Славінскі

Пётр (10.7.1795—30.6.1881)

Астраном, педагог. Нарадзіўся ў в. Кена Віленскага пав. У 1815 скончыў Віленскі універсітэт, дзе ў 1818—19 i 1823—32 вык-ладаў астраномію. Член-карэспандэнт Пе-цярбургскай АН, прафесар (1826). У 1825—43 дырэктар Віленскай астранаміч-най абсерваторыі. Вывучаў рух астэроідаў, планет i Месяца, удзельнічаў у правядзенні геадэзічных работ у Літве i на Беларусь Аў-тар падручніка па тэарэтычнай i практыч-най астраноміі (Вільня, 1826). Першы ў Літве i на Беларусі пачаў разглядаць жыц-цёвыя працэсы з пазіцый матэрыялізму.

СЛЁЗКА

Міхаіл (?—1667)

Майстар-друкар, пісьменнік, асветнік, адзін з актыўных прадаўжальнікаў асвет-ніцкіх i выдавецкіх традыцый Ф.Скарыны i Х.Фёдарава. Паходзіў з Беларусі. Яго спад-чынная маёмасць (2 крамы бацькоў у На-вагрудку) загінула ў час пажару 1616, што вымусіла С пакінуць радзіму. У наступныя гады ён працаваў у друкарнях Вільні і, маг-чыма, Кіева-Пячэрскай лаўры. У пачатку 1630-х гадоў уступіў у члены Львоўскага Успенскага брацтва i ў 1633—37 i 1643—51 узначальваў брацкую друкарню ў Львове, удзельнічаў у выступлениях брацтва суп-раць нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту ўкраінскага насельніцтва. У 1638 распачаў сваю выдавецкую справу i заснаваў улас-ную друкарню. За гады дзейнасці С. вьщау каля 50 кніг (амаль трэцюю частку ад усіх, што выйшлі з украінскіх друкарняў) на царкоўнаславянскай, украінскай, лацінскай i польскай мовах, у тым ліку філасофскі трактат М.Кароны «Уступ да разумения ла-гічных i філасофскіх тэрмінаў» (1639), кнігі І.Галятоўскага «Ключ разумения» (1663 i 1665), панегірык І.Пракаповіча ў гонар Ар­сена Жаліборскага (1665), свецкае выданне папулярнага твора М.Жураўскага «Эфеме-рыды». У прадмове да Алостала 1639 С. выступіў супраць спробы ўлады i цар-коўных іерархаў абмежаваць свабоду выда-вецкай дзейнасці. Кнігі С. разыходзіліся на Украіне, Беларусі, траплялі ў паўднёвасла-вянскія краіны, Расію. Пасля смеріді С. яго друкарня ў 1670 выкуплена Львоўскім брацтвам.

Літ:. И с а е в и ч Я.Д. Типография Михаила Слёзки и её роль в межславянских культурных связях // Федоровские чтения, 1973. М., 1976; Голенченко Г.Я. Идейные и культурные связи восточнославянских народов в XVI — се­редине XVII в. Мн., 1989. С. 52—54.

В.В.Краснова.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: