захаваннем ў краіне асноў парламенцкай сістэмы. Існавалі палітычныя партыі, апазіцыя, апазіцыйная прэса і г.д. Фашысты не мелі дастаткова сіл, каб з самага пачатку ўстанавіць сваю дыктатуру. Яны абмяжоўвалі парламенцкую дэмакратыю паступова. Пасля таго, як Мусаліні канчаткова пераканаўся, што апазіцыя не мае рашучасці для жорсткага супраціўлення фашысцкай палітыцы, у Італіі ў 1926 г. была ўстаноўлена адкрытая фашысцкая дыктатура.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: