Грынявіцкі

Ігнат Яўхімавіч

(жн. 1856, паводле іншых звестак

восень 1856—13.3.1881)

Рэвалюцыянер-нарадаволец. Нарадзіўся ў маёнтку Басін Бабруйскага павета (цяпер в. Калінаўка Клічаўскага раёна) у сям'і дробнамаянтковых дваран. Студэнтам Пе-цярбургскага тэхналагічнага інстытута (1875—80) удзельнічаў у польска-літоўска-беларускіх i рускіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў гро-шы палітычным вязням, фабрыкаваў паш-парты рэвалюцыянерам. 3 1879 член пар-тыі «Народная воля». Адзін з заснавальні-каў беларускай фракцыі, нацыянальная прафама якой надрукавана ў 1884 у часопі-се «Гомон» (№ 2). У 1880 з А.І.Жалябавым, С.Л.Пяроўскай i інш. ўвайшоў у цэнтраль-ны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў i набор-шчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты», уключыў у выданне газеты земляка А.С.Ба-рэйшу. Уваходзіў у групу, якая ўсю зіму 1880——81 сачыла за выездамі цара. 26.2.1881 на кватэры Г. адбыўся сход арга-нізатараў замаху на Аляксандра II. Адзін з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» дару-чыла тэрарыстычную аперацыю. 1.3.1881 бомбай, якую кінуў Г., забіты цар Аляксандр II, а Г. смяротна паранены.

Літ:. Глинский Б.Б. Революционный период русской истории (1861—1881 гг.). Ч. 2.
Спб., 1913; Хроника социалистического движе­ния в России, 1878—1887: Официальный отчет. М., 1906; Арлоў У.А. Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі. Мн., 1992. М.В.Біч.

ГУРСКІ (Górski)

Валяр'ян (1790—1874)

Педагог, механік. Нарадзіўся ў наваколлі Гродна. Скончыў павятовую школу ў На-вагрудку, пасля вучыўся на фізіка-матэма-тычным факультэце ў Віленскім універсітэ-це, дзе ў 1816 абараніў дысертацыю на сту­пень доктара філасофіі. Для ўдасканалення ведаў за кошт універсітэта накіраваны за мяжу. На працягу 4 гадоў быў у Германіі, Галандыі i Англіі; у Францыі праслухаў курс лекцый у Політэхнічнай школе i на іншых спецыяльных курсах. Пасля вяртан-ня з-за мяжы ў 1821 выкладаў у Віленскім універсітэце практычную механіку, а такса-ма навукі па будаўніцтве дарог, мастоў i каналаў. Сярод яго вучняў быў І.Дамейка. Шмат сіл Г. аддаў рабоце кабінета механі-кі, якім кіраваў да закрыцця універсітэта. У 1821 ён заклаў у Вільні бульвар над ракой Вілейка каля Бекішавай гары. У 1823 па даручэнні ўлад выконваў механічныя i гід-р&тагічныя работы ў Пецярбургу i яго на-ваколлі. У 1829 збудаваў на рацэ Вілейцы вісячы мост на ланцугах. Пасля закрыцця універсітэта пераехаў у 1832 у Варшаву, дзе атрымаў пасаду ў тэхнічным аддзеле ўрада-вай камісіі. Быў членам будаўнічага савета, членам камітэта па пабудове шпітаія, быў рэферэнтам статыстычнай службы. Пасля выслугі пенсіі ў 1850 пакінуў службу i вяр-нуўся ў Вільню, дзе меў багатую бібліятэку па гісторыі Віленскага універсітэта, якую ў свой час разам з домам атрымаў у спадчы-ну ад сваяка Палінскага. Шмат працаваў над кнігамі, займаўся бібліяграфіяй. Жыц-цё не пакінула яму дастаткова вольнага ча­су для літаратурнай працы, аднак ён змяс-ціў некалькі артыкулаў у віленскіх перыя-дычных выданнях.

Літ:. В i e I i ń s k i F. Uniwersytet Wileński (1579—1831). Kraków, 1899—1900. T. 3. S. 182— 184.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: