Турцэвіч

Арсен Восіпавіч (1848 — пасля 1915)

Археофаф i гісторык. Нарадзіўся на Міншчыне. Скончыў Пецярбургскі універ-сітэт (1872). 3 1901 працаваў у Віленскай археаграфічнай камісіі. Складальнік па-дручнікаў па гісторыі Расіі для гімназій (13 выд., 1911), прадмоў да 35-га i 38-га та-моў «Актаў Віленскай археаграфічнай камі-сіі», у якіх паказаў эвалюцыю феадальнай рэнты на Беларусі, «Хрэстаматыі гісторы-і Заходняй Расіі» (1892). Яго манархічна-клерыкальныя погляды пасля 1905 сталі больш ліберальнымі.

Те.: Краткий исторический очерк Виленской комиссии для разбора и издания древних актов. 1864—1906. Вильно, 1906; Русские крестьяне под владычеством Литвы и Польши. Вильна, 1911.

ТШАШЧКОЎСКАЯ

(Тр ашчкоўская) Зоф'я Адамаўна (1847—7.10.1911)

Паэтэса, перакладчыца. Нарадзілася ў в. Дарагавіца Слуцкага павета ў сям'і дроб-нага шляхціца Адама Манькоўскага. Даво-дзілася пляменніцай А.Раецкаму, швагру У.Сыракомлі. 3 У.Сыракомлем пазнаёміла-ся яшчэ ў дзяцінстве, у час вучобы ў Вільні часта наведвала яго дом.У 1862 паэт пада-раваў ей аўтограф верша «Да панны Зоф'і Манькоўскай», чым благаславіў пачынаю-чую 15-гадовую паэтэсу «спяваць пасля яго на сіратлівай Літве». Пазней выйшла замуж за афіцэра расійскай арміі Трашчкоўскага, жыла ў Зарайску, Ноўгарадзе, удзельнічала ў руска-турэцкай вайне 1877—78. Друка-вацца пачала ў 1887. Усе публікацыі пад-пісвала крыптанімам Адам М-скі (імя i скарочанае прозвішча бацькі). Падтрымлі-вала творчыя сувязі з В.Каратынскім i Я.Лучынам, сябравала з паплечнікам К.Ка-ліноўскага Ф.Зянковічам. Апошнія гады правяла ў роднай в. Дарагавіца, дзе паглы-білася ў спасціжэнне беларускай народнай песні (цыкл «Дарагавіцкія песні»). У 1890 выдала зборнік польскамоўнай паэзіі «Адзін з многіх». У польскамоўных вершах шырока выкарыстоўвала беларускі фальк-лор i лексіку. Як паслядоўніца Сыракомлі ў сваіх творах звярталася да гераічнага міну-

лага роднага краю (нізка «Былыя акорды»), выказвала замілаванне да блізкіх з дзяцін-ства мясцін («3 жыцця i тугі», «Выня»), за-хапленне сялянскай трываласцю i спачу-ванне сацыяльна абяздоленым. Абвостра-на-гуманістычнае светаўспрыманне і дэ-макратызм поглядаў Т. спрыялі яс звароту да арыгінальнай («Божа, наш бацька») i пе-ракладной («Каліна» Т.Ленартовіча, «Ка­зак» Я.Чачота i інш.) беларускамоўнай творчасці. Перакладала на польскую мову творы англійскай, партугальскай, француз-скай, чэшскай паэзіі. Пахавана на могілках

в. Бабоўня Капыльскага р-на.

Літ:. Казбярук У. Беларускія вершы Адама М-скага // Маладосць. 1971. №12; М а р -х е л ь У. Лірнік вясковы: Сыракомля ў бел.-пол. літ. узаемадзеянні. Мн., 1983. С 156—159.

ТЫЗЕНГАЎЗ

Антоній (1733—31.3.1785)

Палітычны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, асветнік на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. 3 1764 канюшы літоўскі, з 1765 падскарбі надвор-ны літоўскі, староста фодзенскі. У 1765 па даручэнні караля Станіслава Аўгуста Паня-тоўскага ён прыняў кіраўніцтва каралеўскі-мі эканоміямі на тэрыторыі Беларусі i Літ-вы. Як гродзенскі староста вырашыў упа-радкаваць Гродна на узор сталіцы дзяржа-вы. Па яго ініцыятыве ў 1760—80 побач з горадам у в. Гарадніца быў пабудаваны прамыслова-культурны цэнтр з 85 будын-каў рознага прызначэння, што ўтваралі 3 асобныя зоны: адміністрацыйную, вытвор-чую, навучальную (пазней увайшлі ў межы

г. Гродна). У прадмесцях Гродна былі заснаваны i дзейнічалі фабрыкі: суконная,
шаўковая, палатняная, камлотная, карункавая, панчошная, капялюшная, карэтная, шаўковых паясоў, ігральных карт, збройная, гарбарная, a таксама завод жалезных i медных вырабаў. Значную ўвагу надаваўТ. i земляробству. Для вывучэння спосабаў павелічэння ўраджайнасці сельскагаспадар-
чых культур Т. накіраваў свайго аднадумца Даўнаровіча ў Англію вывучаць агратэхні-
ку. Каб падняць узровень жывёлагадоўлі, ён закупляў пародзістыя віды жывёл. Але
аграрная рэформа, праведзеная ім у Шавельскай эканоміі, грунтавалася на ўзмацненні паншчыны, што выклікала незадаволенасць сялян, a ў 1769 нават i паўстанне.

3 намерам пашырэння асветы ў краі Т. зас-наваў у Гродне кадэцкі корпус, гандлёвую, землямерную, медыцынскую i інш. школы. У медыцынскай школе на сродкі Т. i пада-раванні Панятоўскага была створана біблі-ятэка спецыяльнай літаратуры. Пасля лік-відацыі гэтай школы яе кнігазбор адышоў да Галоўнай школы ў Вільні. Т. быў не толькі буйным фінансістам i адміністрата-рам, але даволі адукаваным i культурным чалавекам свайго часу. Заснаваўшы дзесят-кі мануфактур i навучальных устаноў, ён стварыў i свой тэатр, у які запрашаў балет-майстраў, замежных артыстаў, музыкантаў, спевакоў i харэографаў, у тым ліку братоў Г. i Л. Петынеці з Неапшія. Для падрых-тоўкі ўласных артыстаў з прыгонных сялян ён стварыў тэатральную школу. У 1772 Т. паслаў для навучання за мяжу прыдвор-нага капельмайстра Л.Сітанскага. Наву-чэнцамі ў тэатральную школу найчасцей бралі дзяцей прыгонньгх сялян з яго маён-ткаў. Там вучні набывалі акцёрскія навыкі, вучыліся іграць на музычных інструментах. У праграму заняткаў уваходзілі танец, спе-вы, нотная грамата, тэорыя музыкі i кам-пазіцыя. Выкладачіся i агульнаадукацый-ныя прадметы (пісьмо, арыфметыка, фран­цузская i італьянская мовы, маляванне), а таксама рукадзелле, чыталіся лекцыі па агульным выхаванні. Школа давала даволі добрую падрыхтоўку, яе вучні выступалі ў спектаклях тэатра. Выхаванцы гэтай школы артысты балета Е.Валінскі, Д.Пякарская-Сітанская, М.Рымінскі, спявачка М.Сітан-ская пазней праславіліся ў польскім тэат-ры. Тэатр, які пачынаўся з невялікага ан­самбля інструментаў i вакалістаў, да 1778 дасягнуў высокага прафесійнага ўзроўню i стаў шматпрофільны. На яго сцэнах былі ажыццёўлены пастаноўкі оперы А.Грэты «Магніфік», камедыі П.Бамаршэ «Севітьскі цырульнік» i інш. Прыдворы аркестр, т.зв. капэла Тызенгаўза, належаў да найболь-шых i найлепшых па прафесійным узроўні калектываў падобнага характару ў Вялікім княстве Літоўскім i славіўся за яго межамі. Так, у 1780 гэтая капэла была ангажырава-на ў Нацыяльнальны тэатр у Варшаве. Рэ-пертуар капэлы ўключаў араторыі, месы, сімфоніі, розныя жанры бытавой музыкі. Пасля адстаўкі Т. тэатральная школа, ба­летная трупа i частка капэлы былі пераве-дзены ў г. Паставы.

У 1775 Т. набыў у Вільні друкарню, якой да таго валодаў М.Пачобут-Адляніцкі. У гэтай друкарні выдаваліся падручнікі, ка-лендары, часопіс «Gazety Wileńskie» («Bi-ленскія газеты»). У 1775—76 Т. арганізаваў першую друкарню ў Гродне і быў адным з яе арандатараў. Частка абсталявання была ўзята з Віленскай друкарні, астатняе закуп­лена ў Круляўцы (Кёнігсбергу). Першыя выданні друкарні выйшлі на пачатку 1776. Тут друкаваліся арыгінальная i перакладная літаратура, навуковыя працы, падручнікі, стараславянскія, польскія, лацінскія малі-тоўнікі, «Каляндар гаспадарчы», «Літоўскі веснік», афіцыйныя дакументы i інш., а таксама першае на Беларусі перыядычнае выданне, ініцыятарам якога быў Т., «Gazeta Grodzieńska» («Гродненская газе­та»). Друкарня існавала да 1802.

Няўдалая гаспадарчая палітыка (нерэн-табельнасць многіх мануфактур), інтрыгі магнатаў, незадаволеных актыўнай дзей-насцю Т., сталі прычынай адхілення ў 1780 Т. ад кіравання эканоміяй. Апошнія гады жыцця ён правёў у Паставах.

Т. былі блізкія і зразумелыя ідэі Асвет-ніцтва. У тэатры ён бачыў не крыніцу пры-быткаў, а сродак асветы, інструмент вып-раўлення нораваў і ўсталявання роднай мо-вы. Свае дзеянні ён апраўдваў клопатам пра цывілізацыю тутэйшага краю. Думкі, выказаныя ім пра выхаваўчую ролю тэатра, былі сугучныя палажэнням французскіх ас-ветнікаў, асабліва Д.Дзідро. Але ў адроз-ненне ад апошняга ён лічыў, што тэатр іс-нуе толькі для прывілеяванай часткі гра-мадства, шырокіх колаў шляхты, а не для мяшчан, рамеснікаў, гандляроў і неадука-ваных сялян. Таму яго тэатр не стаў агуль-надаступным, агульнанацыянальным. Каб надаць сваім пачынанням пэўную важ-касць, Т. вёў перапіску з Ж.Ж.Русо i пра-паноўваў яму пераехаць у Гродна або ў Бе-лавежскую пушчу.

Літ.: Гісторьш Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972; Музыкальный театр Белоруссии. Дооктяб­рьский период. Мн., 1990; Гибянский И.Г. Граф Антоний Тизенгауз и гродненские ко­ролевские мануфактуры. Пг., 1916. С. 12—15.

ТЫЗЕНГАЎЗ

Канстанцін (3.6.1786—16.3.1853)

Прыродазнавец, асветнік. Нарадзіўся ў мяст. Жалудок на Гродзеншчыне. Прымаў удзел у вайне 1812 супраць Напалеона. Пасля вайны цалкам аддаўся навуковай працы ў галіне арніталогіі. Аўтар твораў на польскай мове «Асновы арніталогіі, або на-вукі пра птушак» (1841) i «Усеагульная ар-ніталогія, або Апісанне птушак усіх частак свету» (1843—46). Т. захапляўся жывапі-сам, быў вучнем мастака Я.Рустэма. Меў у Паставах сваю карцінную галерэю. Апраца-ваў ілюстрацыйны матэрыял да кнігі У.Та-чаноўскага «Заалогія польскіх птушак» (1862). У сваім маёнтку ў Паставах стварыў арніталагічны музей, у якім было некалькі тысяч узораў птушак з Беларусі, Літвы i Украіны. Пры музеі была значная бібліятэ-ка, якая складалася з кніг па арніталогіі, а таксама рэдкіх помнікаў польскага пісь-менства, каштоўнага збору гравюр i сямей-нага архіва, дакументы якога пачыналіся ад 13 ст. Пасля смерці Т. справу па падтры-манні музея i бібліятэкі і ix папаўненні прадаўжаў яго сын Рэйнольд (1830—80). У 1856 экспанаты арніталагічнага музея адышлі паводле волі нябожчыка Віленскай археалагічнай камісіі, пры якой быў ство-раны арніталагічны кабінет. Бібліятэка зас-талася ў Паставах у нашчадкаў. У 1914 ся-мейны архіў Т. перададзены ў бібліятэку ардынацыі Пшаздзецкіх у Варшаве. У час 1-й сусветнай вайны бібліятэка Т. пераве-зена з Паставаў у Смаленск. Далейшы яе лес невядомы.

ТЫЛКОЎСКІ

Войцех (1624—95)

Філосаф-тэолаг. Нарадзіўся ў Мазовіі. Скончыў езуіцкую гімназію ў Пултуску. На працягу некалькіх гадоў выкладаў у езуіцкіх калегіях, 4 гады працаваў у Ватыкане. У 1677—81 прафесар Віленскай акадэміі. Пазней кіраваў папскай семінарыяй у Віль-ні. Належаў да найбольш паггулярных езу-іцкіх пісьменнікаў таго часу. Валодаў ла-цінскай, іспанскай, старажытнымі грэчас-кай i яўрэйскай мовамі. Напісаў шмат тво-раў па філасофіі, тэалогіі, прыродазнаўстве. Некаторыя з ix (на лацінскай мове) пера-выдаваліся ў Парыжы, Вене, Аўгсбургу i інш. Знешне творы Т. нагадвалі універсаль-ныя даведнікі аб сусвеце. Аднак усё, пра што пісаў Т., зводзілася да ўзвелічэння рэ-лігіі. Навуцы i розуму ён адводзіў толькі ролю каментарыяў да Свяшчэннага пісан-ня. Найбуйнсйшы яго твор — 9-томная «Займальная філасофія», у якім разам з выкладаннем логікі, метафізікі i этыкі ёсць звесткі па гісторыі прыродазнаўства, меды-цыне, тэорыі Гарвея, Кеплера i інш. Вучо

ных. Т. ўсур'ёз разважаў пра такія псеўдап-раблемы, як: ці могуць дрэвы размаўляць i на якой мове, ці могуць існаваць звяры без галавы, ці можа анёл кідаць камяні з неба i інш. Падобны змест i ў іншых яго творах: «Займальная метэаралогія», «Займальная фізіка», Тым не менш яго кнігі неаднаразо-ва перавыдаваліся, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў былі для езуіцкіх прафеса-раў галоўнымі крыніцамі прыродазнаўчых ведаў. У якасці непарушнай ісціны Т. пра-паноўваў чытачам сярэдневяковыя погляды на сістэму нябесных сфер, на Зямлю як цэнтр Сусвету. На яго думку, меркаванні вучоных пра будову Сусвету можна пры-маць толькі ў тым выпадку, калі яны бліз-кія да гэтых поглядаў. Даволі прыхільна ставячыся да М.Каперніка як астранома, Т. абвяшчаў недаказанымі гіпотэзамі яго вучэнне пра рух Зямлі вакол нерухомага Сонца, як i вучэнне Пталамея аб руху Сон-ца i планет вакол Зямлі. Болын прымаль-най гіпотэзай Т. лічыў вучэнне ІДіха Браге пра рух Сонца вакол нерухомай Зямлі, а планет — вакол Сонца. Так, у сваей кнізе «Навуковыя гутаркі, якія змяшчаюць у сабе амаль усю філасофію» (Варшава, 1692) ён сцвярджаў: «Некаторыя вучаць, што ў цэн-тры сусвету знаходзіцца Сонца, а Зямля ва­кол яго рухаецца, але гэтае меркаванне, як процілеглае Свяшчэннаму пісанню, абвер-гнута царквой у 1616 годзе». Далей тлума-чыць, што калі б Зямля круцілася вакол Сонца, то будынкі і людзі адляталі б ад яе, як адлятае ўсё тое, што кладуць на млына-вы камень. 3 мэтай задавальнення попыту шырокіх колаў шляхты на папулярную «на-вуковую» літаратуру «Навуковыя гутаркі...» выдадзены ім не на лацінскай, а на польс-кай мове. Фрагменты з яе неаднаразова пе-радрукоўваліся ў календарах. У рэлігійна-палемічных творах Т. абгрунтоўваў і абара-няў догматы рэлігіі. У кнізе «Дасканалая мудрасць, заснаваная на божым страху» (Вільня, 1743) Бога ён характарызуе як ду-хоўна-асобную істоту, якая стварыла Сусвет i кіруе ўсім, што ў ім адбываецца. Як вары-янт касмалагічнага доказу быцця Бога Т. прыводзіць «лагічны» аргумент: існуючы Сусвет павінен быць некім створаны. Па-водле меркавання Т., Бог увасабляе найвы-шэйшы ўзровень усіх дасканаласцей: усе-магутнасць, бязмежнасць, нязмернасць. Т. абвяргае пантэістычны пункт погляду пра тоеснасць Бога i прыроды. У гэтай кні-зе спецыяльны раздзел прысвечаны абгрунтаванню несмяротнасці душы, якую пасля смерці чалавека Бог па сваім жаданні змяшчае ў рай ці ў пекла; Бог вызначае i мэту існавання чалавека, кіруе ім, але чала-веку дае свабоду ў дасягненні «нябеснай мэты». Галоўнай задачай сваіх твораў Т. лі-чыў навучальнасць. Мараль ён выводзіў з рэлігіі i атаясамліваў яе з «божым зако­нам», які мае на мэце выпраўляць недаска-наласць чалавечага роду. У поглядах на гіс-торыю Т. прытрымліваўся правідэнцыяліз-му, паводле якога ўся дзейнасць людзей — гэта ажыццяўленне раней прадугледжанага «божага плана». Для Т. характэрны маралі-затарскі падыход да гісторыі. Гісторыя i мі-нулае маюць значэнне толькі таму, што ў ix ёсць божыя прадбачанні сучаснага i буду-чыні. У кнізе «Крыніца дабрачыннай i па-літычнай мудрасці, якая дапамагае пры застольных размовах» (Вільня, 1727), Т. па-лемізаваў з Н.Макіявелі, які лічыў, што празмерная рэлігійнасць шкодная, «Дысі-дэнцкіх абвінавачаннях» (перавыдадзена ў Вільні ў 1718) —з рэлігійнымі іншадумца-мі, адстойвае прынцыпы каталіцкага вера-вучэння, абвінавачвае дысідэнтаў у рэлігій-най нецярпімасці, адстойвае дамаганні • ка-таліцкай царквы на вяршэнства ў хрысці-янстве i яе права сілай навязаць сваё вера-вучэнне. Памёр Т. ў Вільні.

Літ:. Бирало А.А. Философская и общес­твенная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII —середине XVIII в. Мн., 1971. С. 29—33.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: