Анікіевіч

Кірыла Цімафеевіч

Беларускі краязнавец, этнограф i археолаг 2-й паловы 19 — пач. 20 ст. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам народных вучылішчаў у Магілёве i Віцебскай губ. Вывучаў побыт беларускіх сялян, запісваў фаіьклор, вёў археалагічныя раскопкі, быў пастаянным карэспандэнтам Е.Р. Раманава ў час яго работы над «Беларускім зборнікам» (вып. 1—9, 1886—1912) —своеасаблівай энцык-
лапедыяй побыту i культуры беларусаў дарэвалюцыйнага часу. Асноўная праца А. —
«Сенненскі павет Магілёўскай губерні» (Магілёў, 1907), ідэйную накіраванасць
якой вызначае эпіграф «Хто не хоча ведайь сваёй айчыны, той не заслугоўвае называц-
ца яе сынам». У ёй аўтар даў геаграфічную, гістарычную, эканамічную i этнаграфічную (этнаграфічныя матэрыялы складаюць 3-іраздзел) характарыстыкі Сенненшчыны, прывёў звесткі пра колькасць насельніцтва ў павеце паводле саслоўнага складу, веравызнання i нацыянальнай прынатежнасці,
апісаў жыллё, адзенне, сямейнае i грамадскае жыццё, заняткі i стан эканомікі па-
вета. Прыхільна ставіўся да народа, выхад з цяжкага становішча бачыў у павышэнні яго адукацыі i правядзенні зямельных рэформ у рамках існуючага ладу. Асаблівасць працы ў паказе ўсіх аспектаў побыту i культу­
ры народа ў развіцці, з характарыстыкай тых змен, што адбываліся ў 2-й палове 19 — пачатку 20 ст. В.К.Бандарчык.

АНІМЕЛЕ

Мікалай

Беларускі этнограф сярэдзіны 19 ст. Вольнаадпушчаны селянін Віцебскай губ. Сабраныя ім матэрыялы па праграме Рускага геаграфічнага таварыства склалі боль­шую частку працы «Побыт беларускіх ся­лян» (Этнографический сборник. Спб., 1854. Вып. 2). Пераважнае месца ў ёй займаюць матэрыялы пра духоўную культуру: абрады i звычаі сямейнага (хрэсьбіны, вяселле, хаўтуры) i фамадскага (катяндарныя святы i абрады, талака) жыцця сялян Віцебскай губ. Найбольш падрабязна ім апі-
саны парадак узяцця шлюбу i вясельныя абрады. Прыведзены i звесткі пра жыллё.
хатняе начынне, гаспадарчыя будынкі, адзенне, стравы. прылады працы селяніна.
Пры апісанні сямейных абрадаў i вытворчых заняткаў паакрэсліваў сацыяльную i
маёмасную дыферэниыяцыю сялянства напярэдадні адмены прыгоннага права. Прыхільна ставіўся да селяніна, высока ацэньваў яго працавітасйь. маральныя i творчыя
якасці. У працы змешчаны таксама прымаўкі. песні, паданні. В.К.Бандарчык.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: