По мотивам повести Андрея Федаренко «Щербатый талер» снят фильм «ТРИ ТАЛЕРА» (2005 г.)

В 1812 году раненый французский офицер Коклен при отступлении армии спрятал на территории нынешнего Березинского района Беларуси, вывезенные из Москвы сокровища. Место схорона он зашифровал с помощью бересты – схемы, трех монет-талеров с зазубринами на рубцах, а также загадочного слова, нацарапанного на бересте латинскими буквами…

В руки шестиклассницы Оксаны из Минска, большой фантазёрке и непоседе, случайно попадает старинный талер.

Отец Оксаны – ученый-историк рассказывает Оксане и её друзьям о тайне трех талеров, которая ведет свое начало от времен Великого Княжества Литовского. Ребята заняты поисками клада. Но для того, чтобы расшифровать карту-схему нужно найти еще две монеты!

Параллельно с детьми клад ищет и шайка взрослых во главе с загадочной личностью по имени Паук. Пути их не раз пересекаются…

Фильм «Три талера» рассчитан на широкую зрительскую аудиторию.

«Три талера» (цв., видео, 4 серии, 2005 г.) Производство: УП «Национальная киностудия «Беларусьфильм», Национальная государственная телерадиокомпания Республики Беларусь

ПАЭЗІЯ

Народныя паэты:

Нил Гилевич, народный поэт Беларуси.

Рыгор Бородулин, народный поэт Беларуси

Паэзiя: Мiкола Мятлiцкi, Рыгор Барадулiн, Анатоль Вярцiнскi, Нiл Гiлевiч, Васiль Зуенак, Генадзь Бураўкiн, Янка Сiпакоў, Юрась Свiрка, Зiновiй Прыгодзiч, Змiцер Арцюх, Усевалад Гарачка, Аксана Спрынчан.

Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтаў:

1. Паэты старэйшага пакалення:

М. Лужанiн, А. Русецкi, К. Кiрэенка, Р. Барадулiн, Г. Бураўкін, А. Вярцiнскi, А. Пысiн, Н. Гiлевiч, С. Грахоускi i iнш.

2. Паэты сярэдняга пакалення:

С. Законнiкаў, Р. Баравiкова, Н. Мацеш, Я. Янiшчыц, А. Грачанiкаў, У. Някляеў i iнш.

3. Паэты малодшага пакалення:

А. Пiсьмянкоу (паэт-рамантык), Л. Галубовiч (iнтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), I. Багдановiч (пра маленства, прыроду, гiсторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця i часу, прырода i экалогiя), А.Разанаў (паэт-фiлосаф), А.Сыс, В.Шнiп, А.Канапелька, Леанiд Дранько-Майсюк, Мар’ян Дукса, Зiнаiда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давiдовiч i iнш.

4. Маладыя паэты:

Віктар ЫВАНОЎ. (Віктар Y-ваноў). Вядомы беларускі паэт і перфаматар..Нарадзiўся 4 траўня 1982 года ў iнтэлiгентнай пралетарскай сям'i. Ужо ў дванаццаць год спрабаваў сябе ў паэзii i прозе. Пад спробамі маюцца на ўвазе, напрыклад, аповесьць "Первый межгалактический полет" i паэма "Беглая псина". Быў актыўным удзельнiкам рок-гурта "Засралi казарму", але ў 2002 годзе выгнаны адтуль па прычыне няхлюйства.

Віктар Ываноў, навучэнец 5 курса філфака БДУ, паэт, саліст гурта “Краджа золата”. Віктар прадэкламаваў некалькі новых вершаў, сярод якіх “ Анарэксія ”.

Паэт Алесь ТУРОВІЧ. Алесь заўсёды вельмі артыстычна і інтанацыйна правільна агучвае свае творы.

Зміцер ВІШНЁЎ, паэт, празаік, мастак, галоўны рэдактар часопіса “Тэксты”.

Маладыя паэты Валерыя КУСТАВА, Глеб ЛАБАДЗЕНКА (“Pager-вершы”), Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Юля НОВІК, Андрэй СУЗІНЬ, Віка ТРЭНАС (Вікторыя Ляйкоўская), Аксана СПРЫНЧАН.

16 мая (пятніца) у мастацкай галерэі “Падземка” (пр. Незалежнасці (Скарыны), 43) адбудзецца прэзентацыя новай паэтычнай кнігі Вікі ТРЭНАС “Экзістэнцыйны пейзаж ”. У вечарыне возьмуць удзел: літаратары Валянцін АКУДОВІЧ, Міхась БАШУРА, Зміцер ВІШНЁЎ, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Вольга ГАПЕЕВА, Арцём КАВАЛЕЎСКІ, Глеб ЛАБАДЗЕНКА, Юлія НОВІК, Вера БУРЛАК, Віктар ЖЫБУЛЬ, музыкі Андрэй КАСЦЕНЬ, Юры НЕСЦЯРЭНКА. Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Запрашаем! Дадатковая інфармацыя — у каментах да гэтага допісу

Віктар ЖЫБУЛЬ. Самы скандальны сярод маладых паэтаў і адначасова найпапулярнейшы ў далёкай ад паэзіі публікі аўтар — Віктар Жыбуль. Ён ня монстар, не злачынец і не псыхічна хворы. Хутчэй наадварот — ціхі, стрыманы малады чалавек з дыплёмам філёляга. Але ўражаньне інтэлігентнасьці імкліва разьвейваецца, калі ён пачынае чытаць свае тэксты. Часам здаецца, што паэт паставіў сабе мэтаю перайсьці ўсе магчымыя межы непрыстойнасьці й парушыць усе існыя ў цнатлівай дагэтуль беларускай паэзіі табу. Вы любіце духоўнасьць у літаратуры й шануеце таямніцу сьмерці? Тады вам спадабаецца сэанс нэкрафіліі ў выкананьні ягонага лірычнага героя. Вы пазьбягаеце ўсіх згадак цялеснага “нізу”? Тады лірычны герой Жыбуля пацешыць вас, расказаўшы, як любіць здаваць аналіз калу. Неяк падчас паэтычнай імпрэзы адна аматарка клясычнай лірыкі стамілася ад вэрлібраў ды супэрсучасных экспэрымэнтаў. Ёй захацелася чагосьці сьветлага й чыстага, патаснага й патрыятычнага. “А хто з вас шануе паэтычную традыцыю?” — зьвярнулася яна да ўдзельнікаў. Звычайна павольны Жыбуль зрэагаваў вокамгненна: “Я!” — падняў руку, устаў… і прадэклямаваў традыцыйна рымаваны верш пра тое, як беларускі хлопчык Ігнат бязьлітасна закатаваў гліста.

Што да пацыфізму й супраціву дзяржаве, дык абмяжуемся адным прыкладам:

З рагаткі я прыцэліўся ў варону,

А трапіў у міністра абароны.

Варонаў шмат, міністраў мала.

Даўно мне так не шанцавала.

Творчасьць нашых маладых літаратараў — безумоўна, варыянт постмадэрнізму, але ж, так бы мовіць, варыянт дзіцячы. Такая творчасьць — наскрозь гульнёвая, але ж дарослыя ад такіх гульняў (Валянцін Акудовіч ня лічыцца!), найхутчэй, устрымаюцца. Гады росквіту “Бумбамліту” былі гадамі прыгожага, шчасьлівага дзяцінства беларускага постмадэрну. Покуль нечым такім займаюцца дзеці й юнакі, яны здаюцца мілымі, таленавітымі й нават геніяльнымі, калі ж адбываецца сталеньне, а мастацкія практыкі ні ў чым якасна не зьмяняюцца, гэта пачынае выклікаць зьдзіўленьне й трывогу. Ці не таму “бумбамліт” фактычна спыніў сваё супольнае існаваньне, ператварыўшыся проста ў энную колькасьць пісьменьнікаў, таленавітых і ня вельмі? Прычым, найцікавейшыя зь іх перажываюць цяпер істотную творчую эвалюцыю. Аўтар-падлетак становіцца дарослым чалавекам.

РЫГОР БАРАДУЛIН -- таленавiты паэт. “ ”Дуліна ад Барадуліна” Ен рана заявiу пра сабе звонкiм словам. Барадулiн як паэт пачынауся з кнiжкi "Маладзiк над стэпам". Паэзiя Рыгора Барадулiна -- паэзiя любвi да чысцiнi вясковага жыцця. Паэзiя сына вескi. У сваiх вершах ен раскрыу высакародныя маральна-этiчныя прынцыпы вясковага жыцця. Жыццевае крэда паэта-гуманiста, дзе былi зроблены першыя крокi па зямлi, дзе так доуга стаяла матчына хата, зроблен. у пасляваенныя гады жаночымi рукамi –

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не зачарствець

I не страцiць святое штосцi.

Гэта першая тэма яго паэзii. Другая тэма паэзii Рыгора Барадулiна - пейзажная лiрыка. Паэт, стараючыся раскрыць жывую душу прыроды, пастаянна парауноувае яе з чалавечай душой, праводзiць паралель памiж жывым i нежывым. Прырода паустае у яго вершах нейкай незвычайнай, загадковай. У гэтых вершах праявiлася майстэрства паэта маляваць словам. Тэма Радзiмы i бацкаушчыны - галоунае у творчасцi Рыгора Барадулiна, яна праходзiць праз усе яго зборнiкi. «МАЯ БАЦЬКАУШЧЫНА» i т. д. Рыгор Барадулiн адным з першых у беларускай паэзii адгукнууся на трагедыю Чарнобыля. Вось гэта пытанне i робiцца центрам роздуму у "ЗАЖУРАНЫМ ТРЫПЦIХЕ". Гэта пытанне: "Цi не стане Чарнобыль бядой ракавой, апошняй для беларусау?». Рыгор Барадулiн, зборнiк «СВЯТА ПЧАЛЫ", Вярцiнскi "СВЯТЛО ЗЯМНОЕ", Грачанiкау "Грыбная пара", Нiкляеу "ДАРОГА ДАРОГ", Караткевiч "МАЯ IЛIАДА", Бураукiн "ВЕРАСЫ", Гiлевiч "ВЕРШЫ".

Творчыя iнтарэсы НIЛА ГIЛЕВIЧА шырокiя i разнастайныя, у многiх творах адчуваецца сувязь з бiяграфiчнымi момантамi, канкрэтнымi падзеямi i фактамi. Пачау пiсаць у 9 гадоу. У 1946 у часопiсе “Бярозка” быу надрукаваны яго першы верш – “Яблынька”. У студэнцкiя гады шмат друкавауся i на 3-м курсе БДУ, быу прыняты у члены саюза пiсьменнiкау Беларусi. У 1957 выходзiць яго першы зборнiк – “Песня у дарогу”. У вершах гэтага зборнiка асвятляецца студэнцкая маладосць, каханне (“на схiле лета”, “наша”). Пазней у паэме “100 вузлоу памяцi”.

У фiласофскiх роздумах Гiлевiча на першым плане праблемы сучаснасцi: экалогii i аховы духоуных скарбау народа. У вершы “Даруйце, родныя бары i пушчы” паэт шкадуе, што не выступiу у абарону роднай зямлi i пушчы, якiя знiшчалi. Не хавае свайго болю за недарэчнае умяшанне у прыроду (асушэнне балот – “Рауняюць хлопцы рэчку”). Абурэнне паэта выклiкае таксама варварскае знiшчэнне культурнай спадчыны мiнулых стагоддзяу. У вершы “Ах, якая над Гайнай купальская ноч” выказвае свой сум па забытых абрадах i звычаях, ен заклiкае да аднаулення забытых традыцый, выступае за адраджэнне духоунай сутнасцi свайго народа. Дакрануцца да вытокау заклiкае паэт у многiх творах. Калi гаварыць пра надзеннасць праблематыкi творау Гiлевiча, то на пярэднi край барацьбы з рознымi грамадскiмi загонамi выступае яго сатыра. Яму належаць вершы, фельетоны, байкi, жарты, нарысы. Сатрычныя зборнiкi “Як я вучыуся жыць”, “Да новых венiкау”, “Кантора”. З’яуляецца вельмi надзенным наступленне сатырычнай паэзii Гiлевiча на хабарнiцтва, падхалiмства, п’янства, бюракратызм, эгаiзм, душэунае апусташэнне.

Адзiн з цыклау яго паэзii – кнiга “Як я вучыуся жыць”, “Песенькi вяселага Бурацiны”. Яны адрасаваны у першую чаргу дарослым, якiя рознымi спосабамi iмкнуцца перакласцi увесь груз выхавання дзяцей на дзядоу у бабуляк. Нiл Гiлевiч многа увагi удзяляу вывучэнню фальклору. На аснове гэтага стварыу кнiгу “Замовы ад падхалiмства”. Нiл Гiлевiч не толькi паэт – ен аутар п’ес, вучоны i перакладчык з балгарскай мовы.

МІКОЛА МЯТЛІЦКІ, галоўны рэдактар часопіса “Полымя”. Першыя вершы змясціў на старонках хойніцкай газеты «Ленінскі сцяг» у 1969 г. Аўтар кніг вершаў «Абеліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (вершы і паэмы, 1987), «Горкі вырай» (1989), «Шлях чалавечы» (1989).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986) за кнігу паэзіі «Мой дзень зямны».

АДАМ ГЛОБУС. Адам Глобус - псевдоним белорусского писателя, эссеиста, издателя и художника Владимира Адамчика. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў.

ЛЕАНIД ДРАНЬКО-МАЙСЮК як паэт – эгаiст у той меры, у якой гэта неабходна. Каб з гранiчнай шчырасцю заявiць свету аб сябе. Аутар сцьвярджае, што паэзiя пачынаецца з адчаю, вiдавочнага цi сцiхаванага, калi паэт пераконваецца у дасканаласцi сусвету, адчуваючы сваю недасканаласць. Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, - вядома, пры умове, што яно непадманнае, - каб паэт не памёр як паэт. Ен гiне толькi тады, калi абрастае мускуламi бяздумнага аптымiзму, калi усе у iм i вакол яго страчвае межы. Бязмежнае павiнна быць падпарадкавана эстэтычнай раунавазе. Паэт пра гэта дбае гэтаксама, як дбае пра аловак i паперу на сваiм стале. Ен можа геданiстычна ставiцца да вiна, але да слова адносiны яго заусёды аскетычныя, бо лiшняе слова стращней, чым лiшнi келiх.

МIХАIЛ АНЕМПАДЫСТАЎ – даволi малады паэт. Яго вершы апiсваюць жыццё, чалавечыя пачуццi. Вершы паэта нярэдка выкарыстоуваюцца у песнях беларускiх музыкантау. Яго апошнi зборнiк “Атэкстацыi” як раз з’яуляецца зборнiкам тых вершау, якiя сталi песнямi.

У апошнi час у краiне бачна абуджэнне iнтарэсу да роднай мовы. Друкуецца шмат часопiсау i газет, прысвечаных беларускай паэзii, прозе, музыке, драматургii.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: