1. Выбар тэмы.
2. Вызначэнне мэты, задач, аб’екта і прадмета даследавання.
3. Збор інфармацыі па тэме.
4. Афармленне бібліяграфічнага спісу.
5. Афармленне цытат (тэзісаў, канспектаў) з кніг і артыкулаў.
6. Напісанне ўступа, кожнага раздзела асноўнай часткі, заключэння.
7. Рэдагаванне.
8. Напісанне паведамлення на 5—7 хвілін.
þ Звычайна рэфераты ацэньваюцца па наступных асноўных крытэрыях:
— актуальнасць тэмы і зместу, тэарэтычны ўзровень, глыбіня і паўната аналізу фактараў, з’яў, праблем, якія адносяцца да тэмы;
— навуковая абгрунтаванасць і ступень рэалізацыі пастаўленай мэты даследавання;
— завершанасць і поўнасць рашэння ўсіх задач, пастаўленых аўтарам у працы;
— інфармацыйная насычанасць, навізна, арыгінальнасць выкладу матэрыялу;
— навуковасць выкладу матэрыялу;
— структурная арганізаванасць, лагічнасць, граматычная правільнасць і стылістычная выразнасць;
— пераканаўчасць, аргументаванасць, практычная значнасць і тэарэтычная абгрунтаванасць высноў, зробленых у рэфераце;
|
|
— якасць афармлення работы.
þ Падставай для зніжэння адзнакі можа служыць:
— нядбайнае афармленне працы;
— павярхоўны разгляд тэарэтычных пытанняў (занадта абмежаваная колькасць крыніц, неразуменне сутнасці навуковай праблемы, адсутнасць уласнага меркавання);
— слабая сувязь паміж раздзеламі працы;
— павярхоўны аналіз рэальнай сітуацыі.
Даклад — від самастойнай навукова-даследчай працы, у якой аўтар даследуе сутнасць пэўнай праблемы; прыводзіць розныя пункты гледжання, а таксама ўласныя погляды на яе.
Пры напісанні даклада спалучаюцца тры якасці даследчыка: уменне даследаваць матэрыял, фармуляваць высновы і кваліфікавана адказаць на пытанні. Даклады могуць насіць праблемны (“Дабро i Зло як два палюсы жыцця ў апавяданнях Анатоля Казлова”), абагульняльны (“Беларуская ваенная проза як адметная з’ява сусветнай лiтаратуры другой паловы ХХ стагоддзя”), параўнальны (“Праблема вiны i пакаяння ў творах Васiля Быкава i Генрыха Бёля”), даследчы (“Творчасць Васiля Быкава i экзiстэнцыялiзм: фiласофскiя i эстэтычныя перасячэннi”) характар.
Адметнымі рысамі даклада з’яўляюцца: навуковы стыль выкладання; актуальнасць тэмы; змястоўнасць, глыбіня як адлюстраванне якасці ўспрымання і разумення праблемы; дакладнасць; самастойнасць высноў і палажэнняў.
Навуковы стыль — гэта спецыфічны спосаб падачы тэкставага матэрыялу пры напісанні навуковых работ, асноўнымі прыкметамі якога з’яўляюцца наступныя:
— сказы могуць быць доўгімі і складанымі;
— могуць дастаткова шырока ўжывацца словы іншамоўнага паходжання і тэрміны;
|
|
— ужыванне ўстаўных канструкцый тыпу “магчыма”, “на наш погляд”;
— аўтарская (даследчыцкая) пазіцыя павінна быць “завуаляванай”, не ўжываюцца займеннікі “я”, “мой (пункт гледжання)”.
þ Структура даклада можа быць наступнай:
1) тэма даследавання (яна павінна быць не толькі актуальнай, але і арыгінальнай);
2) актуальнасць даследавання (чым цікавы напрамак даследавання, у чым заключаецца яго важнасць, якія навукоўцы працавалі ў гэтым напрамку, якім пытанням у дадзенай тэме надавалася недастатковая ўвага, матывы выбару тэмы);
3) мэта працы (у агульных рысах адпавядае фармулёўцы тэмы даследавання і можа ўдакладняць яе);
4) задачы даследавання (канкрэтызуюць мэту працы, “раскладваючы” яе на часткі);
5) гіпотэза (навукова абгрунтаваная думка аб магчымых выніках даследчай працы, фармулюецца ў тым выпадку, калі праца носіць эксперыментальны характар);
6) аб’ект і прадмет даследавання;
7) уласныя разважанні — сістэма тэзісаў і аргументаў, падмацаваных прыкладамі з мастацкага тэксту і цытатамі з крытычнай літаратуры;
8) вывады даследавання, сфармуляваныя ў абагуленай, канспектыўнай форме, па магчымасці пранумараваныя (не больш за 4—5).
þ Калі даклад прысвечаны творчасці пісьменніка, то ў ім павінна знайсці адлюстраванне даследавання наступных аспектаў: агульная характарыстыка творчасці пісьменніка; біяграфічныя дадзеныя, уплывы; пісьменнік і яго эпоха, яго пазіцыя (сябры); асноўныя тэмы творчасці (творы, праблематыка); ацэнкі, значэнне яго творчасці.
Патрабаванні да афармлення даклада такія самыя, як і пры напісанні рэферата. Даклад складаецца з тытульнага ліста; зместу (у ім паслядоўна паказваюцца назвы пунктаў даклада, а таксама старонкі, з якіх пачынаецца кожны пункт); уступу (фармулюецца сутнасць праблемы даследавання, абгрунтоўваецца выбар тэмы, вызначаюцца яе значнасць і актуальнасць, паказваюцца мэта і задачы, аб’ект і прадмет даследавання, даецца характарыстыка выкарыстанай літаратуры); асноўнай часткі, якая складаецца з раздзелаў (кожны раздзел доказна раскрывае тэму, мэту і задачы даследавання); заключэння (высновы або абагульненне па тэме даклада); бібліяграфічнага спісу; дадаткаў (схемы, табліцы, ілюстрацыі і інш.).