Палітыка Расійскай імперыі на далучаных землях Беларусі

Пасля ўключэння ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку, ставячы канчатковай мэтай іх зліццё з рускімі рэгіёнамі. 3 канца XVIII і да пачатку XX ст. у залежнасці ад абставін мяняліся толькі тактыка, тэмпы і метады ажыццяўлення гэтай палітыкі.

На тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны агульнарасійскія адміністрацыйныя органы і ўстановы. У краі пачалі дзейнічаць намесніцкія, а пасля губернскія ўпраўленні, царскія судовыя органы і інш. У пачатку XIX ст. беларускія землі з больш чым трохмільённым насельнііггвам увайшлі ў склад Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губерняў. Паводле Тыльзіцкага міру 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй да апошняй адышла Беласточчьша, уключаная у 1843 г. у Гродзенскую губерню. 3 палітычных меркаванняў Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Царскі ўрад, які быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога становішча далучаных зямель, у якасці іх асноўнага заканадаўчага кодэкса пакінуў Статут Вялікага Княства Літоўскага І588 г. Мясцовыя жыхары мелі магчымасць займаць другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі. Што датычыцца тых чыноўніцкіх крэслаў, уладальнікі якіх удзельнічалі ў выпрацоўцы і рэалізацыі вышэйшай урадавай палітыкі, то ў іх траплялі, за рэдкім выключэннем, толькі прадстаўнікі імперскага цэнтра.

У сваей саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. Для гэтага ёй даваліся правы расійскага дварансгва. За шляхтай захоўваліся, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, маёнткі з сялянамі. Клапоцячыся аб захаванні сваіх уладанняў, дварансгва ўсходняй Беларусі ў асноўнай масе адразу прысягнула Кацярыне II. Ухіліўся ад прысягі толькі шэраг буйных магнатаў: двое Радзівілаў (ваявода віленскі і стараста рэчыцкі); трое Агінскіх (вялікі гетман літоўскі, кашталян віленскі і ваявода трокскі); Сапега, ваявода полацкі і гетман польскі і літоўскі; Салагуб, ваявода віцебскі; Пацей, вялікі стражнік літоўскі; Чартарыйскі, ваявода рускі. Відавочна, што ўся іх апазіцыйнасць да царызму тлумачылася бояззю згубіць разлеглыя ўладанні і высокія пасады, якія яны займалі у Рэчы Паспалітай, а асобныя былі замешаны і ў антырускай канфедэрацыі, створанай.у 1768 г. у г.Бары на Падоллі.

Напалоханыя вопытам сваіх папярэднікаў і бачачы бяссілле Рэчы Паспалітай, дружна прысягнулі Кацярыне II дварансгва і духавенства цэнтральнай Беларусі. Паводле трэцяга падзелу ў склад Расійскай імперыі ўвайшла фактычна ўся тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага і амаль ніхто з уладальнікаў не застаўся за мяжой. "Тут усе прысягалі, усе у наяўнасці, як свецкія, так і духоўныя, — даносіў у Пецярбург генерал-губернатар Літвы і заходняй Беларусі М.В.Рапнін. — 3 Польшчаю ж Літва, як асобная дзяржава, ніколі, нават па духавенству і маёнтках яго, не змешвалася. Значыць канфіскацыі амаль няма". Прыклад у прыняцці прысягі на гэты раз паказвала буйная арыстакратыя, для якой ліквідацыя краіны стала ратункам ад рэвалюцыйных перамен.

Аднак патрыятычныя арганізацыі паднялі у 1794 г. паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Феадальная арыстакратыя і царызм не без падстаў бачылі у гэтым руху небяспеку буржуазных пераўтварэнняў на манер Вялікай французскай рэвалюцыі. Адсюль суровыя пакаранні актыўных удзельнікаў паўстання і праследаванне прадстаўнікоў маёмных пластоў, ахопленых патрыятычным рухам. Гэтым займаліся губернская адміністрацыя, ваенныя суды і Асобая следчая камісія, размешчаная ў Смаленску. У выніку прымаемых расійскім урадам мер супраць апазіцыйнага руху канфіскацыям і секвестру падвяргаліся многія землеўладальнікі, але, клапоцячыся аб палітычным супакаенні края, Кацярына II і асабліва Павел I пасля лёгка даравалі тых, хто "раскайваўся", і вярталі маёнткі назад.

Аднак частка пераважна небагатых дваран, ахопленых патрыятычным рухам у эміграцыі, так і не атрымала даравання ці не скарысталася імператарскімі "міласцямі". Таму не ўсе канфіскаваныя вёскі вярнуліся да ранейшых уладальнікаў. Паводле няпоўных даных, усяго за часы падзелаў Рэчы Паспалітай, да 1800 г., на тэрыторыі Беларусі ў яе сучасных межах, а таксама Себежскага і Невельскага паветаў Віцебскай губерні былі канчаткова канфіскаваны 26 маёнткаў з 36 080 сялянскімі душамі мужчынскага полу.

Каб не дапусціць распаўсюджвання ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі, стварыць сабе апору ў захопленым краі і задаволіць апетыты расійскага дваранства і чыноўніцтва, царызм праводзіў на Беларусі палітыку насаджэння рускага землеўладання, пашырэння памешчыцкага сектара наогул. Прыватнай маёмасцю расійскіх землеуласнікаў станавіліся сяляне каралеўскіх эканомій і старостваў, канфіскаваных маёнткаў свецкіх і царкоўных феадалаў, якія эмігрыравалі за мяжу ці выступілі супраць новай улады. Усяго на тэрыторыі Беларусі Кацярына II і Павел I падаравалі у прыватнае спадчыннае ўладанне болып за 200 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Нагод для падараванняў было больш чым дастаткова: "в награждение ревностной службы и трудов", "в воздаяние усердия и преданности к империи нашей", "в замене отошедшего в прусское владение староства", "за знаменитые победы над неприятелем", "за воспитание будущего императора", у дзень каранацыі, "за заслуги против польских конфедератов", "из монаршей щедроты своей" і проста по его просьбе", ператварэнне арэнд дзяржаўных маёнткаў у спадчыннае уладанне і-да т.п.

Пашыраючы памешчыцкае землеўладанне за кошт дзяржаўных маёнткаў, царызм непазбежна асуджаў сялян на пагаршэнне іх прававога і маёмаснага стану. Новыя ўладальнікі маглі іх прадаць, перасяліць у іншае месца, сяляне ж не мелі права скардзіцца на паноў, уласнасць іх не была абароненая. Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася і пашыралася з прычыны запісу за землеўласнікамі часткі былых прывілеяваных і адносна свабодных катэгорый сельскага насельніцтва (зямянаў, выбранцаў, панцырных баяр, "вольных" людзей і інш.).

Царскі ўрад доўга не ўмешваўся у павіннасныя адносіны сялян з прыватнымі ўладальнікамі, практычна аддаючы апошнім поўныя правы на працу, маёмасць і асобу селя-ніна. Таму некалькі нязвыклым і нават сенсацыйным з’явіўся маніфест імператара Паула I ад 5 красавіка 1797 г. аб трохдзённай паншчыне. Сяляне афіцыйна атрымалі правы на адпачынак у нядзелю, а ў астатнія дні тыдня тры дні працаваць на сваіх памешчыкаў, а тры дні — на сябе. Аднак гэты маніфест, прыняты, відавочна, пад уплывай масавых сялянскіх хваляванняў 1796 — 1797 гг., што ахапілі акрамя іншых і Полацкае намесніцтва, насіў хутчэй рэкамендацыйны характер і меў малое практычнае значэнне. У заходніх рэгіёнах Беларусі, дзе панавала падворная сістэма сялянскага землекарыстання і адпаведна вылічэнне абавязкаў з колькасці зямлі, а не сялянскіх душ, гэты закон не знайшоў ужытку, а ва ўсходніх, дзе пераважала абшчынная сістэма, традыцыя трохдзённай паншчыны ўсталявалася і адстойвалася пазней памешчыкамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Гаспадарчыя, адміністрацыйныя і судовыя правы над дзяржаўнымі сялянамі пакідаліся ў руках арандатараў і адміністратараў казённых маёнткаў. 1798 г. была праведзена люстрацыя (апісанне) старосцінскіх маёнткаў, якая замацавала тыя павіннасныя адносіны сялян да іх часовых уладальнікаў, што склаліся раней. Сістэма кіравання дзяржаўнымі сялянамі павінна была забяспечваць "памнажэнне казённага даходу".

Беларускія сяляне, як і іншыя падатковыя саслоўі, цікавілі ўлады Расійскай імперыі перш за ўсё як аб’екты феадальнай эксплуатацыі і папаўнення даходаў казны. 3-за слабай плацежаздольнасці і неабходнасці паступовага прызвычайвання да расійскай падатковай сістэмы ім нека-торы час аказвалі льготы ва ўплаце падушных грошай, пасля чаго насельніцтва беларускіх губерняў было падведзена пад агульны тып падатковага абкладання ва ўсёй імперыі. Але грашовая рэнта і дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі да 1811 г. не асігнацыямі, як гэта было ў рускіх губернях, а звонкай манетай, рэальны курс якой быў шмат вышэйшы. Акрамя штогадовага падушнага па-датку, памер якога у канцы XVIII ст. мог дасягаць аднаго рубля серабром, існавалі у залежнасці ад мясцовых умоў земскія. "грамадскі" і "мірскі" зборы, натуральныя спагнанні (кватэрнае, фурманачнае, дарожнае) Уводзілася невядомая дасюль рэкруцкая павіннасць.

На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права, а на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога са-макіравання паводле даравальнай граматы гарадам 1785 г. Жыхары шэрага мястэчак, якія такіх правоў не атрымалі, прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Гэта выклікала іх упартую, праўда, без жада-ных вынікаў, барацьбу за вяртанне мяшчанскага статусу. Для яўрэйскага насельніцтва, якое пражывала у гарадах, указам 1794 г. вызначалася мяжа яўрэискай аседласці, якая ўключала беларускія і частку ўкраінскіх губерняў.

Каб дагадзіць мясцовым панам, у цэлым захоўвалася канфесійная сітуацыя, якая склалася раней. Нават забаро-нены рымскім папам ордэн езуітаў знайшоў да 1820 г. прытулак на далучаных да Расіі землях усходняй Беларусі. Афіцыйна каталіцкаму і ўніяцкаму духавенству не дазвалялася схіляць у сваю веру праваслаўных. У барацьбе з паўстаннем Т. Касцюшкі Кацярьша II палічыла пат-рэбным умацаваць пазіцыі праваслаўнай царквы на далучаных землях шляхам пераводу ўніятаў у праваслаўе, аб чым (22 красавіка 1794 г.) быў выдадзены указ. Украінскія і беларускія ўніяты сталі аб’ектам уціску з боку афіцыйных улад. Губернская адміністрацыя, паліцыя былі скіраваны на дапамогу праваслаўнаму духавенству. Колькасна вынікі "ўз’яднання" выглядалі даволі значнымі — у праваслаўе перайшло каля паўтара мільёна ўніятаў, але "поспех" гэты быў больш фармальны. Афіцыйнае праваслаўе гады яшчэ не змагло давесці начатую справу да канца, тым больш што імпэт урада да яе неўзабаве пасля падаўлення паўстання Т. Касцюшкі знік. Многія з "уз’яднаных" вярнуліся да ўніі.

Далучэнне да імперыі ўключыла Беларусь у агульнарасійскую гаспадарчую сістэму, аказала ўплыў на развіццё ўсіх галін эканомікі, шмат у чым вызначыла напрамкі яе далейшай гаспадарчай спецыялізацыі. У хуткім часе былі створаны новыя мануфактуры (палатняныя, парусінавыя, канатныя, суконныя і інш.), заснавана суднаверф у Крычаве, дзе будаваліся лёгкія судны для Чарнаморскага флоту. Павялічваліся пасяўныя плошчы, пераважна пад тэхнічныя культуры. Збыт сельскагаспадарчых прадуктаў стымуляваўся адменай пошлін на іх продаж, ліквідаваліся ўнутраныя мытні. Пашыраліся гандлёвыя сувязі з рускімі і ўкраінскімі губернямі, павялічваўся вываз тавараў з Беларусі ў парты на Балтыцы, якія належалі Расіі.

Расійскімі ўладамі было арганізавана вывучэнне беларускага края. Сюды пасылаліся навуковыя экспедыцыі (астранамічная на чале з І. Ісленьевым і фізічная на чале з І. Ляпёхіным), сенатарскія інспекцыі (місія Г. Р. Дзяржавіна). Беларусь таксама адкрывала для сябе Расію. У губернскіх і павятовых гарадах пачынаюць працаваць рускія школы, уводзіцца выкладанне геаграфіі і гісторыі Расіі, пашыраюцца рускія перыядычныя выданні. Пакуль гэта былі астраўкі у моцна спаланізаванай сферы культуры, але яны паклалі пачатак будучай русіфікацыі края. Царскі ўрад праводзіў палітыку адмаўлення самабытнасці і адметнасці беларускага народа. Прычым з-за патурання апалячанаму панству ў канцы XVIII — першай чвэрці XIX ст. працэс паланізацыі працягваўся і нават узмацняўся. У гэтых цяжкіх умовах захавальнікам мовы і нацыянальна-культурных традыцый выступала пераважна сялянства. Але і сярод шляхты да канца не знікла сувязь з роднай зямлёй, жыло, хоць часта і падсвядомае, пачуццё гістарычнай асобнасці, што праяўлялася у так званым ліцвінскім патрыятызме.

Нягледзячы на лаяльныя адносіны царызму да пануючага саслоўя на Беларусі, у шляхты ўсё ж заставаліся прычыны для незадавальнення новай уладай, у першую чаргу з-за страты ўласнай дзяржаўнасці, памяць аб якой перадавалася з пакалення у пакаленне, выклікаючы антырасійскія змовы і паўстанні.

Такім чынам, далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі канчаткова спыняла тут традыцыі сярэдневяковай дзяржаўнасці, пашырала і ўмацоўвала прыгонніцтва, паклала пачатак пераарыентацыі эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця Беларусі на ўсход.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  




Подборка статей по вашей теме: