Жыллё –частей двухкамернае: хата+сенцы. Трохкамернае: хата+сенцы+клець або хата+сенцы+хата.
Клець (камора, кладоўка) была і у комплексе з жыллём,і асобнай пабудовай насупраць хаты. У ёй – засекі для збожжа, бочкі, карабы з крупамі, мукой,кубельцы з салам, бачонкі з квасам, падвешваліся каўбасы.
Свіран (імбар) – блізкая да клеці пабудова. Вылучалісь памерамі.
Варыўна – паўназемнае памяшканне на паўметра у зямлю, служыла для захоўвання гародніны,садавіны, малочных прадуктаў.
Склеп (пограб) – заглыбленае у зямлю памяшканне тыпу зямлянкі для захавання гародніны, бульбы, напіткаў і інш. Рабіўся пад сенцамі, меў мураваныя ці драўляныя сцены.
Гумно (клуня) – пабудова для захавання і абмалоту збожжа.
Сушня (еўня)- для сушкі збожжа у снапах.
Адрына (пуня)- для захавання сена.
Лазня. Будавалася на краю сядзібы. Апрача асноўнай функцыі, у ёй сушылі і вычэсвалі лён, распарвалі дрэва для дуг і абадоў.