ВЯРБА, ВЯРБА, ДЗЕ ТЫ РАСЛА…
Запісана ў в. Варонічы Полацкага раёна
ад Я. П. Літвінавай (1939 г. н.)
– Вярба, вярба, дзе ты расла?
Тваё лісцё вада знясла?
Тваё лісцё вада знясла?
А я, малада, замуж пайшла,
Замуж пайшла за пятага,
За п’яніцу праклятага.
За п’яніцу праклятага.
Прапіў каня варанога,
А сам прыйшоў па другога:
– Жана, жана, выкуп каня,
Ня выкупіш – пагібну я.
Ня выкупіш – пагібну я.
– Ня раз, ня два выкупляла,
Шалкову шаль закладала,
Шалкову шаль закладала,
У зялёным саду начавала.
У зялёным саду начавала.
Запісалі Т. У. Буланава, Д. Д. Качаткова,
Т. М. Белая, Л. М. Варабей у 1991 г.
Сіроцкія і ўдовіны песні
БАЛІЦЬ ЖА МНЕ ГАЛОВАЧКА…
(сіроцкая песня)
Запісана ў в. Пажарцы Пастаўскага раёна
ад Н. І. Рэмбальскай (1917 г. н.)
Баліць жа мне галовачка –
Чым яе звязаці?
Чым яе звязаці?
Далёка мая мамка –
Нет каго наслаці,
Нет каго наслаці.
Завяжу я галовачку
Шоўкавым платочкам.
Шоўкавым платочкам.
Пашлю я да мамачкі
Тры сівых галубочка.
Тры сівых галубочка.
|
|
Ляці, сівы голуб,
Нідзе не садзіся.
Ніде не садзіся.
Перад маёй роднай мамкай
Нізенька скланіся.
Нізенька скланіся.
Ляцеў, ляцеў сівы голуб
Сеў вадзіцу піці.
Сеў вадзіцу піці.
А як цяжка мне, мамачка,
Мне без цябе жыці.
Мне без цябе жыці.
А ўслышаў сам Божэнька
З высокага неба.
З высокага неба.
– А што табе, дзяўчынка,
А што табе трэба?
А што табе трэба?
Даў я табе ручкі-ножкі
І чорныя вочкі.
І чорныя вочкі.
Працуй, рабі, дзіцятачка,
Аж да самай ночкі.
Аж да самай ночкі.
– А Божа мой, а міленькі,
Ці я не рабіла?
Ці я не рабіла?
Калі мая работачка
Нікаму не міла.
Нікаму не міла.
Запісала Т. А. Мацвійчук у 1989 г.
Прымацкія песні
ТЫ ВІШЭНКО-ЧЕРЭШЭНКО…
Запісана ў в. Ляплёўка Брэсцкага раёна
ад С. К. Струк
Ты вішэнко-черэшэнко, Заехав він в поле
Чаму ягод не маеш? І давай гораты.
Хто ў прымах не бувае, Горав він, горав долынаю.
Той гора не знае. Ой, з хутару зяцю відаты.
А я сэбэ, молодэнькі, Все жінкі обід нэсуць,
Усе горюшко знаю: А моей не відаты.
Кулачэнько под головенько – Схоців зяць обедаці,
Той спаць легаю. Він волы запрагае
І до дому ад’язжае.
Моя тэшча, еі маты, А заіхав зяць до дому,
Ідэ пробуджаты: Волов распрагае,
– Вставай, зэцю, А ему цішча обід налівае:
Годэ спаты, То з двух місок, то з трох місок
Ідь в поле гораты. Ему вылівае.
А зэць волы запрагае, Увайшоў зіць до хаты,
Він думку мае, А яго цішча ему кажа:
Він думку всё думае, – Несі свінкам істы.
Шчо він волі не мае.
– Ой, шчоб свінкі поздыхалі,
Шчоб луга згорылы,
Як мне тая прімакова
Жізнь й надаела!
Запісала Т. Буганова.