Літаратура і фальклор

Узаемадачыненні літаратуры і фальклору, у параўнанні з мі­фа­ло­гі­яй, яшчэ больш цесныя і шматгранныя. Абодва гэтыя складнікі ча­ла­ве­чай культуры маюць агульны вобразна-выяўленчы матэры­ял — звы­чай­ную мову людзей. І літаратура, і фальклор — віды слоў­най творчасці. Па­ходзячы з аднаго генетычнага кораня, лі­та­ра­ту­ра і фальклор маюць да­волі блізкую жанравую сістэму: так, і для фальк­лору і для літаратуры ха­рактэрны такія віды і жанры, як пес­ня, балада, раманс, апавяданне, каз­ка, легенда, паданне, анекдот, дра­ма (народная) і некат. інш. Як бачна, пры­ведзеныя прыклады да­ты­чацца ўсіх трох родаў (эпасу, лірыкі і дра­мы), а таксама такога шмат­састаўнога і аб’ёмістага міжродавага ўтва­рэн­ня, як ліра-эпас. Та­кім чынам, можна смела весці гаворку аб надзвычай бліз­кім да лі­та­ратуры родавым, відавым і жанравым чляненні фальк­ло­ру.

Уздзеянне вуснай народнай творчасці на літаратуру (запа­зы­чан­не тэм, матываў, сюжэтаў, вобразаў) пачалося з самых ранніх ста­дый раз­віц­ця і станаўлення апошняй. Прычым у тыя часы ў фальк­лоры была яшчэ надзвычай моцнай міфалагічная архаіка. Прак­тычна кожная на­цыя­нальная літаратура свету на стадыі свайго ста­наўлення зазнала даб­ра­творны, плённы ўплыў вуснай народнай твор­часці народа, на мове яко­га яна стваралася. Дадзены ўплыў пра­цяг­ваўся і на больш позніх ста­ды­ях развіцця прыгожага пісь­мен­ства. У якасці прыкладу нагадаем ве­лі­зар­ную цікавасць еўрапейскіх ра­мантыкаў да міфалагічнай і фальк­лор­най спадчыны сваіх на­ро­даў, а таксама народаў другіх краін і кан­ты­нен­таў: Індыі, Кітая і інш. Уздзеянне вуснай народнай творчасці на лі­та­ра­ту­ру ад­бы­ва­ец­ца і сёння. Вядома, не ў такой ступені, як раней, аднак гэты пра­­цэс усё-роўна мае месца.

Сустракаецца і адваротная тэндэнцыя, калі літаратурныя тво­ры аказ­ваюць пэўнае ўздзеянне на вусную народную творчасць. Так, на­прык­лад, фалькларызаваліся рубайяты Хафіза і Амара Хая­ма, некаторыя рус­кія аповесці ХVII ст., шэраг баек І. Крылова і К. Кра­півы, вершы (стаў­шыя песнямі) П. Беранжэ, А. Пушкіна, М. Іса­коўскага, Т. Шаў­чэнкі, Н. Гі­левіча і цэлага шэрагу інш. аў­та­раў.

Пры ўсіх цесных сувязях і ўзаемадачыненнях ёсць паміж лі­та­ра­ту­рай і фальклорам і даволі істотныя адрозненні. Яны «могуць быць апі­са­ны на аснове такіх супрацьпастаўленняў, у якіх адной з прык­мет фальк­ло­ру пастаўлена ў адпаведнасць супрацьлеглая прык­мета літаратуры. На­прык­лад: (форма бытавання) вусная — пісь­­­мовая, (тэкст) варыятыў­ны — ста­біль­ны, ці зменлівы — фік­са­ва­­ны, (творчы працэс) калектыў­ны — ін­ды­ві­ду­альна-аўтарскі, (тып ка­­мунікацыі) кантактны — тэхнічны і г. д.» [46]

Найбольш важная прыкмета, якая характарызуе фальклор у яго суп­раць­пастаўленні літаратуры,— гэта прыкмета «вуснасці». Яна ўбірае ў ся­бе не толькі спосаб выканання фальклорных тэкстаў (г. зн. вы­маў­лен­не іх услых, прычым вельмі часта з дапамогай спе­ваў), але і характар ад­но­сін паміж выканаўцам фальклору і яго слу­ха­чом, спосабы захавання тэк­сту ў часе, асаблівасці перадачы ад ад­на­го выканаўцы да другога.

Наогул, паводле слушнай высновы А. Тапаркова, «апазі­цыя «фальк­­лор — літаратура» асіметрычная: фальклор узнік да літа­ра­­ту­ры і пер­ша­па­чаткова ніяк не быў суаднесены з ёю, між тым лі­­та­ра­ту­ра з самага свай­го ўзнікнення так ці інакш суаднесена з фальк­­ло­рам: яна альбо ары­ен­туецца на фальклор, альбо, на­ад­ва­рот, ад­штур­хоў­ваецца ад яго, але ва ўся­кім выпадку ў мностве сва­іх форм за­хоў­вае сваю роднаснасць з ім. Фальк­лор і спа­ра­джае літаратуру, і су­­існуе з ёю, і супрацьстаіць ёй, і пра­цяг­вае з ёю ўзаема­дзей­ні­чаць» [47].


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: