Слупскі

Аляксандр Іванавіч (16.4.1864—каля 1907)

Беларускі літаратар, гісторык і археолаг. Нарадзіўся ў Слуцку. Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі універсітэт (1887). У 1880—90-я гады друкаваў гісторыка-края-знаўчыя i літаратурна-крытычныя артыку-лы ў перыядычных выданнях Мінска. У «Паўночна-Заходнім календары на 1888 год» апублікаваў гістарычны нарыс «Ізя

слаўль і Тураў...». Пад яго рэдакцыяй у Мінску выдадзены «Паўночна-Заходні ка-ляндар» на 1892 i 1893, дзе С. змясціў i свой «Народны каляндар», складзены на аснове беларускіх народных прыкмет, аб-радавых песень i прыпевак, артыкулы «Пс-торыя Мінска» і «Легенда пра Магілёў». У артыкулс «Стары Мінск» (1890) прывёў бія-графічныя звесткі пра В.Дуніна-Марцін-кевіча. 3 1893 працавау на Урале. У 1901 — 05 член Пермскай губернскай архіўнай ка-місіі. Вывучаў архітэктуру і археалогію Паўночнага Урала («Архітэктурныя помнікі Салікамска», 1902; «Падземныя хады Салі-камска», 1904; «Да пытання аб маскоўскім i ноўгарадскім уплыве ў архітэктурных помніках Салікамска i Чэрдыні», 1905).

СМАЛЕНСКІ

Перац Майсеевіч

(8.3.1840 або 1842—20.1.1885)

Яўрэйскі пісьменнік, публіцыст, выда-вец. Нарадзіўся ў в. Манастыршчына Магі-лёўскай губ. Атрымаў талмудычную адука-цыю ў шклоўскім ешыбоце i з 15 гадоў працяглы час вандраваў па краіне, пера-важна пехатой. Быў пеўчым у сінагагаль-ным хоры, потым выконваў абавязкі па-мочніка кантара, настаўніка i інш. У 1862 трапіў у Адэсу, дзе працягваў самаадука-цыю i выступіў у часопісе «Гамейліц» («Абаронца») з крытычнымі артыкуламі i аповесцямі. У 1868 пераехаў у Вену, выда-ваў штомесячнік «Гашахар» («Заранак»), у якім змясціў некалькі сваіх артыкулаў. У ix адстойваў яўрэйскую самабытнасць, ідэю нацыянальна-палітычнага адраджэння яў-рэйскага народа. 3 1878 выдаваў штотыднё-вую газету «Гамабіт» («Назіральнік»). Яго твор «Блукаючы па жыццёвых шляхах» (1871), які часткова мае аўтабіяграфічны характар, дае яскравы малюнак жыцця ў мяжы аселасці. Лічыўся стваральнікам та-гачаснай яўрэйскай публіцыстыкі i кры-тыкі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: