Беларусь у сярэдзіне хvіі – першай палове хvііі ст

Буйнымi асяродкамi царкоўнай i свецкай музычнай культуры ў XVI–XVII стст. становяцца брацтвы. У брацкiх школах моладзь атрымлiвала музычную адукацыю, пры iх стваралiся хоры, якiя ўдзельнiчалi ў паказах школьнага тэатра.

Музыка і тэатр

Першыя носьбiты музычнага прафесiяналiзму на тэрыторыi Беларусi – вандроўныя акцёры: музыкi, скамарохi. Сярод iх у старажытнасцi былi гусляры (гусельнiкi), гудочнiкi (гудкi), дудары, дудачнiкi, выканаўцы на бубнах. З XVI–XVII стст. з'яўляюцца скрыпачы (скрыпкi, смыкi) i цымбалiсты. Яны ўдзельнiчалi ў кня­жацкiх застоллях i ваенных паходах, у вяселлях, калядах, русаллях, суправаджалi батлеечнiкаў, iгралi танцы на святах. Пастаянныя ганеннi з боку царквы i ўлад (напрыклад, пастанова Вiленскага сойма 1656–1666 гг. аб абкладаннi скамарохаў падаткамi) i раз­вiццё прафесiйных формаў тэатральнага мастацтва паступова вялi да знiкнення скамарошаства як прафесii. Да народна-прафесiйных музыкантаў належалi таксама вандроўныя старцы, якiя спявалi пад акампанемент лiры духоўныя вершы, псалмы, гiстарычныя песнi.

Старажытная праваслаўная царкоўная музыка беларусаў, рускiх, украiнцаў узяла фармальныя, вонкавыя прыкметы ад вiзантыйскiх царкоўных спеваў, але стварыла свой арыгiнальны па форме i зместу знаменны распеў. Яго ладавую аснову складала "осьмагласие" (сiс­тэма з васьмi ладоў), якая канчаткова сфармiравалася ў канцы XVI – пачатку XVII ст. У другой палове XVI ст. на Беларусi па­шырылiся партэсныя шматгалосныя спевы (спяванне па партэсах – партыях, запiсаных у пяцiлiнейнай нотнай сiстэме).

Разам са школьным тэатрам з XVI ст. пашыраецца беларускi народны лялечны тэатр батлейка, якi арганiзоўваўся вандроўнымi шкалярамi, мяшчанамi, сялянамi. У яго рэпертуар уваходзiлi рэ­лiгiйныя п'есы (напрыклад "Цар Iрад"), а таксама жанравыя сцэнкi, пабудаваныя на фальклорным матэрыяле i насычаныя сацыяльнай сатырай. Яны высмейвалi паноў, карчмароў i г. д., процiпастаўляючы iм станоўчых герояў з народа. Сцэнай служыла двухпавярховая скрынка, што нагадвала царкву або хатку. Паказы рабiлiся на абодвух паверхах. Батлеечнiкi вадзiлi драўляныя лялькi на шпянях па проразях у падлозе паверхаў. У паказах удзельнiчалi да 40 персанажаў. Батлеечныя спектаклi суправаджалiся музыкай – папулярнымi кан­татамi, народнымi песнямi i танцамi. Яны выконвалiся iнстру­ментальнымi ансамблямi, што звычайна складалiся са скрыпача, цымбалiста i бубнача.

У канцы XVI – пачатку XVII ст. узнiкаюць школьныя тэатры пры езуiцкiх навучальных установах. На плошчах i вулiцах гарадоў iмi ладзяцца тэатралiзаваныя мiстэрыi, заклiканыя пашырыць кола прыхiльнiкаў каталiцкага веравучэння. Развiццё iнструментальнай музыкi звязана таксама з каталiцкiмi набажэнствамi.

У другой палове XVI ст. зроблены першыя спробы нотадрукавання на Беларусi: Берасцейскi канцыял-зборнiк "Песнi хвал бос­кiх", выдадзены ў 1558 г. у Бярэсцi Я. Зарэмбам, i Нясвiжскi спеўнiк 1563 г. М. Кавячынскага, якi ўтрымлiвае 40 псалмоў i 110 песень з нотамi.

З другой паловы XVI ст. у побыт уваходзяць канты – бытавыя харавыя песнi-гiмны на свецкую (уласна канты) i рэлiгiйную (псалмы) тэматыку. Псалмы i канты набылi папулярнасць у гарадскiм i сялянскiм асяроддзi, увайшлi ў вясельны абрад.

Такiм чынам, беларуская культура XVI – першай паловы XVII ст. – складаная i своеасаблiвая. У ёй змагалiся самыя разнастайныя, нярэдка супрацьлеглыя тэндэнцыi, адначасова ўжы­ва­лiся i ўзаемадзейнiчалi найноўшыя i застарэлыя, перадавыя i кансерватыўныя iдэi, плынi, стылi. Адсюль i яе стракатасць, адсутнасць гарманiчнага адзiнства. Гэта было абумоўлена складанасцю i супярэчлiвасцю грамадскага жыцця Беларусi ў той перыяд гiстарычнага развiцця, а таксама тым, што на беларускiх землях сутыкалiся, перакрыжоўвалiся i сiнтэзавалiся дзве магутныя культурна-iдэйныя плыні – каталiцкага Захаду i праваслаўнага Усходу. Першыя парасткi новага ва ўмовах панавання феадальнай iдэалогii, сярэднявечнага тыпу культуры прабiвалiся марудна, з цяжкасцю, хаця для iх ужо былi створаны пэўныя сацыяльна-гiстарычныя ўмовы.


ГІСТАРЫЯГРАФІЯ. КРЫНІЦЫ.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: