Барэйка

Аляксандр, гл. Ходзъка Аляксандр

БАРЭЙКА

Юзаф (1729—1762)

Прафесар красамоўства Віленскага шля-хецкага калегіума, перакладчык Цыцэрона на польскую мову. Месца нараджэння не-вядома. У 1763 у Вільні выйшла яго праца «Навука пра красамоўства» (выдавалася двойчы), якая складалася з трох самастой-ных частак: свабоднага выкладання рыто-рыкі Цыцэрона, разважанняў пра карысць, што прыносіць моладзі вывучэнне краса-моўства, i падборкі ўзорных прамоў дзяр-жаўных дзеячаў Рэчы Паспалітай. Асновы красамоўства выкладзены Б. уперамежку з разважаннямі пра значэнне i мэты наву-чання i выхавання, пра ролю настаўніка, месца навукі ў жыцці грамадства, неабход-насць палітычных рэформ. Глыбока ўсве-дамляючы неабходнасць выхаду духоўнай культуры Рэчы Паспалітай ca стану дэпрэ-сіі, лічыў за неабходнае павышаць ролю навукі ў жыцці грамадства, гаварыў пра не-пазбежнасць рэформ. У канцы кнігі заклі-каў моладзь настойліва авалодваць ведамі, бо гэта дасць магчымасць з часам упарад-каваць дзейнасць сеймаў i сеймікаў i іншых дзяржаўных органаў, умацаваць міжнарод-ны аўтарытэт Рэчы Пасп&тітай. Усё гэта збліжае Б. з асветнікамі Беларусі i Літвы апошняй трэці 18 ст.

Шт.: Бирало А.А. Философская и общест­венная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине ХУТП в. Мн., 1971. С. 128—129.

В.В.Краснова.

БАРЭЙКА

Ян, гл. Ходзъка Ян


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: