Абвастрэнне эканамiчных супярэчнасцей у Расii у сярэдзмне XIX ст. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. XIX ст. i асаблiвасцi iх правядзення у Беларусi

Рэформа 1861 лiквiдавала прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Былi патрэбны iншыя рэформы. У 60–70-я гады ўрад - шэраг пастаноў аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку. Самай радыкальнай была судовая рэформа (1864): нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў. На Б. судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 з увядзення мiравых судоў. Земская рэформа, (1864) прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iнш.справамi непалiтыч. характару. На Б. была праведзена гарадская рэформа (прынята 1870,пачалася 1875): прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання,права выбіраць і быць абранымі ў гарадск. думу атрымалі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі.Рэфармаванне армii 1862, утвораны 15 ваенных акруг, скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. 1874 г. з была увядзена усеагульная воiнская павiннасць.Буржуазны характар насiлi школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: