Антыфеадальная вайна (сялянска-казацкая 1648-1651 гг

Уздым барацьбы працоўнага насельнiцтва Беларусi супраць шляхты ў сярэдзiне 17 ст. быў выклiканы пагаршэннем яго становiшча з-за узмац-нення феадальнага прыгнёту i свавольства органаў улады. Важным факта-рам, якi ўзмацняў антышляхецкiя настроi сялянства i гарадскiх нiзоў, з’яў-лялася дзейнасць “казацкай вольнiцы” у Запарожскай Сечы, дзе не iснава-ла нi прыгону, нi панскага бязладдзя. Аб iснаваннi на Беларусi шырокай сацыяльнай базы, скiраванай супраць феадальнага прыгнёту, сведчыў рэйд па паўднёвых гарадах украiнскага казацкага атрада на чале з Севярынам Налiвайкам (1595-1596 гг.).

Невыпадкова, што вызначальную ролю ва ўздыме на Беларусi антыфе-адальнага руху i ператварэннi яго ў антыфеадальную вайну адыграла паў-станне запарожскiх казакоў на Украiне на чале з Багданам Хмяльнiцкiм. Гэта быў час бескаралеўя – памёр Уладзiслаў, пасля яго абраны Ян Казiмiр (1648-1667ў)

Ужо першыя звесткi аб яго перамогах пад Жоўтымi Водамi i Корсунем (май 1648) выклiкалi ўзброеныя выступленнi беларускiх сялян i гараджан, асаблiва ў суседнiх з Украiнай раёнах. У Вiльню паведамлялася аб нападах на шляхецкiя маёнткi, забойствах шляхцiцаў, рабаваннi купецтва i iнш.

Для падтрымкi народнага руху Хмяльнiцкi накiраваў на Беларусь ка-зацкiя загоны на чале з Галавацкiм, Гладкiм, Галотам, Нябабам, Хвясько, Гапалiчам i iнш.

Адначасова ад Гомеля да Барысава, Быхава i Магiлёва рассылалiся гетманскiя унiверсалы з заклiкам да паўстання. У вынiку ўжо да восенi 1648 г. жыхары Мазыра, Турава, Гомеля, Рэчыцы, Лоева i iх наваколляў “усе паказачылiся i паклялiся адзiн другому стаяць да апошняга”.

Летам-на пачатку восенi казацка-сялянскiя атрады, карыстаючыся сла-басцю i неарзанiзаванасцю шляхецкiх ciл, авалодалi многiмi гарадамi – Го-мелем, Лоевам, Чачэрскам, Брагiнам, Бабруйскам, Мазыром на поўднi i паўночным усходзе Беларусi.

Уздым паўстанцкай барацьбы не даў магчымасцi шляхецкаму войску гетмана польнага Я. Радзiвiла ўдарыць з Беларусi ў тыл казакам Хмяльнiц-кага пад Пiляўцамi, дзе апошнi ў вераснi 1648 г. атрымаў чарговую пера-могу над каралеўскiмi жаўнерамi.

Адпаведным чынам i перамога Хмяльнiцкага значна падштурхнула ак-тыўнасць беларускага сялянства пад Пiнскам, Туравам, Давыд-Гарадком, Кобрынам. Тут стваралiся новыя казацка-сялянскiя харугвы, руйнавалiся маёнткi, займалiся гарады, грамiлiся шляхецкiя атрады.

Уздым паўстанцкага руху занепакоiў каралеўскi двор. Па загаду кара-ля на Беларусi пачалiся фармiравацца шляхецкiя апалчэннi, вербавацца на-ёмнiкi, набывацца артылерыя. Агульнае кiраўнiцтва 12-14 тыс войскам было ўскладзена на Я. Радзiвiла.

Першым горадам, якi адчуў моц шляхецкага войска, быў Пiнск. Яго абаронцы не пажадалi здацца i былi жорстка пакараны пераможцамi. Па загаду стражнiка Мiрскага было знiшчана больш за 3000 мяшчан, у тым лiкi жанчын i дзяцей, а сам горад разбураны. Такi ж лёс спасцiг абаронцаў Чэрыкава, Старога Быхава i iнш. гарадоў.

Але найбольшыя ахвяры панеслi паўстанцы на пачатку 1649 года, у вынiку знiшчальнага рэйда шляхецкага войска да Брэста праз Тураў, Пет-рыкаў, Мазыр (узяты ў палон Мiхненка) i далей – Чэрыкаў, Лоеў. Велiзар-ныя ахвяры панеслi казакi i мяшчане – абаронцы Бабруйска.

Cкарыстаўшы перамiр’е памiж Янам Казiмiрам i Хмяльнiцкiм, Я. Радзi-вiл адрэзаў беларускiх паўстанцаў ад Украiны i душыў лакальныя выступ-леннi паўстанцаў, у тым лiку бязлiтасна руйнаваў i нiшчыў не толькi “чар-касаў, а i мяшчан – гультяйство”.

Летам 1649 г. на Беларусь прыйшлi новыя казацкiя загоны Гаркушы, Падбайлы, М. Крычэўскага i iнш., да якiх далучалiся сяляне i такiм чынам барацьба супраць шляхты працягвалася.

Буйнейшая бiтва паўстанцаў са шляхецкiм войскам адбылася ў лiпенi 1649 пад Лоевам i скончылася на карысць апошняга. М. Крычэўскi трапiў у палон i загiнуў. Неўзабаве загiнулi казацкiя палкоўнiкi Галота, Нябаба i iнш.

Пасля паражэння Б. Хмяльнiцкага пад Берасцечкам, у адпаведнасцi з Белацаркоўскiм мiрным 1651 г. дагаворам казацкiя атрады мусiлi пакiнуць Беларусь. Застаўшыся без казацкай падтрымкi, беларускiя паўстанцы не здолелi працягваць адкрытую барацьбу, пераходзiлi да партызанскай так-тыкi, некаторы час дзейнiчалi паасобку, але ў далейшым былi вымушаны спынiць супрацiўленне.

Такiм чынам, тая вайна народных мас супрацйь пануючага класа феа-далаў, з моманту яе ўзнiкнення характарызавалася масавымi сумеснымi выступленнямi cялян, казацка-сялянскiх атрадаў i змыканнем iх з рухам га-радскiх нiзоў. Барацьба мела ярка выражаны антыфеадальны характар. Народныя масы змагалiся супраць феадальнага прыгнёту, самвольстваў феадалаў i iх адмiнiстрацыi, за паслабленне павiннасцей, вынiшчэнне шлях-ты – галоўнага вiноўнiка прыгнёту. Аднак нi сяляне, нi гарадскiя нiзы тады яшчэ не ставiлi за мэту змену феадальнай фармацыi i нацыянальнае вызва-ленне. Гэта была не традыцыйная барацьба супраць феадальнага прыгнёту, а бiтва буйных процiлеглых сiл – казацка-сялянскiх атрадаў, нiжэйшых слаёў мяшчанства з аднаго боку, i войска ВКЛ, якое складалася з наёмнiкаў i шляхецкага апалчэння, – з другога.

У вайне бралi ўдзел амаль усе сацыяльныя групы насельнiцтва, уключа-ючы заможную частку мяшчанства i нават праваслаўнае духавенства. Прадстаўнiкi двух апошнiх дзейнiчалi не паслядоўна, у залежнасцi ад палi-тычных абставiн, далёка не заўсёды падзяляючы iмкненнi сялянскай масы.

Беларусь у вайне Расii з Рэччу Паспалiтай (1654-1667 гг.)

Асноўная прычына – cутыкненне iнтарэсаў Расii i РП вакол Украiны: РП iмкнулася вярнуць страчаную (левабярэжную) частку Украiны, а Расiя – замацаваць поспех i захапiць новыя землi на захадзе. З гэтай мэтай была створана 80-тысячная армiя i кiнута на памежныя тэрыторыi ВКЛ, якiя аба-раняла 10- тысячнае войска РП.

Рускi цар Аляксей Мiхайлавiч (1645-1676) “Тiшайшiй” спадзяваўся на дапамогу беларускага насельнiцтва, якое, быццам цярпела пакуты ад па-лякаў. У красавiку 1654 г. ён паведамляў Багдану Хмяльнiцкаму, што бела-рускiя мяшчане “бiтi челом прiсылают... iх от неволi ляхскiе освобо-дiть, а онi все под нашею государскою рукою бытi желают радостнымi сердцамi” // Iсторiя БССР. с. 126.

З гэтай жа нагоды на Беларусi распаўсюджваюцца адпаведныя царскiя граматы з заклiкам да праваслаўных аб дапамозе ў барацьбе супраць “ля-хаў”. Варта адзначыць, што такая палiтыка на першым этапе вайны пры-носiла Маскве iстотную карысць.

Вясной-летам 1654 г. рускiя стральцы паспяхова наступалi ў двух на-прамках: на поўднi з дапамогай пасланага Хмяльнiцкiм 20 тысячнага вой-ска ўкраiнскiх казакоў (гетман Залатарэнка) яны захапiлi Гомель, Чачэрск, Быхаў, у жнiўнi – Магiлёў. Многiя гарады здалiся з-за агiтацыi беларус-кага шляхцiца Паклонскага, якi, перайшоў на бок цара, стварыў полк i па-чаў схiляць гарады.

На поўначы ваявода Шарамецеў да зiмы захапiў Полацк, Дзiсну, Вi-цебск. Войскi П i ВКЛ здолелi аказаць супрацiўленне толькi ў канцы 1654 г.

Але летам 1655 пачалося новае наступленне рускiх стральцоў, у вынiку якога былi захоплены цэнтральная (3 лiпеня Менск) i заходняя частка Бе-ларусi разам са сталiцай ВКЛ Вiльняй (8 жнiўня). Дзеяннi ваяводы Трубяц-кога, а таксама украiнскiх казакоў у Заходняй Беларусi насiлi характар знi-шчальных рэйдаў, скiраваных супраць насельнiцтва Клецка, Слонiма, На-ваградка. Пры гэтым, iм так i не ўдалося захапiць Слуцк, Ляхавiчы i Ста-ры Быхаў.

Шведскае каралеўства скарыстала цяжкае становiшча РП i летам таго ж 1655 г. напала на Польшчу i амаль поўнасцю яе акупiравала. Кароль Карл Х Густаў звярнуўся да Аляксея Мiхайлавiча з прапановай аб сумес-ным падзеле РП.

Частка беларускай шляхты на чале з вялiкiм гетманам Янушам Радзiвi-лам i стрыечным братам Багуславам пачала ў жнiўнi 1655 перагаворы са шведскiм каралём на прадмет пратэкцыi, якiя скончылiся падпiсаннем да-гавора аб унii ВКЛ са Швецыяй пры ўмове прызнання вялiкiм князем Карла Х Густава. У кастрычнiку 1655 г. акт Кейданскай унii, якi фактычна

скасоўваў Люблiнскую, падпiсала больш за 1000 чал., але большасць шля-хты захавала вернасць каралю РП – Яну Казiмiру Вазе.

Аляксей Мiхайлавiч, вiдавочна, не хацеў вырашаць лёс РП з кiм бы то нi было, нават са шведамi, якiя зрабiлiся яго нечаканымi саюзнiкамi. Да та-го ж лёс ВКЛ ужо не выклiкаў непакою. Таму ў лicтападзе 1656 цар пай-шоў на заключэнне з Каронай так званага Вiленскага перамiр’я, каб пад-рыхтавацца да магчымай вайны супраць Швецыi.

Па ўмовах перамiр’я на акупiраванай тэрыторыi Беларусi 1. улада пе-раходзiла да рускай адмiнiстрацыi: у прыватнасцi, у Маскве ствараўся Пры-каз ВКЛ, у буйных гарадах улада ваявод. Праўда, дзейнасць магдэбург-скага права захоўвалася пад кантролем ваявод; 2. Той шляхце, хто пры-сягаў рускаму цару i “цалаваў крыж”, надавалiся правы дваран, а хто вы-ступаў супраць – адбiралася маёмасць. 3. Паводле канфесiйнага жыцця за-гадвалася, “жiдам в Белой Русi не быть i жiтiя нiкакого не iметi”, “унi-атам не быть”, “костёлам не быть, а петь в домех”. Такiм чынам, на Бела-русi зачынялiся ўсе каталiцкiя i унiяцкiя храмы, усе правы i маёмасць пакiда-лiся толькi праваслаўнай царкве, насельнiцтва i палонныя перахрышчва-лiся ў праваслаўную веру.

Але i праваслаўны стан не ахоўваў ад гвалту. Паводзiны рускiх страль-цоў на Беларусi выклiкалi моцнае незадаваль-ненне мясцовага жыхарства. Нават тыя, хто “цалаваў крыж”, цярпелi рабаўнiцтва i здзекi. Становiшча працоўных мас рэзка пагоршылася. Акрамя таго, цэлыя сялянскiя i рамес-нiцкiя сем’i вывозiлiся ў палон, у Маскву i Сiбiр. Да цара няспынна паступа-лi скаргi ад “белорусцев” на стральцоў. Пры гэтым, як сведчыў Нiкан, сам цар планаваў пасялiць у сваiх землях не менш за 300 тыс. беларусаў. Таму паляванне на людзей набыў характар дзяржаўнай праграмы. Гвалт аку-пантаў выклiкаў адпаведны рух супрацiўлення.

У 1657 памёр Багдан Хмяльнiцкi i новае казацкае кiраўнiцтва пайшло на зблiжэнне з Польшчай i нават з Турцыяй, i ўсё гэта не спрыяла ваенным поспехам Расii ў барацьбе з РП. Казацкае кiраўнiцтва на чале з I. Нечаем ад iмя Украiны падпiсала з Каронай Гадзяцкi (Палтаўшчына) дагавор, па-водле якога Кiеўскае, Брацлаўскае i Чарнiгаўскае ваяводствы павiнны бы-лi аб’яднацца з Польшчай на прынцыпах федэрацыi, у якой былi Польшча i ВКЛ. Пасля гэтага Нячай перайшоў на бок РП i заняў значную частку ўс-ходняй Беларусi.

4 лютага 1659 г. рускiя штурмам узялi яго апорны пункт у Быхаве i рас-правiлiся з мяцежнiкамi. Па просьбе новага гетмана - Ю. Хмяльнiцкага тоё быў памiлаваны i сасланы ў Табольск.

У 1658 г. сейм адхiлiў праект рускага боку, паводле якого пасада кара-ля РП пасля смерцi Яна Казiмiра пераходзiла да Аляксея Мiхайлавiча i вайна ўзнавiлася.

Для канчатковага падпарадкавання Беларусi ўвосень 1659 войска вая-воды Хаванскага захапiла Бярэсце i iншыя паўднёвыя гарады, якiя бязлi-

тасна разбуралiся, а насельнiцтва забiралася ў палон. Абаранiць людзей

не было каму, бо войска ВКЛ дапамагала палякам ваяваць са шведамi. Толькi пасля падпiсання мiру памiж абедзвюма дзяржавамi ў 1660 г. ства-рылicя ўмовы для больш дзейснай барацьбы з рускiм войскам.

Летам 1660 г. аб’яднанае войска польскай i лiтоўска-беларускай шлях-ты на чале з П. Сапегам разбiла Хаванскага каля в. Палонка, Слонiмскага павета. Такiм чынам, у лiпенi ўся Беларусь на захад ад Бярэзiны была вы-звалена. У кастрычнiку 1660 г. войска ваяводы Далгарукага было адкiнута да Смаленска. Мала таго, атрады сялян i мяшчан хадзiлi ваяваць на рускiя землi, знiшчалi рэшткi рускiх атрадаў.

На пачатку 1661 г. узмацняецца антырускае супрацiўленне на акупiра-ванай тэрыторыi. Так, у лютым 1661 г. адбылося паўстанне мяшчан Магi-лёва, якiя за ноч знiшчылi 2000 стральцоў. Такiя ж паўстаннi адбылiся ў Го-

мелi i iншых гарадах. Усё гэта i iншае забяспечыла поспех войска РП, якое ў снежнi таго ж 1661 г. вызвалiла Вiльню. Далей войска не хацела ваяваць, бо не плацiлi жалавання.

Але на буйнамаштабныя акцыi нi ў аднаго з бакоў ужо не было сiл. Та-му баявыя дзеяннi перапынiлiся на 2 гады. I толькi 30 студзеня 1667 памiж ваяваўшымi бакамi на Смаленшчыне было падпiсана Андрусаўскае пера-мiр’е (на 13 гадоў i 6 месяцаў), паводле якога:

1. да Расii канчаткова адыходзiлi Смаленскае i Чарнiгаўскае ваяводствы;

2. да Расii канчаткова адыходзiла левабярэжная Украiна, а таксама часова (на 2 гады) пераходзiў Кiеў з прыгарадамi ў радыусе 1 мiлi.

3. Запарожская Сеч пераходзiла пад агульнае кiраўнiцтва 2 краiн.

Прадугледжвалася вяртанне палонных беларусаў i вывезеных культур-ных каштоўнасцяў. Але многае так i засталося нявыкананым.

Для насельнiцтва i эканомiкi Беларусi вайна мела разбуральныя наступст-вы, аб чым мы пагаворым асобна.

Яшчэ больш нечаканымi i трагiчнымi для беларускага народа зрабiлiся падзеi, звязаныя з барацьбой памiж Расiяй i Швецыяй за гегемонiю ў Бал-тыйскiм рэгiёне. Маецца на ўвазе так званая Паўночная вайна 1700-1721 г., яе ход i наступствы на беларускiх землях.

Як вядома, у гэты час расiйскi трон займаў малады цар, сын вядомага вам Аляксея Мiхайлавiча – Пётр I. Гэты манарх, акрамя iншага, праводзiў актыўную заваёўнiцкую палiтыку, iмкнучыся забяспечыць выхад Расii да марскiх узбярэжжаў. Асаблiвую яго ўвагу прыцягвала Балтыйскае мора як гандлёвы шлях у пера-давыя еўрапейскiя краiны. РП таксама імкнулася замацавацца на Балтыцы.

Нагадаем таксама, што ў той самы час сумежнае з Расiяй балтыйскае ўз-бярэжжа поўнасцю кантралявала Швецыя на чале з не менш, чым Пётр, тале-навiтым i амбiтным манархам Карлам ХII.

Зрабiўшы стаўку на ваенны шлях дасягнення пастаўленай мэты, Пётр I заключыў саюз з Данiяй і РП, але ўжо з першых дзён вайны Карл ХII прыму-сiў яе (Данiю) капiтуляваць, а ў лiстападзе 1700 г. ушчэнт разбiў рускую ар-мiю пад Нарвай. Такiм чынам, ваенныя дзеяннi перакiнулiся на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Так, на пачатку 1702 г. шведы захапiлi Гародню, а потым рушылi ў Польшчу.

Характэрна, што Сапегi прынялi бок шведскiх акупантаў. А шляхта адрэзанага ад Польшчы ВКЛ стварыла канфедэрацыю i вясной 1703 г. падпiсала дагавор з Пятром I аб сумеснай барацьбе супраць шведаў.

У 1704 г. польская шляхта з мэтай арганiзацыi ўзброенай барацьбы са Швецыяй стварыла так званую Сандамiрскую канфедэрацыю.

У той самы час пад эгiдай Карла ХII другая частка польскай шляхты ўт-варыла сваю канфедэрацыю i абрала ўласнага караля – C. Ляшчынскага. Няўдалы для Аўгуста II Моцнага ход вайны прымусiў яго пайсцi на пера-мовы са шведамi, а ў 1706 г. ён дабрахвотна адмовiўся ад трона на карысць С. Ляшчынскага. Новага караля прызналi Радзiвiлы, Пацы, Вiшнявецкiя, але не прызналi члены Сандамiрскай i Вялiкакняжацкай канфедэрацый.

Мiж тым, актыўныя ваенныя i iншыя рэформы ў Расii далi прыкметны плён у павышэннi бая-здоль-насцi яе ўзброеных сiл. Восенню 1704-1705 гг. руская армiя аднавiла баявыя дзеяннi на Беларусi. На баку шведаў актыўна змагалiся ўзброеныя атрады Сапегi. Маёнткi i вёскi, якiя належалi саюзнiкам Пятра I, бязлiтасна знiшчалiся. У сваю чаргу рускiя вой-скi жорстка каралi насельнiцтва беларускiх гарадоў, якiя былi вымушаны забяспечваць шведаў правiянтам i фуражом. Так, па загаду Пятра быў ушчэнт спалены горад Магiлёў. Такім чынам, і тыя, і другія, разглядалі Беларусь як варожую тэрыторыю.

У студзенi 1708 г. Карл ХII паставiў на мэце перанесцi баявыя дзеяннi на тэрыторыю Расii. Сваю дапамогу ў гэтым абяцаў украiнскi гетман Мазепа. На Беларусi шведы iзноў занялi Га-родню i iншыя гарады. У лiпенi таго ж 1708 г каля м. Галоўчын Аршанскага пав. яны ўшчэнт разбiлi корпус Рэпнiна. Але 28 верасня каля в. Лясная, што каля Прапойска, рускую армiю напаткаў поспех. Ёй удалося разграмiць шве-дскi корпус генерала Левенгаупта, якi з абозам рухаўся на злучэнне з Карлам ХII. Гэта перамога ў многiм абумовiла шчаслiвы для рускiх войск вынiк генеральнага сражэння пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 г. Невыпадкова, перамогу пад Лясной Пётр назваў “мацер’ю Палтаўскай бiтвы”.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: