Тэма 2. Бібліяграфічная інфармацыя (бібліяграфічныя веды)

як асноўныя паняцці тэорыі бібліяграфіі

Бібліяграфічная інфармацыя як разнавіднасць сацыяльнай інфармацыі і як крытэрый (прынцып) адмежавання бібліяграфічных з’яў ад небібліяграфічных.

З’яўленне паняцця “бібліяграфічная інфармацыя” ў тэрмінасістэме кніга­знаўства, бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства. Уключэнне яго ў слоўнікі, тэрміналагічныя і тэхналагічныя стандарты. Развіццё тэарэтычных поглядаў на аб’ём паняцця “бібліяграфічная інфармацыя”. Дыскусія 80-х гг. ХХ ст. аб сутнасці бібліяграфічнай інфармацыі. А.В.Сакалоў аб бібліяграфічнай інфармацыі як разнавіднасці фактаграфічнай інфармацыі. А.П.Коршунаў аб бібліяграфічнай інфармацыі як інфармацыі другаснай, адасобленай ад дакумента.

Бібліяграфічная інфармацыя і бібліяграфічныя веды. Погляды В.А.Факеева на бібліяграфічныя веды як сродак пазнання, камунікацыі, каштоўнаснай арыентацыі, рэгулявання і кіравання. Структура бібліяграфічных ведаў: аб’ектная і суб’ектная, фармальная і змястоўная, прасторавая і часавая, колькасная і якасная.

Погляды Н.А.Слядневай на сутнасць бібліяграфічнай інфармацыі. Непарыўная сувязь бібліяграфічнай інфармацыі з тэкстам і адчужанасць ад яго. Прагнозная, латэнтная, афінная, постэдыцыйная бібліяграфічная інфармацыя (бібліяграфія) (па Н.А.Слядневай).

Асноўныя якасці бібліяграфічнай інфармацыі. А.П.Коршунаў, В.А.Факееў, Н.А.Сляднева аб уласцівасцях (якасцях) бібліяграфічнай інфармацыі (ведаў) як пасрэдніка ў сістэме дакументных камунікацый, як універсуме чалавечай дзейнасці, у святле тэкставых камунікацый.

Семінар.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: