Выкліканне

Выкліканне – празаічны жанр сучаснага дзіцячага фальклору, пераважна гарадскога. Заснаваны на нязменнай патрэбе дзіцяці ў яркіх перажываннях нетлумачальна-дзівоснага праз выкананне пэўных «магічных» абрадаў, выніковасць якіх не выклікае сумненняў. Бытуюць у вуснай форме, як правіла, на рускай мове або на «трасянцы». Упершыню выкліканні былі зафіксаваны як фальклорныя адзінкі ў 90-я гады ХХ ст. студэнтамі філалагічнага факультэта БДУ падчас фальклорнай практыкі. Назва жанру не з’яўляецца навуковай: яна дадзена самімі носьбітамі гэтых твораў і апраўдана асаблівасцямі іх бытавання. Спроба надаць ім, як і іншым жанрам сучаснага дзіцячага фальклору, навуковае азначэнне адразу аддаляе твор ад носьбітаў, робіць штучным, «нежывым».

Аб’ектамі выклікання часцей ўсяго з’яўляюцца Чорная Дама, Пікавая Дама, Бабка Ёжка, Пушкін, Гумкавая карова, Смерць, салодкі, салёны, цукеркавы ці матны вожык, матны гномік, вадзянік. Пры гэтым важнымі з’яўляюцца два моманты: выкананне пэўных дзеянняў, звязаных з канкрэтным персанажам, і вера ў сілу слова. Лічыцца, што выкліканы з’явіцца толькі ў тым выпадку, калі ўсё будзе зроблена правільна. Магчымы некалькі варыянтаў паводзінаў выкліканай істоты:

1) яна з’яўляецца і паказваецца выклікальнікам (вадзянік);

2) кажа что-небудзь ці лаецца (матны гномік, матны вожык);

3) з’яўляецца і прымае падарунак (салодкі і салёны вожыкі);

4) з’яўляецца, просіць выканаць просьбу ці заданне, а пасля дорыць падарунак (гумкавы кароль);

5) выкліканы з’яўляецца і робіць шкоду выклікальніку, можа нават забіць, калі своечасова не прыняць меры, загнаўшы яго назад (Чорная Дама).

Напрыклад, выкліканне Гумкавай каровы мае наступны рэгламент:

«Садишься на пол в комнате, чтобы были занавески занавешены красным цветом; накрываешься покрывалом; ставишь в комнате тарелку; кладешь возле неё вилку, ложку и три раза говоришь: «Жевательная корова, приди! Жевательная корова, приди! Жевательная корова, приди!» И если она не появится, можно повторять это несколько раз. А когда открываешь покрывало, на той тарелочке может что-то лежать, что-нибудь сладкое».

Дзяцячая вера ў рэальнасць выклікання глыбокая і шчырая. Малодшыя дзеці з задавальненнем расказваюць, як гэта адбывалася з іх сябрамі, суседзямі. «А я знаю, как вызывают сладкого ежика. Надо зеркало, и надо печенье разломить: одна часть большая, другая средняя, а третья маленькая. Так надо на зеркало это положить… Зеркало должно быть круглое и маленькое. И чистое. Надо накрыться под одеялом и оставить луч солнца один. И надо говорить: «Сладкий ежик, появись! Сладкий ежик, появись!» Когда он появится, то будет грызть печенье» (Крысціна Амяльчук, 8 год).

Выкліканне як вусны жанр дзіцячага празаічнага фальклору актыўнае бытуе і ў нашы дні.

ДА РАЗДЗЕЛА «Сфера посткласічнага фальклору»


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: