краязнаўчага фонда бібліятэкі.
Краязнаўчыя дакументы захоўваюцца ў розных установах дакументных камунікацый краязнаўства: бібліятэках, архівах, музеях, органах НТІ, кніжных магазінах і г.д. Асаблівасці КФ бібліятэк у тым, што:
— у іх збіраюцца краязнаўчыя дакументы рознай тэматыкі, тыпаў, відаў, храналагічнай глыбіні, якія карыстаюцца шырокім грамадскім попытам;
— фарміраванне складу КФ бібліятэк ажыццяўляецца з улікам гістарычных, эканамічных, прыродных, культурных і сацыяльных асаблівасцей края, тыпа, віда і задач бібліятэкі па задавальненню краязнаўчых патрэбнасцей карыстальнікаў;
— састаў і структура КФ бібліятэк розных тыпаў і відаў адрозніваюцца. Гэта ўмова каардынаванага фарміравання сукупнага КФ бібліятэк края і яго ўзаемавыкарыстання.
Улік гэтых агульнафондавых палажэнняў дазваляе кожнай бібліятэкі рэгіянальнага ўзроўня сфарміраваць у структуры свайго фонда профільную, або мясцовую частку фонда.
Спецыфічныя адрозненні ў саставе і структуры краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў ствараюць умовы для задавальнення разнастайных краязнаўчых патрэбнасцей карыстальнікаў, забяспечваюць умовы для каардынаванага фарміравання сукупнага КФ бібліятэк края і яго ўзаемавыкарыстання. КФ асобнай бібліятэкі прадстаўляе сабой самастойную сістэму, у тый жа час КФ з’яўляецца падсістэмай агульнага бібліятэчнага фонда бібліятэкі, кампанентам КФ бібліятэк района, вобласці, рэспублікі.
У краязнаўчым фондзе, як цэласным утварэнні, умоўна выдзяляюцца 4 асноўныя групы дакументаў, якія абумоўліваюць яго спецыфіку:
1. Падфонд краязнаўчых дакументаў, якія па зместу звязаны з краем.
2. Падфонд мясцовых дакументаў, якія звязаны з краем сваім паходжаннем.
3. Падфонд дакументаў, прысвечаных вядомым дзеячам края і ўраджэнцам.
4. Падфонд дакументаў, якія прысвечаны тэорыі, методыцы і арганізацыі краязнаўства, як вобласці навуковай і практычнай дзейнасці.
Спецыфікай краязнаўчага фонда (або яго ўласцівасцямі) з’яўляецца тое, што:
— Тэматычны, тыпалагічны, відавы, храналагічны і моўны састаў КФ супадае з гэтымі параметрамі бібліятэчнага фонда наогул;
— Краязнаўчыя дакументы маюць пастаянную высокую каштоўнасць — інтарэс да іх стабільны;
— Абнаўленне КФ адбываецца больш павольна, чым усяго фонда, бо краязнаўчых дакументаў выдаецца не вельмі многа, захоўваюцца яны пастаянна (іх не спісваюць як састарэлыя па зместу!);
— Для КФ характэрна стабільнасць складу;
— Галоўнай характарыстыкай КФ з’яўляецца яго паўната, а не велічыня;
— Велічыня КФ залежыць ад аб’ема выходзячых дакументаў; ад абанентаў залежыць экземплярнасць набываемых выданняў;
— У самастойны КФ не ўваходзяць матэрыялы аб краі, якія змешчаны ў выглядзе асобных глаў, абзацаў і г.д., акрамя тых выпадкаў, калі гэтыя выпіскі (у відзе тэматычных папак, копій артыкулаў) афармляюцца ў самастойныя адзінкі захавання.
Пералічаныя ўласцівасці сведчаць аб тым, што краязнаўчы фонд мае ўсе прыметы ядзернай часткі бібліятэчнага фонда, адначасова ў ім можна выдзеліць ядро — гэта найбольш каштоўныя краязнаўчыя дакументы.
Па складу КФ дзеляцца на:
а) універсальныя КФ (універсальныя абласныя бібліятэкі; публічныя (масавыя) бібліятэкі для дарослых і дзяцей; бібліятэкі краязнаўчых музеяў);
б) шматгаліновыя (бібліятэкі універсітэтаў; сістэмы Нацыянальнай акадэміі навук РБ);
в) галіновыя (НТБ прадпрыемстваў; медыцынскія, сельскагаспадарчыя бібліятэкі і інш.)
Па тэматыцы ў КФ збіраюцца дакументы, якія комплексна характэрызуюць край або асвятляюць асобныя праблемы яго развіцця. Шырокі відавы, тыпалагічны, моўны, храналагічны склад КФ бібліятэк.
Пытанне 3. Спецыфіка краязнаўчых фондаў бібліятэк
розных тыпаў і відаў.
Спецыфіка краязнаўчых фондаў бібліятэк розных відаў. Найбольш шырокія па саставу і глыбокія па паўнаце краязнаўчыя фонды збіраюць універсальныя навуковыя абласныя бібліятэкі (УНАБ) Беларусі, якія з’яўляюцца цэнтрамі бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства ў рэгіёнах рэспублікі. Аб’ём КФ абласных бібліятэк РБ 15-20 тысяч экземпляраў, пры гэтым краязнаўчыя дакументы ў іх аб’ёме складаюць да 20%, астатнія 80% — мясцовыя дакументы. УНАБ атрымліваюць мясцовы абавязковы экземпляр твораў друку, што дазваляе ім выконваць функцыю дэпазітарыяў краязнаўчых і мясцовых дакументаў. КФ абласных бібліятэк фарміруюцца з улікам сукупнага профіля вобласці і разлічаны на задавальненне запытаў карыстальнікаў на краязнаўчыя дакументы навуковага, міжгаліновага і комплекснага характара.
Універсальныя абласныя бібліятэкі прыкладаюць шмат намаганняў па збору краязнаўчых дакументаў у максімальна поўным аб’ёме, арганізуюць іх гарантаванае захаванне і агульнадаступнае выкарыстанне.
Універсальнымі па складу краязнаўчымі фондамі валодаюць публічныя (масавыя) бібліятэкі рэспублікі – цэнтры бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства нізавога рэгіянальнага ўзроўня. Яны вырашаюць задачу якаснага адбора краязнаўчых дакументаў і прадстаўленне іх для актыўнага выкарыстання абанентамі. КФ публічных бібліятэк не носяць дэпазітарнага характара, але выключэнне краязнаўчых дакументаў з фонда абмежавана. Састаў КФ арыентаваны на профіль абслугоўваемай тэрыторыі і на задавальненне агульнакультурных краязнаўчых патрэбнасцей абанентаў.
У абласных цэнтрах рэспублікі вузкапрафесійныя краязнаўчыя патрэбы абанентаў задавальняюцца фондамі ўніверсальных абласных бібліятэк, а ЦБС гэтых гарадоў, як правіла, спецыялістаў і вучоных не абслугоўваюць, бо фонды бібліятэк ЦБС арыентаваны на набыцце масавых краязнаўчых выданняў.
Спецыфіка камплектавання КФ ЦБС сярэдніх і малых гарадоў іншая: публічныя бібліятэкі набываюць у фонд масавыя і спецыяльныя краязнаўчыя выданні. Мэтазгодна наступная каардынацыя: у фонде ЦБ ЦБС канцэнтруюцца спецыяльныя краязнаўчыя выданні, а масавыя краязнаўчыя выданні як у філіялах, так і ў ЦБ ЦБС. Улічваючы спецыфіку мясцовых умоў, краязнаўчыя фонды ЦБС арыентаваны на задавальненне не толькі агульнакультурных, пазнавальных, але і навуковых, вучэбных, вузкапрофільных патрэб абанентаў у галіне краязнаўства.
Дзіцячыя і школьныя бібліятэкі арыентуюцца на далучэнне юных грамадзян да пазнання роднага края, на фарміраванне патрэб абанентаў у краязнаўчых дакументах. Краязнаўчыя фонды гэтых бібліятэк, універсальныя па зместу, фарміруюцца з улікам узросту абанентаў і разлічаны на задавальненне агульнакультурных і вучэбных краязнаўчых патрэб карыстальнікаў. У КФ значную частку займае мастацкая літаратура, творы мясцовых пісьменнікаў, паэтаў, даведнікі.
Спецыфіка КФ універсітэцкіх бібліятэк і бібліятэк ВНУ у тым, што яны разлічаны на задавальненне навукова-даследчых, вучэбных краязнаўчых патрэбнасцей. Па свайму саставу КФ гэтых бібліятэк з’яўляюцца шматгаліновымі або галіновымі. Састаў фонда вызначаецца профілем ВНУ. Акрамя уласна краязнаўчых дакументаў (апублікаваных і неапублікаваных) збіраюцца ўсе выданні, надрукаваныя ў тыпаграфіі або выдавецтве ВНУ, работы студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў, а таксама дакументы, якія маюць звесткі аб гэтым ВНУ, жыцці і творчасці яго супрацоўнікаў.
Спецыфічнай рысай КФ спецыяльных бібліятэк з’яўляецца ўзровень яго паўнаты па профілю бібліятэкі, абслугоўваемай галіны, прадпрыемства, установы, накіраванасць на задавальненне навукова-даследчых, вытворчых, прафесійных краязнаўчых патрэбнасцей карыстальнікаў. Спецыяльныя бібліятэкі павінны збіраць дакументы, прысвечаныя ўстанове, прадпрыемству, яго супрацоўнікам, а таксама іх публікацыі. Асаблівасцю КФ спецыяльных бібліятэк з’яўляецца наяўнасць у іх саставе спецвідаў краязнаўчых дакументаў: прамысловых каталогаў на мясцовую прадукцыю, апісанне вынаходстваў мясцовых рацыяналізатараў, справаздачы аб НДР і інш.
Пытанне 4. Сукупны краязнаўчы фонд краю. Умовы фарміравання.
Сёння перспектыўным і рацыянальным з’яўляецца варыянт фарміравання сукупнага краязнаўчага фонда края.
Для дасягнення гэтай мэты бібліятэкам края неабходна наладзіць:
— каардынаванае камплектаванне;
— сістэму дэпазітарнага захавання;
— узаемную інфармацыю аб складзе, месцазнаходжанні і новых паступленнях краязнаўчых дакументаў;
— іх узаемавыкарыстанне на тэрыторыі края;
— сістэму мясцовага абавязковага экземпляра твораў друку;
— стварыць зводны краязнаўчы каталог (друкаваны або электронны);
— распрацаваць зводны профіль фарміравання сукупнага КФ, што садзейнічае рацыянальнаму размеркаванню паміж бібліятэкамі ўсіх ведамстваў краязнаўчых дакументаў.
Камплектаванне сукупнага КФ прадугледжвае размеркаванне ўсіх наяўных і паступаючых краязнаўчых дакументаў на 3 групы:
— краязнаўчыя дакументы, якія патрэбны ўсім без выключэння бібліятэкам;
— краязнаўчыя дакументы, неабходныя асобным катэгорыям бібліятэк;
— краязнаўчыя дакументы, неабходныя некаторым або асобным, канкрэтным бібліятэкам.
Такім чынам, існуе пэўная спецыфіка фарміравання краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў, што з’яўляецца ўмовай стварэння сукупнага краязнаўчага фонду рэгіёна.
Вывады:
1. Паняцці "краязнаўчы дакумент", "мясцовы дакумент" выкарыстоўваюцца ў бібліятэчным краязнаўстве ў якасці зборнага і раздзяляльнага тэрмінаў.
2. Тэрміны, якія ўжываюцца пры азначэнні фонда літаратуры аб краі дзеляцца на збіральныя, абагульняючыя і раздзяляльныя.
3. Краязнаўчы фонд бібліятэкі мае сваю структуру, асаблівасці і ўласцівасці.
4. Існуе пэўная спецыфіка фарміравання краязнаўчых фондаў універсальных абласных бібліятэк, публічных (масавых), дзіцячых, школьных бібліятэк, бібліятэк ВНУ і спецыяльных бібліятэк.
5. Адным з шляхоў удасканалення фарміравання і выкарыстання краязнаўчых рэсурсаў з’яўляецца стварэнне сукупнага краязнаўчага фонда края.
Ключавыя паняцці: "краязнаўчы дакумент", "мясцовы дакумент", "краязнаўчы фонд", "падфонды краязнаўчых, мясцовых дакументаў", "сукупны краязнаўчы фонд края".
Заданне для СПС: пазнаёміцца з прапанаванымі крыніцамі і зрабіць параўнальны аналіз меркаванняў розных спецыялістаў аб сутнасці паняццяў: "краязнаўчы дакумент" і "краязнаўчы фонд".
1. Акулич, С.Н. О существовании понятия "краеведческий документ" / С.Н. Акулич // Сов. библиотековедение. – 1990. – №4. – С. 53 – 59.
2. Криворотенко, С.Н. Краеведческий фонд библиотек: учебн. пособие / С.Н. Криворотенко. – М.: Либерия-Бибинформ, 2002. – С. 5 – 16.
3. Кушнаренко Н.Н. Краеведение — конспект эпохи / Н.Н. Кушнаренко // Библиотекарь. – 1991. - №12. – С. 23 – 25.
4. Лукашов, И.В. Определение краеведческого качества документа / И.В. Лукашов // Библиотековедение. – 1996. - №3. – С. 67 – 75.
5. Библиотечное краеведение: терминолог. словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. – СПб., 1998. – С. 35.
Літаратура:
Асноўная
1. Криворотенко, С.Н. Краеведческий фонд библиотек: учеб. пособие / С.Н. Криворотенко. – М.: Либерия-Бибинформ, 2002. – С. 5 – 16.
2. Мамонтов, А.В. Библиотечное краеведение: учеб. пособие. Вып. 2. Краеведческий библиотечный фонд / А.В. Мамонтов. – СПб.: Акад. культуры, 1998. – 38 с.
Дадатковая
1. Библиотечное краеведение: терминолог. словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. – СПб., 1998. – 85 с.
2. Кушнаренко, Н.Н. Региональные центры по обеспечению краеведения / Н.Н. Кушнаренко // Сов. библиотековедение. – 1990. – №4. – С. 46 – 53.
3. Лукашов, И.Б. Определение краеведческого качества документа / И.Б. Лукашов // Библиотековедение. – 1993. – №3. – С. 67 – 75.
4. Шаталова, Н. Информационные ресурсы краеведения: определение понятия / Н. Шаталова // Библиотечно-библиографическая деятельность: межвуз. сб. науч. тр. / Тамбов. гос. ун-т им. Г.Р. Державина; отв. ред. Соболева А.А. – 2003. – Вып. 2. – С. 85 – 90.