Асноўная
1. Мамонтов, А.В. Краеведческая библиография: учебник. / А.В. Мамонтов, Н.Н. Щерба. – М., 1989. – С.162 – 177.
2. Краеведческие указатели и БД // Справочник библиографа. – Изд. 2-е, перераб. и доп. – СПб., 2003. – С.420 – 431.
3. Трубина, Е. Краеведческие ресурсы на сайтах библиотек / Е.Трубина // Библиогр. – 2001. – № 1. – С. 3 – 11.
Дадатковая
1. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / НББ – Мн., 1994. – С.43 – 61.
Лекцыя 3. СПЕЦЫФІКА КРАЯЗНАЎЧАГА ФОНДА БІБЛІЯТЭК
Пытанні:
1. Вызначэнне паняццяў "краязнаўчы дакумент", "мясцовы дакумент", "краязнаўчы фонд", "фонд мясцовых дакументаў", "падфонд краязнаўчых дакументаў".
2. Структура, асаблівасці, уласцівасці краязнаўчага фонда бібліятэкі.
3. Спецыфіка краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў.
4. Сукупны краязнаўчы фонд краю. Умовы фарміравання.
Мэта: знаёмства з элементамі тэрмінасістэмы бібліятэчнага краязнаўства; вывучэнне спецыфікі краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў.
Пытанне 1. Вызначэнне паняццяў "краязнаўчы дакумент", "мясцовы дакумент", "краязнаўчы фонд", "фонд мясцовых дакументаў", "падфонд краязнаўчых дакументаў".
|
|
Фарміраванне краязнаўчага фонда (КФ) з’яўляецца галоўным сродкам рэалізацыі краязнаўчага прызначэння бібліятэкі, бо краязнаўчы фонд выступае асновай усёй краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі (КДБ), дакументнай базай "рэгіянальнай памяці".
Складаецца краязнаўчы фонд у асноўным з краязнаўчых і мясцовых дакументаў.
У "Палажэнні аб краязнаўчай рабоце бібліятэк РБ" (1993) даны наступныя азначэнні гэтых паняццяў:
— Паняцце " краязнаўчы дакумент " аб’ядноўвае ўсе выданні, неапублікаваныя і аўдыёвізуальныя матэрыялы, машыначытальныя носьбіты інфармацыі, якія прысвечаны краю, незалежна ад тыражу, мовы і месца выдання.
— Паняцце " мясцовы дакумент " аб’ядноўвае ўсе выданні, неапублікаваныя і аўдыёвізуальныя матэрыялы, машыначытальныя носбіты інфармацыі, створаныя на тэрыторыі края.
Неабходна ўдакладніць аб’ём і змест паняцця "краязнаўчы дакумент", бо яно выкарыстоўваецца ў бібліятэчным краязнаўстве ў якасці зборнага і раздзяляльнага тэрміна.
Як зборнае паняцце "краязнаўчы дакумент" — гэта дакумент, які зместам або формай звязаны з краем. Пры гэтым пад зместам краязнаўчага дакумента разумеецца адлюстраваная ў ім інфармацыя аб краі, а пад формай – інфармацыя аб месцы выдання, аўтарскай прыналежнасці і прыналежнасці да краю іншых асоб, якія ўдзельнічалі ў стварэнні дакумента. Такое азначэнне паняцця дае магчымасць з вычарпальнай паўнатой аб’яднаць усе дакументы, якія нейкім чынам звязаны з краем, усе крыніцы краязнаўства, якія з’яўляюцца аб’ектамі краязнаўчай дзейнасці.
|
|
Як раздзяляльнае паняцце "краязнаўчы дакумент" — гэта дакумент, звязаны з краем сваім зместам і які разглядаецца ў якасці асноўнага аб’екта краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі.
У сістэме краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі работа з дакументамі, звязанымі з краем зместам (краязнаўчымі дакументамі), і работа з дакументамі, звязанымі з краем паходжаннем (мясцовыя дакументы) ажыццяўляецца ў межах двух асноўных узаемазвязаных кірункаў, але прыярытэтнасць надаецца рабоце з краязнаўчымі дакументамі.
Такім чынам, паняцце "краязнаўчы дакумент" у практычнай сферы дыферэнцыруецца ў залежнасці ад тыпа, віда, профіля бібліятэкі, яе традыцый і мясцовых умоў; яно ўдакладняецца ў залежнасці ад мэт, відаў і формаў краязнаўчай дзейнасці.
Пры вядомай агульнасці прымет, паняцце "краязнаўчы дакумент" можа мяняцца пры фарміраванні краязнаўчага фонда, арганізацыі краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата, стварэнні сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Гэта звязана з тым, што ніводная, нават самая буйная бібліятэка, не мае магчымасці набыць у свой фонд усе без выключэння дакументы, якія фармальнымі прыметамі звязаны з краем. Мэтазгодна мець даныя аб наяўнасці і месцазнаходжанні гэтых дакументаў у мэтах міжбібліятэчнага выкарыстання.
Часцей за ўсё бібліятэкі працуюць з краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі наступных відаў:
1. кнігі і брашуры;
2. выяўленчыя матэрыялы (рэпрадукцыі, эстампы, альбомы, плакаты, лістоўкі, праспекты, каталогі музеяў);
3. кінафотафонадакументы (дыапазітывы, грампласцінкі, магнітныя ленты, кампактдыскі, кінафільмы);
4. нотныя выданні;
5. картаграфічныя выданні;
6. неапублікаваныя дакументы (рукапісы, машынапісныя);
7. прамысловыя каталогі на мясцовую прадукцыю;
8. апісанне вынаходніцтваў мясцовых вынаходнікаў;
9. афішы, тэатральныя праграммы, рэцэнзіі на спектаклі;
10. дакументы на замежных мовах, якія цалкам прысвечаны вызначанаму краю, або маюць значныя (па аб’ему і каштоўнасці) звесткі аб гэтым краі;
11. дакументы, надрукаваныя (створаныя) на тэрыторыі гэтага края.
Асноўнымі тыпамі выданняў з’яўляюцца:
а) па зместу: універсальныя, комплексныя, галіновыя, тэматычныя, біаграфічныя выданні;
б) па мэтавым і чытацкім прызначэнні: навуковыя, вучэбныя, вытворчыя, навукова-папулярныя, даведачныя, інфармацыйныя літаратурна-мастацкія і інш.
Існуюць розныя тэрміны, якія ўжываюцца пры азначэнні фонда літаратуры аб краі. Каб упарадкаваць ужыванне гэтых тэрмінаў — падзелім выкарыстоўваемыя паняцці на збіральныя, абагульняючыя і раздзяляльныя:
— Тэрмін "краязнаўчы фонд" (збіральны тэрмін) — гэта сукупнасць дакументаў, якія зместам або формай звязаны з краем. Гэта дазваляе аб’яднаць у адзіную сістэму:
- фонд краязнаўчых дакументаў;
- калекцыю мясцовых дакументаў;
- дакументы па тэарэтычных, метадычных, арганізацыйных пытаннях краязнаўства.
Паняцце КФ можа аб’яднаць і сукупнасць краязнаўчых дакументаў асобнай бібліятэкі, бібліятэк края, краіны цалкам.
— Тэрмін "фонд краязнаўчых дакументаў" (абагульняючае паняцце) — аб’ядноўвае сукупнасць розных тыпаў і відаў краязнаўчых дакументаў (кнігі, карты, кінафотафонадакументы, мікрафільмы, рукапісы і г.д.).
Такім чынам, фонд краязнаўчых дакументаў — гэта ўпарадкаванае мноства краязнаўчых дакументаў, якія па зместу звязаны з краем.
— Раздзяляльныя паняцці:
- "фонд краязнаўчых выданняў";
- "фонд кінафотафонадакументаў краязнаўчага зместа";
- "фонд краязнаўчых рукапісаў";
- "фонд мясцовых дакументаў" (гэта сукупнасць дакументаў, звязаных з краем паходжаннем).
|
|
Гэтыя паняцці дазваляюць размежаваць, аддзяліць адзін ад аднаго сукупнасці краязнаўчых дакументаў розных тыпаў і відаў.
— Тэрмін "краязнаўчы фонд бібліятэкі" — мэтазгодна ўжываць, калі фонд выдзелен з асноўнага дакументнага збору бібліятэкі і яму забяспечваецца адасобленае захаванне, а тэрмін "падфонд краязнаўчых дакументаў" — (гэта частка фонда асобнай бібліятэкі, бібліятэк края, або краіны) выкарыстоўваць калі КФ захоўваецца разам з іншымі дакументамі.
Але практыкі і тэарэтыкі бібліятэчнага краязнаўства ўжываюць у асноўным тэрмін "краязнаўчы фонд бібліятэкі" і калі фонд выдзелен фізічна, і калі ён арганізаван і функцыянуе ў структуры агульнага фонда бібліятэкі.