АН цыпа

(Анцыпа-Чыкунскі) Ільдафонс Дзяменцьевіч (1815? —6.6.1863)

Удзельнік рэвалюцыйнага руху на Бела-русі i ў Польшчы. Нарадзіўся ў в. Мілавань каля Гродна. Вучыўся ў Слонімскім павя-товым вучылішчы. Удзельнічаў у паўстанні 1830—31. У эміграцыі (Францыя) быў чле­нам Польскага дэмакратычнага таварыства, выступаў у друку па пытаннях арганізацыі новага ўзброенага паўстання. У час паў-стання 1848 камандаваў сялянскім атрадам на Пазнаншчыне. У 1859 вярнуўся ў Расію

i жыў пад наглядам паліцыі ў маёнтку бра­та (Быхаўскі пав. Магілёўскай губ.). 24.4.1863 узначаліў паўстанцкі атрад у Бы-хаўскім пав. Паўстанцы фамілі валасныя канцылярыі, ссякалі тэлефафныя слупы, палілі масты і, як сказана ў заключэнні па-лявога аўдытарыяту, «абвяшчалі вызвален-не сялян ад усіх павіннасцей, бясплатнае карыстанне памешчыцкай зямлёй, свабоду i роўнасць». 28.4.1863 яго атрад быў разбі-ты. А. схапілі i па прыгаворы ваеннага суда расстралялі ў Магілёве.

Літ:. В.[Ратч]. Очерки мятежного движения в
Могилёвской губернии в 1863 г. Вильна, 1865;
Восстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.
М., 1965 (Восстание 1863 года. Материалы и до­
кументы). Г.В.Кісялёў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: