Гурыновіч

Адам Гіляры Калікставіч (25.1.1869—4.2.1894)

Беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст, рэвалюцыянер. Паходзіў са шляхецкага ро­ду татарскага паходжання (герб «Праў-дзіц»), вядомага з 15—16 ст. Бацькі, Ка-лікст Іасафатавіч i Элеанора з Сяняўскіх (з гетманскага роду), мелі некалькі дробных фальваркаў. Спачатку сям'я жыла ў Кава-лях (Кавалькі, цяпер Мядзельскага раёна), пасажным фальварку маці, дзе нарадзіліся Адам i яго старэйшы брат Юзаф. Потым пераехалі ў Крыстынопаль, які быў суполь-най уласнасцю Калікста Іасафатавіча i яго брата Абдона. Тут нарадзіліся браты i сес­тры Адама. Бацька памёр рана, пакінуўшы маладую ўдаву з шасцю дзецьмі. Вырашана Чыло, одщ> Юза/фу ввйклкивую а&уквдша, з. Адаму i Яну — практичную (рэальнае ву-чылішча). Сям'я купіла ў Вільні невялікі дом, з якім i звязана пара духоўнага ста-наўлення Г. Афіцыйныя поспехі яго ў час вучобы ў Віленскім рэальным вучылішчы (1879—87, уключаючы гадавую спецыяліза-цыю на механіка-тэхнічным аддзяленні да-датковага класа) былі сярэднія, але ўжо та-ды ён пачаў ідікавіцца беларускім фалькло-рам, пытаннямі грамадскага жыцця, рабіць літаратурныя спробы. У 1887 Г. паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут і, як i іншыя калегі-разначынцы, упарта пера-адольваў матэрыяльныя цяжкасці. Але зах-варэў на тыф i ў студзені 1888 быў выму-шаны часова звольніцца з інстытута i вярнуцца на радзіму. Увосень 1888 зноў пасту-піў на 1-ы курс. У студэнцкія гады шмат займаўся літаратурай, напісаў свае лепшыя творы. Захапляўся i тэхнічнымі навукамі. Паводле ўспамінаў блізкіх, спецыяльна займаўся паляпшэннем паравозаў i ў гэтым пытанні меў быць, як кажуць, на дарозе да важных i цікавых вынаходак. Адначасова штудзіраваў працы беларускіх фалькларыс-таў І.Насовіча, П.Шэйна, на канікулах па-паўняў у ваколіцах Крыстынопаля свае фальклорна-этнаграфічныя зборы. У 1890 ён даслаў узоры сваіх запісаў у Варшаву Я.Карловічу, які быў амаль суседам па Вішневе, i прасіў у яго парады па фальк-лорна-этнаграфічнай працы. Карловіч у сваю чаргу адаслаў матэрыялы Г. ў Кракаў-скую акадэмію навук, дзе яны былі надру-каваны ў 1893 у часопісе «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» («Зборнік паведам-ленняў па айчыннай антрапалогіі») і выда-дзены асобна.

У той жа час Г. напружана працаваў над пытаннямі грамадскага жыцця, выву-чаў перадавую філасофскую літаратуру, у т.л. марксісцкую. Ён прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху, у студэнцкім «Гуртку моладзі польска-літоўска-беларус-кай i маларускай», які ўтварыўся ў 1889 i хутка эвалюцыяніраваў ад зямляцкай арга-нізацыі культурна-асветнага характару ў бок падпольнай антыўрадавай арганізацыі, цесна звязанай з іншымі рэвалюцыйнымі арганізацыямі Пецярбурга, сярод якіх былі i фупы першых расійскіх марксістаў (у ix складзе блізкія сваякі Ф.Багушэвіча муж i жонка Г. i Ю. Радзевічы). Блізкімі тавары-шамі Г. па падпольнай рабоце былі Ю.Бу-рачэўскі, К.Акуліч i І.Непакайчыцкі. Як гда™ з та^уАжи1} туртъъ Ьл ^ дусда да zt&- роўкі С.Пяткевіч у Цюрых (1892) прасіў арганізаваць дастаўку для гуртка вялікай партыі рэвалюцыйнай літаратуры на бела-рускай, польскай, рускай i ўкраінскай мо-вах, прац Маркса, Энгельса, Пляханава, Ласаля, Лібкнехта. Пісьмо было перахопле-на паліцыяй, якая пачала сачыць за члена-мі гуртка. У 1893 Г. арыштаваны ў сваім доме ў Вільні, дзе пры вобыску знайшлі нямала забароненай літаратуры. Яго даста-вілі спачатку ў Віленскую цытадэль, потым неадкладна адправілі пад вартай у Пецяр-бург, дзе трымалі ў доме папярэдняга зня-волення, а па некаторых звестках у Петра-паўлаўскай крэпасці. У тым жа годзе ён выпушчаны з-за хваробы i высланы пад

нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак Крыстынопаль, дзе неўзабаве памёр ад чорнай воспы.

Як беларускі дзеяч i паэт Г. сфарміра-ваўся пад уплывам народніцкага «Гомана» i творчасці Ф.Багушэвіча. Пэўны ўплыў на яго мелі таксама традыцыі паўстання 1863, ідэі К.Каліноўскага (сярод забраных палі-цыяй папер былі нататкі, звязаныя з гтаў-станнем 1863). Пад уздзеяннем марксісц-кай тэорыі ў поглядах Г. знайшлі далей-шае развіццё рэвалюцыйна-дэмакратыч-ныя, народніцкія ідэі. У гісторыю роднай літаратуры Г. увайшоў як паэт-рэвалюцыя-нер, пясняр народнай нядолі, які заклікаў да рашучай барацьбы з панамі i самаўлад-ствам, першы з беларускіх літаратараў звярнуўся да рабочай тэмы. Ён адзін з па-чынальнікаў беларускай дзіцячай паэзіі. Плённай была таксама спроба пісьменніка ў перакладах польскіх, рускіх, украінскіх аўтараў. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А.Пушкіна, I.Крылова, М.Някрасава, А.Талстога, А.Міцкевіча, Э.Ажэшкі, Я.Каспровіча, I.Франко. Знач-ная частка творчай спадчыны Г. загінула. Частка рукапісаў i пісьмаў зберагаецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літа-ратуры i мастацтва i рукагтісным аддзеле Цэнтральнай бібліятэкі АН Літвы.

Те:. У кн.: Беларускія пісьменнікі другой па-ловы XIX ст.: 36. тэкстаў. Мн., 1956; Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматьм. 2 выд. Мн., 1988.

Літ:. Г a р э ц к i М. Псторыя беларускае лі-таратуры. Вільня, 1920. С. 101; Шутовіч Я. Адам Гурыновіч: Паводле старых i новых ар-хіўных матэрыялаў // Полымя. 1966. № 11; Гі-л е в i ч Н. 3 клопатам пра песні народа. Мн., 1970. С. 88—89; Семашкевіч Р.М. Бела-рускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX—пачатак XX ст.). Мн., 1971; Л о й -к а А.А. Псторыя беларускай літаратуры. Дакас-трычнійкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989.

Г.В.Кісяіё'ў.

ГУСАРЖЭЎСКІ

Тамаш (1732—1807)

Псторык, педагог, прадстаўнік асветніц-кага кірунку ў гістарычнай навуцы Поль-шчы, Літвы, Беларусі. Нарадзіўся ў Варша­ве ў шляхецкай сям'і, якая паходзіла з Вя-лікага княства Літоўскага. Адукацыю атры-маў у Варшаве, дзе стаў ксяндзом-місіяне-рам. У 1756—69 выкладаў у духоўных семі-нарыях Варшавы i Вены. Больш за 20 гадоў займаў пасаду рэгента Віленскай епархі-яльнай семінарыі, у 1783—1805 быў прафе-сарам кафедры ўсеагульнай гісторыі Вілен-скага універсітэта. Аўтар працы «Прадмова пры пачатку публічных лекцый па ўсе-агульнай гісторыі ў Галоўнай школе Вялі-кага княства Літоўскага» (Вільня, 1783). Пад кіраўніцтвам Г. навучэнцы Віленскай епархіяльнай семінарыі склалі i апублікава-лі твор «Уступ да ўсеагульнай гісторыі ў царкоўнай асаблівасці» (1775), у якім ад-люстраваны i погляды Г. За час выклад-чыцкай дзейнасці, якая працягвалася амаль 50 гадоў, погляды Г. зазналі значную эва-люцыю. Спачатку ён прытрымліваўся прын-цыпаў схаластычнай філасофіі, пазней ус-прыняў ідэі асветнінкай філасофіі i кіра-ваўся імі ў сваёй навуковай i выкладчыц-кай дзейнасці, што было прычынай яго канфліктаў з царкоўнымі вярхамі. Аднак ён канчаткова не парваў з феадальнай ідэало-гіяй i часам імкнуўся прымірыць рацыяна-лістычнае i рэлігійнае тлумачэнне з'яў прыроды i грамадства.

Зрухі ў сацыяльна-эканамічным жыцці садзейнічалі фарміраванню ў Г. i яго вуч-няў пераканання ў тым, што чалавецтва развіваецца па ўзыходнай лініі i разам з прагрэсам грамадскай свядомасці расце за-цікаўленасць да мінулага. У духу свайго ча­су яны лічылі, што гістарычная навука па-вінна канцэнтраваць асноўную ўвагу на дзейнасні выдатных асоб, аднак гісторыю яны разглядалі як апісанне шляху, пройдзенага ўсім чалавецтвам. Гістарычная навука — гэта «грамадская памяць», i яе задача высветліць прычыны ўзнікнення, развіцця, узвышэння i заняпаду дзяржаў. Г. падзяляў прыняты ў асветніцкай літара-туры падыход да яе як да навукі, якая мае адказныя i высакародныя мэты. На яго думку, гістарычная навука павінна таксама займацца вывучэннем права i звычаяў, по-быту i рэлігіі, палітыкі i культуры, навукі i мастацтва, быць маральнай i палітычнай навукай, што прыносіла б грамадству рэ-альную карысць. Г. i аўтары «Уступу...» зрабілі смелую на той час спробу секуля-рызацыі гісторыі, абвясціўшы незалеж-насць свецкай гісторыі ад гісторыі царквы. У адрозненне ад болыпасці гісторыкаў таго часу, якія бралі ў якасці крыніц толькі хро-нікі i старажытныя летапісы, Г. i яго вучні самымі дакладнымі крыніцамі лічылі даку-менты, ставілі пытанне пра абавязковы на-вуковы аналіз крыніц, крытычны падыход

да Lx. Аўтары «Уступу...» імкнуліся даць больш абгрунтаваную перыядызацыю ўсеа-гульнай гісторыі, высветліць асаблівасці кожнага з трох вызначаных імі перыядаў — старажытнай гісторыі, сярэднявечча i най-ноўшай гісторыі (раней перыядызацыя зво-дзілася да 2 перыядаў: старажытнага i нова-га). Г. i яго вучні станоўча ацэньвалі раз-віццё сучаснай ім Еўропы і, спадзеючыся на асветніцтва, аптымістычна глядзелі ў бу-дучыню. Аднак грамадства будучыні яны не ідэалізавалі, не ўяўлялі яго як нешта свабоднае ад супярэчнасцей i ўзрушэнняў. Праект вечнай згоды, прапанаваны Сен-П'ерам, Г., напрыклад, назваў утопіяй.

Г. зрабіў значны ўплыў на фарміраванне гісторыка-сацыялагічнай канцэпцыі ІЛяле- веля, які студэнтам у 1804—05 навучаль-ным годзе наведваў яго лекцыі i ў час пры-ватных кансультацый распытваў прафесара пра тэарэтычныя праблемы гістарычнай навукі i метады даследавання. Лялевель лі-чыў сябе вучнем Г. i сваю тэарэтычную працу «Псторыка» прысвяціў менавіта яму. Педагагічная дзейнасць Г. садзейнічала па-шырэнню ў Польшчы, Літве i на Беларусі асветніцкіх ідэй.

7І?.: Raport... o Kursie historii starożytnej w r. akademickim 1802—1803. Wilno, 1930.

Jlim:. Бирало А.А. Философские пробле­мы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и Литве. Мн., 1979. С. 103—109.

ГУСОЎСКІ

Мікола (каля 1470—1533?)

Паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адра-джэння, прадстаўнік новалацінскай усход-нееўрапейскай школы, дзеяч славянскай культуры. 3 сям'і пачяўнічага. Адукацыю атрымаў на Беларусі, паглыбляў веды ў Вільні, Польшчы, Італіі. Вялікую ролю ў яго лёсе адыграў мецэнат Эразм Вітэлій (Цёлк) — сакратар велікакняжацкай кан-цылярыі, біскуп плоцкі. У 1518 у складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі, якую ўзначальваў Вітэлій, Г. трапіў у Рым. У Італіі канчаткова сфарміраваліся яго творчыя індывідуальнасць i літаратурнае крэда. Выконваючы заказ Вітэлія для папы Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае па-этычнае слова пра паляванне на зуброу. Г. стварыў у 1522 у Рыме свой лепшы твор «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis» («Песня пра выгляд, лютасць зуб­ра i паляванне на яго»), дзе выклаў шмат-гранную ідэйна-эстэтычную, педагагічна-асветніцкую праграму. У 1528 у Кракаве выдаў у друкарні Ераніма Віетэра паэтыч-ны зборнік «Песня пра зубра», які складаў-ся з празаічнага прысвячэння, аднаймен-най паэмы i 11 вершаў, напісаных пера-важна ў рымскі перыяд. У прысвячэнні, адрасаваным каралеве Боне, паэт прасіў яе ўзяць на сябе дзяржаўнае апякунства над таленавітымі і спрактыкаванымі ў навуцы i мастацтве людзьмі. Паэт змог прыўзняцца над вузкасаслоўным, каставым мысленнем i выступіў як выразнік перадавых грамад-ска-палітычных i эстэтычных поглядаў таго часу i папулярызатар гісторыі i культуры Беларусі i Літвы на сусветнай арэне, прад-стаўнік рэнесансавага рэалізму. У паэме яскрава выражаны патрыятычны заклік да яднання i дружбы розных па веры i культу­ры еўрапейскіх народаў перад пагрозай ту-рэцкага i татарскага нашэсця, услаўленне дзейснай, свабоднай, гарманічна развітой і мужнай асобы, ідэя патрыятызму i антыва-енны пафас, рэнесансава-утапічная кан-цэпцыя гарманічных узаемадачыненняў ча-лавека, грамадства i прыроды, міждзяржаў-ных адносін. Усе часткі твора аб'яднаны тэмай лесу радзімы, адданасці роднай зям-лі. Г. стварыў мастацка-гістарычны гімн прыгажосці сваёй зямлі. Зубр у паэме — алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. Вялікая заслуга Г. ў пастаноўцы ім праблемы аховы прыроды, беражлівых адносін да яе, рацыянальнага

выкарыстання i памнажэння прыродных багаццяў радзімы. Для Г. прырода — усе-народны здабытак i крыніца здароўя, ра-дасці, выхавання высокіх патрыятычных i эстэтычных пачуццяў. Паэт першы ў сла-вянскай літаратуры ўбачыў i адлюстраваў пачатак крызісу сацыяльна-палітычнага ла­ду Вялікага княства Літоўскага, крытыкаваў сацыяльна-класавую палітыку Польшчы i Вялікага княства Літоўскага, быў выразні-кам настрояў баяр, шляхты i гараджан. Унутраная супярэчлівасць светапогляду Г. ў абстрактнасці яго гуманізму, супярэч-насці паміж верай i ведамі, артадоксіяй i вальнадумствам, ідэалізмам i стыхійным матэрыялізмам. 3 абурэннем паэт пісаў пра пакуты простага народа. 3 мэтай маральна-этычнага ўдасканалення грамадства, павы-шэння яго адукаванасці Г. прапагандаваў сістэму лацінскай еўрапейскай адукацыі («сем свабодных навук»).

У войнах паэт бачыў адну з найважней-шых прычын няшчасцяў чалавецтва, пакут радзімы i народа. Ён заклікаў спыніць між-усобіцы паміж уладарамі хрысціянскай Еўропы, прапаведаваў роўнасць народаў. Грамадзянскай пазіцыяй пісьменніка ён лі-чыў абуджэнне найыянальнай свядомасці свайго народа. Г. даў цудоўныя ўзоры гра­мадзянскай патрыятычнай лірыкі. Заклікаў суайчыннікаў задумацца над цяжкім стано-вішчам радзімы, усвядоміць, што гштоўны яе біч — гэта палітыка ўладароў. Пясняр прыроды, працы i свабоднага чалавека ў беларускай i ўвогуле ўсходнееўрапейскай літаратуры, Г. выказаў замілаванасць i га-рачую любоў да роднай зямлі.

Ярка паказаў жыццё мужных, працаві-тых людзей, паляўнічых, ратнікаў, бортні-каў, аратых, ix працоўную i ратную дзей-насць, побыт i звычаі, ідэалізаваў вобраз вялікага князя Вітаўта. У народнай мудрас-ці ён бачыў невычэрпную крыніцу паэзіі, інфармацыі i адну з прычын стойкасці на-роднага духу. Паэт паклаў пачатак збіран-ню народнай мудрасці беларусаў. Ён авало-даў скарбамі беларускага народнага гумару, прынцыпамі яго выкрывальнага ўздзеяння, выступаў супраць тых, хто лічыў, што вучо-ная лацінская паэзія па сваім характары несумяшчальная з творчасцю народа. «Песня гіра зубра» напісана ім на класіч-най латыні, але ў ёй ёсць прыкметы жывой беларускай мовы. Паэзія Г. паўплывала прама ці апасродкавана на станаўленне пс-тарыяграфіі Вялікага княства Літоўскага, росквіт лацінскай, уласнабеларускай, польскай i польска-беларускай літаратур, на развіццё такіх жанраў ва ўсходнееўра-пейскай літаратуры, як лірыка-эпічная, гіс-тарычная i сатырычная паэма, элегія, эпіг-рама.

Г. — таксама аўтар паэмы «Новая i сла-вутая перамога над туркамі ў ліпені меся­цы» (Кракаў, 1524), створанай ім за дзень па гарачых слядах падзей. Напісаная хво­рым, спакутаваным ад неўладкаванасці жыцця чалавекам, яна здзіўляе сілай мас-тацкага асэнсавання народнага подзвігу. Паэт ганарыцца, што перамога над туркамі пад Трамбоўлем здабыта народным апал-чэннем. Гэты твор зрабіў прыкметны ўплыў на развіццё жанру гераічнай паэмы i хронікі ў літаратурах Беларусі, Польшчы i Літвы.

У кракаўскі перыяд ім створана i паэма «Жыццё i подзвігі св. Пяцынта» (1525). У яе прысвячэнні кракаўскаму ваяводу Хрыс-тафору з Шыдлоўца паэт гаворыць пра не-абходнасць «адкрыцця» спраў славутых лю­дзей мінулага для папулярызацыі ix жыцця. У гэтым дыдактычна-рэлігійным творы аў-тар прапаведаваў хрысціянска-гуманістыч-ны подзвіг як служэнне народу. У разумен-ні Г. Польшча i Русь складаюць адзінае цэ-лае — славянскі рэгіён. Таму вобраз Пя­цынта, дзейнасць якога праходзіла ў Поль­шчы i на Русі, дарагі сэрцу паэта ідэйнай сутнасцю. Многія радкі паэмы — гімн ча-лавечаму розуму, духоўнай велічы. Паэма сцвярджала адзінства лепшых прынцыпаў раннехрысціянскай маралі, ідэалаў народ­най этыкі i рэнесансавых элементаў i ад-маўляла мараль пануючых класаў. У гэтым выявіліся дэмакратызм, народнасць светаў-спрымання, публіцыстычнасць i грама-дзянская мужнасць Г.

Те.: Песня пра зубра. Мн., 1973; Песня пра зубра. Мн., 1980; Песня пра зубра. Мн., 1994.

Jliт.: Ко нон В.М. От Ренессанса к клас­сицизму. Мн., 1978; Дорошкевич В.И. Но­
волатинская поэзия Белоруссии и Литвы. Пер­вая половина XVI в. Мн., 1979; Порецкий
Я.И. Николай Гусовский. Мн., 1984; Кал ее - н i к У.А. Мікола Гусоўскі // Гісторыя беларус­кай літаратуры: Старажыт. перыяд. 2 выд. Мн.,1996. В.І.Дарашкевіч.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: