Русалкі, іх функцыі. Абрад русальнага тыдня

РУСАЛКІ – дзяўчаты-тапельніцы або памерлыя нехрышчонымі дзеці. Выгляд: распушчаныя валасы (русыя ці зялёныя), блакітныя ласкавыя вочы, якімі прыманьваюць ахвяру, але, калі зловіць яе, вочы становяцца нібы шкляныя і нерухомыя. Яны хаваюцца ў цёмнай вадзе, але ў час русальнага тыдня, калі вада глыбока праграваецца сонцам, могут хадзіць па лугах, у лясах лезуць на дрэвы.

Русальны тыдзень (50-ты дзень пасля Вялікадня), наступны пасля Сёмухі (зяленыя святкі) - (Троіца). На Гомельшчыне быў абрад –праводзіны русалкі у жыта (каб паспрыяць ураджаю). Эпіцэнтр абрада – Лельчыцкі р-н. Ва ўсе дні гэтага тыдня дзяўчаты збіраюцца па вечарах і пяюць русальныя песні. У канцы гэтага тыдня ладзілі абрад “провадаў русалкі”, праводзілі русалку “з двору да бору” -у апошні вечар тыдня дзяўчаты ходзяць ў лес і вешаюць на дрэвы вянкі з кветак, упэўненыя, што русалкі іх выкарыстаюць і будуць бегаць па палях і лясах. Гэтым прынашэнне - каб іх задобрыць.

Спосабы выратавацца: - укалоць адну з русалак іголкаю, тады ўвесь гурт русалак кідаецца ў ваду; начарціць на зямлі крыж і ўстаць на яго; накінуць на голую русалку хустку ці якую-небудзь анучку. Таксама лічылася, што нельга у лесе адгукацца на свае імя – гэта русалка наўмысна пералічвае вядомыя мужчынскія імёны. Пакуль чалавек, названы па імені, не адгукнецца, русалка з ім нічога не зробіць. Таксама можна было паказаць ім што-небудзь стальное, і русалкі, лічылася, адразу ўцякаюць;- перад тым, як легчы спаць, трэба памаліцца і нажом правесці вакол сябе настолькі далёка, каб Русалка рукою не здолела дастаць. РУСАЛКІ баяцца крыжа, круга, часнака, ладана. Але лепшы сродак супраць іх – палын.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: