Васіль Цяпінскі

(1530-я або пачатак 1540 – 1603)

Васіль Цяпінскі – беларускі гуманіст і радыкальна-рэфармацыйны дзеяч, кнігавыдавец, пісьменнік, прадаўжальнік гуманістычных, куль-турна-асветніцкіх і патрыятычных традыцый Ф. Скарыны і С. Буд-нага.

Нарадзіўся ён у вёсцы Цяпіна (цяпер Чашніцкі раён). У 60-х гадах ХVІ cт. мужны шляхціц удзельнічаў у ваенных паходах на Маскоўшчыну пад харугвамі аршанскага старасты Філона Кміты і падканцлера Астафея Валовіча. Аднак сваё прызванне ён знайшоў не на вайсковай службе, а на ніве асветы і культурнай дзейнасці.

Зблізіўшыся з высокаадукаванымі людзьмі таго часу – С. Будным, К. Астрожскім і іншымі, Васіль Цяпінскі апынуўся ў цэнтры пале-мічнай барацьбы, што вялася паміж прадстаўнікамі розных культурна-гістарычных і рэлігійных плыняў.

Паводле сваіх поглядаў В. Цяпінскі быў прыхільнікам арыянства, гэта значыць выступаў супраць вучэння аб Троіцы. Асветнік таксама не прымаў дактрыны анархістаў, што заклікалі да ліквідацыі ўсіх гаспадарскіх структураў. На вядомым Лоскім сінодзе 1578 г. ён востра палемізаваў з лідэрамі тагачасных “камуністаў” – Аляксандрам Вітрэ-лінам і Марцінам Чаховіцам, баронячы ўрад ад іхніх нападак і прапануючы памяркоўны шлях удасканалення грамадства.

Галоўная ж заслуга В. Цяпінскага перад гісторыяй і беларускім народам у тым, што ён на поўны голас заявіў пра неабходнасць развіцця навукі, літаратуры, культуры на матчынай мове, заклікаў пашыраць на ёй Слова Божае. Ахвяруючы ўласнымі сродкамі, ён распачынае пераклад Апостальскага пісьма.

У радавым маёнтку Цяпіна заснаваў друкарню, дзе каля 1580 г. выдаў перакладзенае на беларускую мову Евангелле з уласнай прадмовай, у якой ён выкладае свае погляды. Цяпінскі выкрываў разбэшчанасць каталіцкіх і праваслаўных святароў, выступаў за маральную чысціню чалавека. Ён горача абараняў родную мову, гісторыю, традыцыі, быў адданым прыхільнікам пашырэння адукацыі сярод простага люду, адкрыцця школ на беларускай мове, выхавання самаахвярнага служэння Айчыне. Па палітычных і рэлігійных погля-дах Цяпінскі быў блізкі Буднаму, хаця і належаў да больш памяркоўнага крыла рэфармацыйнага руху.

З творчай спадчыны В. Цяпінскага, на жаль, захавалася няшмат: няпоўны пераклад Новага Запавету з рукапіснай “Прадмоваю” і каментарыямі, а таксама адна старонка “Катэхізіса, або Сумы навукі для дзетак”.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: