Тыпы традыцыйнага беларускага жылля

Жыллё было асноўнай архітэктурнай часткай сядзібных забудоў. Усе іншыя памяшканні дапасаваліся да яго з улікам іх функцыянальнай мэтазгоднасці, утвараючы той ці іншы кампазіцыйна-архітэктурны малюнак. Жыллё, як і іншыя сядзібныя памяшканні, будавалася з дрэва. Жыллё хараткрызавалася той ці іншай планіроўкай, стасункамі з падсобнымі памяшканнямі. Найбольш часта сустракалася двухкамернае жыллё тыпу хата+сенцы. Такая планіоўка вядома са старажытных часоў. Часам у сенцах адгароджвалася невялікая камора (ці кладоўка). Даволі распаўсюджаным было і трохкамернае жыллё тыпу хата+сенцы+клець альбо хата+сенцы+хата. На поўначы Беларусі і на Палессі часта сустракалася трохкамернае жыллё тыпу хата+сенцы+варыўня (стопка). Планіроўка жылога памяшкання нярэдка ўскладнялася вылучэннем святліцы і кухні (хата+хата+сенцы; хата+кухня+сенцы). Часам пры ўваходзе ў сенцы звонку ўладкоўвалася паўадкрытая галерэя – падсені альбо ганак. Такое жыллё часцей сустракалася ў заможнага сялянства, аднадворцаў, дробнай шляхты.

9. Сядзіба і сядзібныя забудовы

Сядзіба і сядзібныя забудовы

Традыцыйная беларуская сядзіба ўяўляла сабою сукупнасць жылых і гаспадарчы пабудоў, а таксама, у пэўных выпадках, частку зямлі для апрцоўкі. Асноўнымі сядзібннымі пабудовамі ў беларусаў былі: клець, свіран, варыўня і склеп. Клець служыла для захоўвання збожжа, прадуктаў, бытавых рэчаў, адзення. Сустракалася як асобным будынкам, так і разам з хатай. Вельмі часта (летам) ў клеці летам жылі людзі, а ў некатрых рэгіёнах (Мазыршына) маладыя жылі ў клеці ўвесь год. Свіран – пабудова, блізкая да клеці па сваім функцыянальным прызнчэнні. Свіран служыў для захавання адборнага збожжа і будаваўся, як правіла, асобна. У вялікіх населеных пунктах існавалі т.зв. “грамадскія свірны” – месцы, куды людзі пасля кожнага бору ўраджая дносілі частку сабранага збожжа, а вясной маглі атрымаць яго ў канцы зімы ці вясной пры яго нястачы лбо для сяўбы. Варыўня – паўназемнае памяшканне, упушчанае на паўметра ў зямлю; служыла для захоўвання гародніны, садавіны, бульбы, малочных прадуктаў. Тут адгароджваліся адсекі, куды ссыпалі буракі, бульбу, моркву, рэпу. Ля ўвахода рамяшчаліся бочкі з квашанай капустай, бракамі і іншай ежай. Склеп – заглыбеннае ў зямлю памшканне тыпу зялянкі, прызначанае для захавання гародніны, бульбы, напояў і інш. Склеп, часцей за ўсё, рабіўся ў сістэме жылля (пад сенцамі, албьбо клеццю) і меўмуаваныя, радзей друўляныя сцены.

10. Гаспадарчыя пабудовы традыц. беларус. жылля


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: