Беларусь у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667 гг. ). Вынікі вайны для Беларусі

Калі на пачатку паўстання Багдана Хмяльніцкага цар Аляксей Міхайлавіч не падтрымліваў украінскіх казакаў, дык пасля бітвы пад Батогам 1652 г., у якой апошнія разграмілі каронную армію, яго адносіны да падзей на Украіне рэзка змяніліся. Казацкая вайна зацягвалася і знясільвала ПоЛьшчу, а гэта стварала зручную для Масквы сітуацыю, каб нанесці вырашальны ўдар па Рэчы Паспалітай.

3 сакавіка 1653 г. Маскоўскае царства актыўна рыхтавалася да вайны: закупала зброю, наймала афіцэраў, вяло дыпламатычную прапаганду. Пасля Пераяслаўскай рады 1654 г., якая прыняла рашэнне аб далучэнні Украіны да Маскоўскага царства, вайна з Рэччу Паспалітай стала непазбежнай.

У маі 1654 г. тры вялікія групоўкі маскоўскай арміі з Вялікіх Лукаў, Масквы і Бранска рушылі на Беларусь. У дапамогу ім з поўдня спяшалася 20 тыс. украінскіх казакаў на чале з наказным гетманам Іванам Залатарэнкам, перададзеных Багданам Хмяльніцкім пад вярхоўнае камандаванне цара. У фарміраваннях, якія ўварваліся на тэрыторыю Беларусі, налічвалася каля 100 тыс. чалавек.

Вялікае Княства Літоўскае было не падрыхтавана да вайны, бо не чакала яе. Памежныя гарады і замкі на Дзвіне і Дняпры былі не падпраўлены, іх залогі не павялічаны. Да лета 1654 г. яшчэ нават не быў прызначаны галоўнакамандуючы. Усё войска, сабранае вялікім гетманам Янушам Радзівілам для абароны края, не перавышала 10 — 12 тыс, ды і сярод іх палову складалі малабаяздольныя павятовыя харугвы і паспалітае рушэнне.

Каб нейтралізаваць ці хоць схіліць на свой бок праваслаўньгх жыхароў Беларусі, у краіну засылаліся царскія граматы з заклікам да праваслаўных выступаць разам з царскім войскам супраць "проклятых ляхов". У некаторых месцах гэтая прапаганда дасягнула пэўнага поспеху і жыхары сустрэлі маскоўскіх ратнікаў лаяльна, але такое здаралася толькі ў самым пачатку вайны.

Выступіўшы насустрач галоўнай маскоўскай арміі на ўсход Беларусі, вялікі гетман Януш Радзівіл у жніўні 1654 г. здолеў выйграць першую бітву, але ў другой быў заціснуты каля Цяцерына' на Друці і разгромлены перавышаючымі сіламі непрыяцеля. Край застаўся фактычна безабаронны, і царскія ваяводы займалі горад за горадам. За першы год вайны яны авалодалі абшарамі па Дняпро на ўсходзе і па Дзвіну на поўначы Беларусі. Шэраг беларускіх гарадоў на самым пачатку вайны капітуляваў (Магілёў, Крычаў, Невель, Чавусы, а пасля некалькіх тыдняў абароны здаўся і Полацк), іншыя ж мужна адбіваліся. Асабліва ўпартай была абарона Віцебска, якую болын за тры месяцы трымала ў асноўным мяшчанства, Дуброўны, Гомеля, Смаленска, а Стары Быхаў на Дняпры так і застаўся непакораны.

Цар загадваў сваім ваяводам бязлітасна караць тыя гарады, якія не паддаюцца ім адразу, — у навучанне іншым. I калі ваявода А.Трубяцкі захапіў Мсціслаў штурмам, ён пабіў ці вывеў у палон амаль усіх, хто хаваўся ў замку, а горад знішчыў. Калі Дуброўна пачала абараняцца, а потым, не дачакаўшыся падмогі, капітулявала, усіх яе жыхароў забралі ў няволю, горад спалілі, нават валы зрылі.

Вясной 1655 г. пачаўся другі паход царскіх ваявод. Ужо 3 ліпеня маскоўскае войска і ўкраінскія казакі занялі Менск і рушылі на Вільню. 8 жніўня амаль безабаронная сталіца дзяржавы была захоплена, абрабавана і спалена. У Вільні Аляксей Міхайлавіч запланаваў паход на Варшаву, але ў Польшчу ўжо ўступілі шведы, а да адкрытай вайны са Швецыяй Маскоўскае царства яшчэ не было гатова.

Амаль уся тэрыторыя Беларусі (за выключэннем Палесся, раёнаў Берасцейшчыны і Панямоння) ужо на другі год вайны апынулася пад акупацыяй. У 1656 г. маскоўскі ўрад пайшоў на часовае замірэнне з Польшчай дзеля супольнай барацьбы супраць Швецыі, замацаванае Віленскім дагаворам.

Занятыя царскім войскам беларускія землі ператвараліся ў правінцыі Маскоўскай дзяржавы, улада ў якіх перадавалася ваяводам. Каб выклікаць лаяльнасць мясцовага насельніцтва, цар пакідаў гарадам магдэбургскае права, раздаваў ахоўныя граматы, якія мусілі аберагаць іх ад гвалту маскоўскіх ратнікаў (але на справе яны мала дапамагалі), усяляк падтрымліваў мясцовую шляхту. Новыя ўлады імкнуліся ўмацаваць і пашырыць у Беларусі толькі праваслаўную царкву, тады як уніяцтва апынулася па-за законам, а каталіцкі культ дазваляўся толькі ў прыватных дамах шляхты і мяшчанства. "Жндам в Беларусн не быть н жнтня ннкакого не нметн", "уннатам не быть", "костелам не быть, а петь в домех", — фармуляваў цар канфесійную праграму свайго ўрада.

Жыхары акупіраваных раёнаў або на месцы пераводзіліся ў праваслаўе, або перахрышчваліся ў палоне, у Маскоўскім царстве. Аднак нават прыналежнасць да праваслаўнай царквы не ўберагала насельніцтва ад марадзёрства і гвалту маскоўскіх заваёўнікаў. Тыя рабавалі, забіралі ў няволю ўсіх без разбору, нярэдка нішчылі і праваслаўныя храмы. Да цара з першых месяцаў вайны пайшлі шматлікія скаргі ад адзінавернага яму духавенства Беларусі, але стрымаць гвалт, які чыніла маскоўскае войска, было немагчыма.

Асобнай групай палонных былі рамеснікі, якіх вышуквалі спецыяльна. Іх пераманьвалі высокім заробкам або забіралі сілай. Калі горад заваёўвалі штурмам, рамеснікаў вывозілі ў першую чаргу. Так на Валдаі апынуліся кафляры з Дуброўны, Мсціслава і Шклова, у Маскве — высокакваліфікаваныя кавалі, залатары, зборнікі, замочнікі і іншыя майстры з самых розных гарадоў Беларусі.

У выніку баявых дзеянняў і гаспадарання чужога войска акупіраваныя землі Беларусі былі ператвораны ў пустэчу. Праехаўшы дарогамі Панямоння, каралеўскі сакратар Стэфан Мядэкша яшчэ ў 1655 г. адзначыў у сваім дыярыўшы, што там "трупаў па дарогах поўна, вёскі, мястэчкі, сядзібы папаленыя, беднай хаткі цяжка пабачыць цэлай". Сведкі тых падзей пісалі пра цэлыя паветы як пра "пустыя і выпаленыя". Нават праваслаўны епіскап полацкі і віцебскі Каліст не вытрымаў і выступіў са скаргай на дзеянні царскага войска.

Ад мноства непахаваных трупаў людзей і жывёл у краі пачалі шырыцца эпідэміі. Пошасць суправаджалася страшным голадам, выкліканым ваеннымі спусташэннямі. Паміраючы з голаду, людзі елі сабак і кошак, а месцамі даходзіла нават да канібалізма. У Беларусі "не токмо что мертвечнну н всякую нечнстоту, но н плотн человеческне едят", — дакладалі тады царскія ваяводы Аляксею Міхайлавічу.

Усё гэта выклікала шырокае народнае супраціўленне. Яшчэ ў 1654 г. на занятых беларускіх зямлях сталі ўтварацца сялянскія фарміраванні самаабароны. Партызанскі рух найболын актыўна разгортваўся на Смаленшчыне, у ваколіцах Мсціслава, Магілёва, Віцебска і Полацка. Некаторыя лясныя аддзелы ўяўлялі сабой значную сілу і маглі весці актыўныя ваенныя дзеянні.

Падаўшыся ў лясы, беларускія сяляне рабілі засады на дарогах, нападалі на дробныя атрады маскоўскіх ратнікаў, бралі ў палон ваявод і перадавалі іх Радзівілу. Іх зброяй былі галоўным чынам бердышы, косы, вілы, радзей стрэльбы. Хоць функцыі камандзіраў звычайна выконвалі шляхціцы, колькасна ў партызанскіх атрадах пераважалі мужыкі. Партызаны Мсціслаўшчыны не толькі вялі барацьбу з маскоўскім войскам, але і нападалі на шляхту, што прысягнула цару, каралі тыя вёскі, якія перайшлі на бок Масквы.

Цар Аляксей Міхайлавіч накіраваў на партызан беларускіх паветаў спецыяльнае войска. Спайманых сялян білі пугамі і вешалі, іншым адразалі насы і вушы ды адпускалі хадзіць па вёсках, каб застрашыць астатніх. Аднак рух не спыняўся.

У 1658 г., калі ў лясы масава пайшла шляхта, якая раней прысягала цару, і ўзнавіліся ваенныя дзеянні паміж арміямі Маскоўскай дзяржавы і Рэчы Паспалітай, народна-вызваленчы рух у Беларусі дасягнуў свайго найвышэйшага развіцця. Ідэя вызвалення ад тыраніі часова кансалідавала прадстаўнікоў розных саслоўяў — сялян, мяшчан, шляхты. Партызанскія.фарміраванні перайшлі да наступальных аперацый. Так, партызаны Віцебшчыны вызвалілі Бешанковічы і Лукомль, сілы палкоўніка М.Валовіча занялі Глыбокае. Віцебск быў цалкам заблакіраваны ляснымі аддзеламі. Жыхары Беларусі сталі актыўна далучацца і да харугваў рэгулярнага войска Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта вясковыя "мужыкі" складалі большую частку ў палку Г.Сурына, палову войска некаторых іншых палкоўнікаў.

Імкненне вызваліцца ад акупацыйных улад, якое ў той час ахапіла, здавалася, амаль усе пласты грамадства, найбольш яскрава ныявілася ў серыі антымаскоўскіх паўстанняў у беларускіх гарадах. У Магілёве мяшчане змовіліся і 1 лютага 1661 г. са зброяй у руках выступілі супраць маскоўскага гарнізона, знішчылі яго (2 тыс. чалавек), а ваявод перадалі каралю.

Вайна да такой ступені знясіліла абедзве дзяржавы, што ўжо ніводная з іх не магла давесці барацьбу да рашаючай перамогі. Пасля працяглых і цяжкіх перамоў у студзені 166/ г. у вёсцы Андросава, што на ўсходзе Беларусі, быў падпісаны кампрамісны дагавор аб міры на 13 гадоў і 6 месяцаў. Згодна з яго ўмовамі, усё Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы, а таксама Старадубскі павет і ўкраінскія землі да левага берага Дняпра адыходзілі да Маскоўскага царства. Паўночныя абшары Беларусі — Віцебшчына і Полаччына, а таксама Дынабург, Інфлянты і Правабярэжная Украіна (горад Кіеў царскі ўрад абавязваўся звярнуць праз 2 гады, але так ніколі і не выканаў гэтай умовы) вярталіся ў склад Рэчы Паспалітай.

Тэкст Андросаўскага замірэння прадугледжваў вяртанне палонных і культурных каштоўнасцяў, што масава вывозіліся ў гады вайны з акупіраваных тэрыторый, найперш з Беларусі. Аднак права вярнуцца на айчыну фармальна атрымлівала толькі невялікая частка палонных — духавенства, шляхта, казакі, татары і яўрэі. Асноўная ж маса вывезеных з Беларусі людзей (сяляне і мяшчане) заставалася ў Маскоўскай дзяржаве на ўсе гады замірэння (яны так і не вярнуліся на радзіму, бо гэтая ўмова Андросаўскага перамір'я потым была пацверджана "вечным мірам" 1686 г.). Але і шляхціцы, якім фармальна дазвалялася вярнуцца дамоў, часта не маглі выкарыстаць гэтае права. Такім шляхам пасля вайны Маскоўская дзяржава пакінула сабе сотні тысяч палонных і вывезеныя каштоўнасці, у тым ліку кнігі, царкоўныя ўпрыгажэнні, званы, гарматы і інш.

Вывезеныя з Беларусі шляхціцы і мяшчане апынуліся ў самых далёкіх астрогах Сібіры. Новыя гаспадары сялілі беларускіх сялян у малалюдных раёнах і пераводзілі ў халопства. Вядома, напрыклад, што адзін толькі баярын Б.Марозаў вывез у свае вотчыны пад Маскву тысячы беларускіх мужыкоў з сем'ямі, зрабіўЗшы іх там халопамі ўласных халопаў. У такое падвойнае халопства беларусы траплялі і ў іншых баярскіх вотчынах Маскоўскага царства.

Сотні тысяч простых людзей з Беларусі назаўсёды засталіся ў гарадах і манастырах Маскоўскай дзяржавы. Гэта былі галоўным чынам высокакваліфікаваныя рамеснікі — кавалі, сярэбранікі, краўцы, скурнікі, ганчары, збройнікі, шабельнікі і інш.

Для самой Беларусі вайна 1654 — 1667 гт. абярнулася трагічнымі вынікамі. У межах прыкладна цяперашняй тэрыторыі краіны колькасць жыхароў зменшылася больш чым напалову. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталося менш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, гарады — абрабаваны і разбураны. Для аднаўлення гаспадаркі не хапала людзей, не было рабочай жывёлы. Каб хоць неяк паспрыяць аднаўленню зруйнаваных гарадоў, Сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 з іх ад падаткаў і розных абавязкаў.

 

 


 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: