Сацыяльныя адносіны: праабшчына

У сацыяльным плане перыяд сярэдняга палеаліту характарызуецца вучонымі як час існавання першай формы грамадскага супольніцтва — чалавечага статку. У гэты час ішло станаўленне родавых адносін. Дзейнічала архаічная форма міжчалавечых сувязяў — праабшчына.

Праабшчына мела важнейшыя асаблівасці, што адрознівалі грамадскую супольнасць ад папуляцыі жывёл. Сярод апошніх можна назваць мэтанакіраваную грамадскую дзейнасць, у адрозненне ад інстынктыўнай дзейнасці жывёл, і арганізацыю грамадскага харчавання, у якіх ужо былі прыкметы прасцейшых элементаў падзелу працы па полавых і ўзростазых прыкметах. Чалавек гэтага перыяду ужо ствараў адносна складаныя прылады, прызначаныя аблегчыць працэс здабывання асноўных прадуктаў жыццядзейнасці, чаго не маглі рабіць яго жывёльныя продкі. Зарадзілася гукавая мова, чалавечыя шлюбныя адносіны і мн. інш.

Колькасна праабшчына, як мяркуюць даследчыкі, была адносна невялікай. У яе уваходзіла каля 20—30 дарослых членаў разам з дзецьмі, таму што пракарміцца больш значнай супольна-сцю пры тагачасным узроўні развіцця прадукцыйных сіл было немагчыма. У той жа час людзі не маглі пражыць і больш дробнымі калектывамі. У акружэнні суровых умоў жыцця, неабходнасці забяспечвацца харчаваннем, абараняцца ад дзікіх жывёл, застацца па-за межамі праабшчыны было раўназначна пагібелі.

У гэты ж час у чалавечым грамадстве ўзнікаюць першыя ідэалагічныя ўяўленні, а таксама рэлігія як адна з найбольш значных форм ідэалогіі. Найбольш раннімі доказамі наяўнасці ідэалогіі як сістэмы маральных, рэлігійных, эстэтычных і іншых поглядаў, у якіх адлюстроўваліся адносіны людзей да акружаючай іх рэчаіснасці, з'яўляюцца археалагічныя матэрыялы аб пахаваннях памерлых у перыяд рассялення неандэртальцаў.

Аб тым, што гэта былі не проста рэшткі нейкага памерлага чалавека, а менавіта пахаванне, вучоныя даведаліся па наяўнасці прыкмет абраднасці. Сярод іх аднолькавае трупапалажэнне, знаходкі прадметаў дамашняга начыння або прылад працы ў магілах разам з нябожчыкамі і інш. Значыць, чалавек ужо ў час існавання чалавечага статку ці праабшчыны (прыблізна 100—40 тыс. гадоў да н. э.) дасягнуў дастатковага ўзроўню развіцця, калі змог усвядоміць сваё "я" і пачаў задумвацца над вырашэннем філасофскіх праблем накшталт праблемы замагільнага жыцця.

Узнікненне рэлігіі, відаць, адбылося прыблізна ў гэты ж час. а ішло яно, як лічаць даследчыкі, на анімістычнай аснове. Гістарычна першым з вядомых форм рэлігіі быў, верагодна, фетышызм. Прадметам нежывой прыроды, з'явам і жывёлам ва ўяуленні тагачасных людзей надаваліся чалавечыя якасці: душа, розум, пачуцці, свядомасць.

Шлюб эпохі праабшчыны застаецца дыскусійным пытаннем у сучаснай гістарычнай навуцы. Большасць даследчыкаў лічаць яго гістарычна першапачатковай формай праміскуітэт (беспарадкавыя полавыя адносіны ўнутры статку). Эвалюцыя шлюбу ішла па шляху замены праміскуітэту на аснове законаў звычаёвага права, групавым шлюбам экзагамнага характару. Пры ім дзейнічала забарона на адносіны паміж роднаснымі групамі з мэтай засцерагчы патомства ад кровазмяшэння.

Назіранні за практыкай размнажэння жывёльнага саету, даследаванні шлюбных адносін сучасных рэліктавых народаў афрыканскага кантыненту, вывучэнне жыцця папуляцый вы-шэйшых малпаў-прыматаў далі таксама падставу меркаваць, што ў дародавым грамадстве маглі выкарыстоўвацца і іншыя формы шлюбных адносін. Напрыклад, такія як гарэмныя сем'і, калектыўныя шлюбныя святы-оргіі, манагамныя адносіны і іншыя формы, што суіснавалі адначасова ў залежнасці ад канкрэтных абставін жыцця першабытнага статку.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: