ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дэкан фiлалагiчнага факультэта
________________ I. С. Роўда
____________________
Рэгiстрацыйы № УД-______/р.
Методыка выкладання беларускай мовы
Спецыяльнасць 1-21 05 01 «Беларуская фiлалогiя»
Факультэт фiлалагiчны
Кафедра рыторыкi i методыкi выкладання мовы i лiтаратуры
Курс 4
Семестр VII
Лекцыi – 8 г. | Экзамен |
Практычныя заняткi – 4 г. | ЗалiкVII семестр |
КСР | Курсовая работа |
Усяго аўдыторных гадзiн па дысцыплiне – 12 г. | Форма атрымання вышэйшай адукацыi завочная |
Склала: кандыдат педагагiчных навук дацэнт Санiковiч I. М.
2011 г.
Вучэбная праграма складзена на аснове:
Праграмы “Методыка выкладання беларускай мовы: вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцi 1-21 05 01 «Беларуская фiлалогiя» – Мн., 2008; рэг нумар УД-1938/баз.; рэкамендавана Вучоным саветам фiлалагiчнага факультэта 28.10.2008 г., пратакол № 2.
Разгледжана i рэкамендавана к зацвярджэнню на пасяджэннi кафедры рыторыкi i методыкi выкладання мовы i лiтаратуры 04. 05. 2011 г., пратакол № 9.
Загадчык кафедры
|
|
______________ I. Ўл. Таяноўская
Адобрана i рэкамендавана к зацвярджэнню Вучэбна-метадычнай камiсiяй фiлалагiчнага факультэта 26. 05. 2011 г., пратакол № 06.
Старшыня Вучэбна-метадычнай камiсii
________________ М. М. Хмяльнiцкi
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА
Курс "Методыка выкладання беларускай мовы ў школе" – прафілюючая дысцыпліна на філалагічных факультэтах дзяржаўных універсітэтаў. Ён заснаваны на навуковай метадалогіі, гісторыі моўнай адукацыі на Беларусі, дасягненнях сучаснай лінгвістычнай, педагагічнай, псіхалагічнай, метадычнай навукі і паказвае спецыфіку навучання беларускай мове як роднай і другой, тэарэтычна і практычна рыхтуе студэнтаў да прафесійнай дзейнасці настаўніка беларускай мовы.
Мэты і задачы курса:
– забяспечыць студэнтаў (будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры) тэарэтычнымі ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі ў галіне методыкі беларускай мовы – асновы эфектыўнай арганізацыі працы па максімальна поўным і трывалым засваенні школьнікамі праграмнага матэрыялу па беларускай мове;
– развіваць ў студэнтаў прафесійна-метадычныя ўменні фарміраваць у школьнікаў як лінгвістычную, моўную, этнакультурную, так і маўленчую, камунікатыўную кампетэнцыю;
– фарміраваць у студэнтаў навыкі самастойнай працы з вучэбна-метадычнай літаратурай, развіваць уменні весці пошуковую і навукова-даследчую працу.
Курс “Методыкі выкладання беларускай мовы” ўключае: лекцыі па методыцы беларускай мовы (36 гадзін), практычныя заняткі (34 гадзіны), кантроль самастойнай працы (16 гадзін), пісьмовыя работы, бягучыя і індывідуальныя кансультацыі, залік, дзяржаўны экзамен.
|
|
Асноўная задача лекцыйных заняткаў
Змест курса методыкі беларускай мовы: методыка беларускай мовы як навука, агульныя пытанні выкладання беларускай мовы у школе (мэты, задачы, змест, прынцыпы, метады навучання беларускай мове; тыпалогія ўрокаў беларускай мовы); методыка вывучэння асобных раздзелаў (методыка навучання культуры маўлення, тэкстаўтварэнню, стварэнню тэкстаў розных жанрава-стылёвых разнавіднасцей; методыка навучання фанетыцы і гукавому аспекту маўлення, графіцы і арфаграфіі; методыка лексікі і ўзбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў; методыка словаўтварэння і праца над значымымі часткамі слова; методыка марфалогіі, сінтаксісу і ўзбагачэнне граматычнага ладу мовы школьнікаў, методыка пунктуацыі); арганізацыя пазакласнай працы.
У працэсе метадычнай падрыхтоўкі ў студэнтаў фарміруюцца асноўныя прафесійныя ўменні:
– разуменне канцэптуальных асноў моўнай адукацыі: мэты, зместу, прынцыпаў навучання; вызначаць мэты, задачы навучання школьнікаў розных класаў з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей;
– рэалізоўваць пазнавальныя і практычныя, развіццёвыя, выхаваўчыя мэты навучання беларускай мове на кожным уроку;
– дасканала ведаць вучэбныя праграмы па беларускай мове, падручнікі, нарматыўную базу (адукацыйны стандарт, прадметныя нормы і сістэму ацэнкі вучэбных дасягненняў школьнікаў, моўны рэжым і інш.); валодаць сучаснымі тэхналогіямі навучання, якія забяспечваюць паўнацэннае развіццё асобы школьніка-суб'екта свядомай дзейнасці – як моўна-эстэтычнага ідэалу;
– умець выконваць метадычны аналіз матэрыялаў, якія неабходна засвоіць школьніку (дыферэнцыраваць яго па ступені цяжкасці, правільна суадносіць колькасць тэарэтычных ведаў і практычных уменняў і навыкаў, вусных і пісьмовых заданняў; аналізаваць азначэнні і правілы, бачыць пераемнасць і перспектыўнасць у навучанні, ажыццяўляць скрытае (латэнтнае) супастаўленне і супрацьпаўстаўленне сістэм беларускай, рускай, вывучаемых замежных моваў з мэтай паказу спецыфікі, адметнасці і непаўторнасці роднай мовы, яе месца сярод іншых моваў свету, выхавання павагі да моў іншых народаў;
– спалучаць працу па навучанні школьнікаў сістэме мовы з фарміраваннем камунікатыўных уменняў.
Акрамя таго, у студэнтаў фарміруюцца прыватныя прафесйныя ўменні:
– ажыццяўляць матывацыю вучэбнай дзейнасці школьнікаў;
– задаваць пытанні і фармуляваць заданні;
– праводзіць апытванне і аб'ектыўна ацэньваць веды, уменні і навыкі школьнікаў;
– праводзіць розныя віды дыктантаў;
– рыхтаваць школьнікаў да вуснага і пісьмовага узнаўлення прапанаваных тэкстаў (стварэння другасных на аснове арыгінальных тэкстаў), стварэння уласных тэкстаў розных жанраў і стыляў мовы ў вуснай і пісьмовай форме;
– выконваць лінгва-стылістычны аналіз тэкстаў;
– умець падбіраць патрэбны дыдактычны матэрыял да ўрокаў;
– карыстацца прынятымі ў школе ўмоўна-графічнымі абазначэннямі;
– выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі навучання і сродкі нагляднасці ў вучэбным працэсе.
Форма кантролю ведаў – залiк.