Трубніцкі

Юрый (1680 7—1747)

Магілёўскі летапісец. 3 1725 член Магі-лёўскага магістрата, з 1734 рэгент гарад-ской канцылярыі. Напісаў адну з частак Магілёўскай хронікі (запісы пра падзеі 1701—46), якую ў 1747 аб'яднаў з летапі-сам Т.Сурты. Асабліва падрабязна апісаў падзеі 1710-х гадоў, перыяду Паўночнай вайны 1700—21, намаляваў яркія вобразы гістарычных асоб таго часу. Пры складанні хронікі выкарыстаў успаміны сучаснікаў i ўдзельнікаў падзей, дакументальныя матэ-рыялы магілёўскага архіва, гістарычна-літа-ратурныя крыніцы. Апрача летапісу Сурты, уключыў у хроніку ананімны сатырычны памфлет «Карнавал іншаземны ў Поль-шчы». У канцы хронікі змясціў «Гісторыю пра рэвалюцыю Шведскага i Дацкага кара-леўстваў». Т. вызначаўся шырынёй погля-даў, юрьщычнай дасведчанасцю, смеласцю i сацыяльнай завостранасцю грамадскай пазіцыі, дэмакратызму. Крытычна ставіўся да буйных феадалаў, прадстаўнікоў буржуа-зіі, ганьбіў ix свавольства i карыслівасць, асуджаў іншаземныя інтэрвенцыі i войны, высмейваў ваенна-палітычную бездапа-можнасць Рэчы Паспалітай, спачуваў на­родным масам. Хроніка мае высокую літа-ратурную каштоўнасць.

ТРУСАЎ

Антон Данілавіч (27.5.1835 — каля 1886)

Рэвалюцыянер-дэмакрат, удзельнік паў-стання 1863—64 i міжнароднага рэвалю-цыйнага руху. Нарадзіўся ў г. Барысаве ў сям'і служачых. Вучыўся ў Маскоўскім уні-версітэце (1854—56, 1860—61). У пачатку 1860-х гадоў блізкі да гуртка П.Р.Заічнеў-скага, які быў заснавальнікам якабінскага (бланкісцкага) кірунку ў расійскім рэвалю-цыйным руху; быў паслядоўнікам М.Г.Чар-нышэўскага i К.Каліноўскага. У 1861—62 ён жыў i рыхтаваў паўстанне ў Мінску. У 1863 узначаліў мінскі паўстанцкі атрад, з якім далучыўся да атрада С.В.Ляснеўскага i ўдзельнічаў у баях супраць карнікаў на тэ-рыторыі Мінскай губ. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў. Да 1869 жыў у Па-рыжы, працаваў наборшчыкам, быў звяза-ны з французскімі сацыялістамі. У 1869 адзін з заснавальнікаў Рускай секцыі I Ін-тэрнацыянала — рэвалюцыйна-дэмакра-тычнай арганізацыі расійскіх эміфантаў-народнікаў, мэтай якой было звязаць ра-сійскі вызваленчы рух з еўрапейскім. У 1871 уваходзіў у жэнеўскі камітэт дапамогі парыжскім камунарам. Ён адзін з арганіза-тараў друкарні часопіса «Народное дело», які стаў друкаваным органам Рускай сек-цыі I Інтэрнацыянала. Пазней Т. быў за-гадчыкам друкарні, a з 1873 — яе ўладаль-нікам. Друкарня выпусціла ў свет каля 150 кніг, брашур, перыядычных выданняў рэ

валюцыйнага зместу. У 1884 цяжка хворы Т. прадаў друкарню групе «Вызваленне працы» i вярнуўся ў Мінск, дзе жыў пад наглядам паліцыі.

Літ.: К i с я л ё ў Г.В. Сейбіты вечнага. Мн., 1963; Шпадарук И.П. Борцы за народное дело. Мн., 1968.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: