Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы

Марфалагічныя нормы вызначаюць ужыванне слова ў словазлучэннях і сказах у адпаведнасці з уласцівымі яму граматычнымі катэгорыямі, правільнае ўтварэнне формаў слова. Парушэнне граматычных нормаў прыводзіць да граматычных памылак.

Назоўнік

Даволі часта род назоўнікаў у рускай і беларускай мовах супадае, напрыклад: імунітэт (м. р), радыебіялогія (ж. р), размнажэнне (н.р). Аднак ёсць выпадкі, калі адны і тыя ж назоўнікі ў беларускай і рускай мовах маюць розны род: бронзавы медаль (м. р.), белая гусь (ж.р), вялікі боль (м. р.).

Некаторыя назоўнікі ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку (імунітэт, метабалізм, вакцына) або толькі ў множным ліку (радыенукліды, эрытрацыты, пестыцыды).Некаторыя адзіночналікавыя назоўнікі ў кантэксце (напрыклад у навуковым стылі) могуць набываць формы множнага ліку: тэмпература – высокія тэмпературы, вада – мінеральныя воды, метал – каляровыя металы.

Назоўнікі грудзі, дзверы, крупы, каноплі ў беларускай мове ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку (руск. грудь, дверь, крупа, конопля), а назоўнікі бяліла, чарніла толькі ў форме адзіночнага ліку (руск. эти белила, синие чернила).

Заданні


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: