Тэма 4. Функцыянальная структура бібліяграфіі

Функцыя як знешняе праяўленне якасцей аб’екта. Функцыянальнае прызначэнне бібліяграфіі. Канцэпцыі функцыянальнай “дапаможнасці” і “самастойнасці” бібліяграфіі (бібліяграфічнай інфармацыі) як грамадскай з’явы.

Дваістасць бібліяграфічнай інфармацыі як адлюстраванне дваістасці адносін “дакумент – карыстальнік інфармацыі”. Інфармацыйныя, дакументныя і бібліяграфічныя патрэбнасці і іх суадносіны. Механізм фарміравання бібліяграфічных патрэбнасцей. Дакументна-бібліяграфічныя патрэбнасці: агульныя, групавыя і індывідуальныя. Адпаведнасці паміж асноўнымі дакументна-бібліяграфічнымі патрэбнасцямі і асноўнымі характарыстыкамі дакументаў. Грамадскія функцыі бібліяграфіі. Генетычная і лагічная функцыянальныя структуры бібліяграфічнай інфармацыі і бібліяграфіі як грамадскай з’явы.

Знешнія і ўнутраныя функцыі бібліяграфічнай інфармацыі.

В.А.Факееў аб функцыях бібліяграфічнай інфармацыі (ведаў). Бібліяграфічныя веды як сродак пазнання фіксаваных тэкстаў і задавальнення бібліяграфічных патрэбнасцей карыстальнікаў. Бібліяграфічныя веды як сродак тэкставай камунікацыі, каштоўнаснай арыентацыі ў інфармацыйным полі і адпаведна рэгулявання і кіравання.

Пункт гледжання Н.А.Слядневай на функцыянальную структуру бібліяграфічнай інфармацыі. Бібліяграфічная інфармацыя як сродак аперыравання суверэннымі інфааб’ектамі.

Семінар.

Раздзел ІІ. БІБЛІЯГРАФІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: