Марфалагічны п-п

Марф. п-п патрабуе аднастайнай перадачы на пісьме марфемы незалежна ад вымаўлення яе у розных фанет. пазіцыях. Пры марф. п-пе улічваюцца апорныя напісанні, г.зн. абазначэнне на пісьме гукаў у моцнай (незалежнай пазіцыі). Марф. напісанні даюць магчымасць захаваць выразную структуру слова і гэтым палегчыць разуменне сэнсу вытворных слоў. На марф. п-пе заснаваны наступн. правілы: 1)правапіс звонкіх зычных на канцы слова і перад глухімі (снег, казка), глухіх перад звонкімі (малацьба), шыпячых перад свісцячымі (на рэчцы), свісцячых перад шыпячымі (пясчаны) 2)правапіс зычных на стыку марфем: у геаграф. назвах на канцы зычныя асновы з, ж, ш, г, х перад суфіксальным с захоуваюцца у прыметніках (каўказскі), у назоўніках канцавыя зычныя асновы д, т, с, з, ж, ч, перад суфіксам чык перадаюцца нязменна (перакладчык), захоуваецца канцавы зычны асновы д перад суфіксальным ск у прыметніках (гарадскі, лідскі, заводскі) 3)напісанне спалучэнняў зычных дц, тц, чц у словах тыпу: у лодцы, на кладцы 4) напіс. зычных б, д, на канцы прыставак і у прыназоўніках (над хатай) 5)напіс. літары е у прыназоўніку без і часціцы не (не бачу) 6 правапіс караневай літары я (месяц, памяць) 7)правапіс суфіксаў ен/н у дзеепрыметніках(адхілены) 8)напіс. суфікса язь/ядзь у назоўніках(роўнядзь, дробязь)

4. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна. Перанос слоў.

Існаюць агульныя правілы напіс. слоў разам, праз злучок і асобна характэрныя для ўсіх частак мовы. Пішуцца разам: 1) складанаскароч. Словы і вытворныя ад іх: журфак, прафсаюз, газпрам; 2)складаныя словы і вытворныя ад іх з пачатковымі ішшамоўнымі часткамі: авія, агра, астра, аудыя, аута, аэра, біа, вела, відэа. Марка, мота, радые, тэле, фота; 3) словы з пачатковай часткай поў(паў): поўнач, паўсвету, паўтары. Калі гэта частка далуч. да ўласкага назоўніка яна пішацца праз злучок: паў-Мінска; 4)словы з прыстаўкамі і падобнымі да прыставак часткамі: а, анты, арта, архі, гіпер, дэз, звыш, інфа, контр, між, паст, супер, транс, ультра; 5) складаныя словы першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік напісаны літарамі: сямігодка, пяцідзенка, а таксама складаныя парадкавыя лічэбнікі з апошнім кампанентам тысячны, мільенны, мільярдны. Пішуцца праз злучок: 1) спалуч. двух аднолькавых слоў якія паўтараюцца: бела-бела; 2) спалуч. слоў вытворных ад адной і той жа асновы але з рознымі марфемамі: мама-мамуся, хто-ніхто;3) спалуч. слоў блізкіх або супрацьлеглых па лексіч. Значэнні: хлеб-соль, гусі-лебедзі; 4) склад. Словыпершай або апошняй часткай якіх з’яўл. лічэбнік напісаны лічбамі: 930-годдзе. А таксама парадкавыя лічэбнікі з апошнім кампанентам тысячны, мільенны, мільярдны; 5) спец. тэрміны і назвы ў тым ліку і абрэвіятуры ў склад якіх уваходзіць асобная літара алфавіта або лічэбнік: альфа-часціцы, ЗІЛ-110; 6) літаранныя скарачэнні склад слоў: с.-г.—сельскагаспадарчы. З аднаго радка на другі слова пераносіцца па складах: га-ла-ва. Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі ёсць спалуч. зычных, то пераносіцца ўсё гэтае спалуч. або любая ягочастка: га-рад-скі. Пры пераносе нельга: 1) пакідаць у канцы радка або пераносіць на другі радок адну літару; 2) раздзяляць дз/дж;3) аддзяляць літары й, ў, ь, ‘, ад папярэдніх літар; 4) разбіваць аднаскладовыя часткі складанаскароч. слоў; 5) разбіваць абрэвіятуры якія склад. З пачатковых літар або са спалуч. дітар і лічбаў; 6) пакідаць у канцы радка ініцыялы або іншыя ўмоўныя скарач-ні якія адносяцца да прозвішчаў; 7) адрываць скароч. назвы ад тых лічбаў якія адносяцца; 8) адрываць ад лічбаў нарашчэнні склонавых канчаткаў; 8) адрывацца ад лічбаў нарашчэнні склонавых канчаткаў; 9) раздзяляюць умоўныя графічныя скарачэнні і г.д.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: