Матэрыяльна-фінансавая аснова дзейнасці ТБМ

5.1. ТБМ мае свае сродкі, які фарміруюцца:

- з узносаў сябраў ТБМ;

- з добраахвотных ахвяраванняў яго сябраў;

- з добраахвотных ахвяраванняў прыватных асоб, устаноў, прадпрыемстваў, кааператыўных гаспадарак, іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных дзяржаў;

- з паступленняў ад правядзення лекцыйнай, выдавецкай і іншых відаў дзейнасці, не забароненых заканадаўствам.

-іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

5.2. Суполкі, рэгіянальныя арганізацыі штоквартальна або (са згоды сакратарыята) з іншай перыядычнасцю робяць адлічэнні на цэнтральны рахунак ТБМ ад сваіх фінансавых даходаў у памеры не менш як 25%.

5.3.Сродкі ТБМ ідуць на прапагандысцкую, арганізацыйную, гаспадарчую і іншую статутную дзейнасць на карысць нацыянальнай мовы і культуры.

5.4. Памеры ўзносаў сяброў ТБМ вызначаюцца рашэннем Рады ТБМ.

СПЫНЕННЕ ДЗЕЙНАСЦІ ТБМ

6.1. Спыненне дзейнасці ТБМ ажыццяўляецца шляхам рэарганізацыі ці ліквідацыі па рашэнні 2/3 дэлегатаў з’езда або Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

6.2.Рэарганізацыя ТБМ адбываецца згодна з рашэннем з’езда, маёмасць і грашовыя сродкі пры гэтым пераходзяць да правапераемніка.

6.3.Ліквідацыя ТБМ ажыццяўляецца згодна з пастановай з’езда або на падставе рашэння Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, якое ўступіла ў законную сілу.

6.4.Ліквідацыя ТБМ праводзіцца ліквідацыйнай камісіяй, створанай па рашэнню з’езда або суда. Маёмасць і грашовыя сродкі ТБМ пасля пагашэння абавязковых плацяжоў і крэдыторскай запазычанасці накіроўваюцца на ажыццяўленне мэтаў, прадугледжаных Статутам.

6.5. Ліквідацыя ТБМ цягне за сабой ліквідацыю яго арганізацыйных структураў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: