Правапіс спалуч. галосных

1) Калі спалучэнні іо,йо вымаўляюцца два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца: паміж зычнымі літарамі іё (ыё) пад націскам ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, аксіёма, патрыёт; у пачатку слова—літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, Іосіф; 2) калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца: пасля галосных- праз ё пад націскам і я не пад націскам (раён, маёр, маянэз); у пачатку слова—праз ё: ёгурт, ёд, ётаваны; 3) спалучэнне іе абазнач. на пісьме літарамі іе(ые): кліент, арыентацыя, іерогліф; 4) спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, канвеер, фае; 5) спалучэнне йа на пісьме перадаецца: пасля галосных і ў пачатку слова-праз я: раяль, ярус, яхта; пасля зычных л, с,ц (мяккага), дз і непрыстаўнога н і з- праз ья, пасля астатніх зычных—праз’я: мільярд, кальян, альянс.

7. Правапіс галосных у складаных словах 1) у складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой часцы складанага слова націск на першым складзе то у першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, дабраякасны. Літара о захоўваецца ў складаных словах першай часткай якіх з’яўл: слова, што, фота, мота (словаформа, штогод, фотакамера) але: матавоз, матацыкл, вытворныя ад іх. 2)Калі у другой частцы складанага слова націск не на першым складзе то у першай частцы захоўваецца о: асновапалажэнне, вогнетрывалы, галоўнакамандуючы 3) літара о пішацца у першай частцы склад. слоў калі другая частка пачынаецца з ў: марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы 4) гук э у першай частцы склад. слоў захоўваецца і абазнач. літарай э: шэравокі, мэтазгодна, тэлебачанне 5) у склад. словах утвораных ад лічэбніка у форме Р. скл. і інш слова першая частка пішацца так як яна пішацца у Р. скл. і інш слова першая частка пішацца так як яна пішацца у Р. скл. лічэбніка: трохдзенны, шасцісоты, сямікласснік 6) Калі склад словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі то кожная з іх пішацца як асобна узятае слова: авіяматорабудаванне, аэрафотапрыбор

8. Правапіс прыстаўных і а

Прыстаўная галосная і пішацца: -у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імгла, імклівы незалежна ад пазіцыі гэтага слова у сказе; -у пачатку слова перад спалучэннем зычных з першымі літарамі р, л: 1)у пачатку сказа 2)пасля знакаў прыпынку 3) пасля папярэдняга слова на зычную. Калі з такім пачатковым спалуч. зычных стаіць пасля папярэдняга слова на галосную, і няма знака прыпынку, то прыстаўная і не пішацца. Прыстаўная а пішацца у некаторых словах: амшара, аржаны, амшарына. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчв-ца на галосную прыстаўныя літары і, а перад м, р, л не пішуцца: памчацца, замшэлы, налгаць. Пасля прыставак на зычную прыстаўная і змяняецца на ы: адымжэць, абылгаць, спадылба. Па моўнай аналогіі прыстаўное і пішацца часам у пачатку слова перад іншымі спалучэннямі: істужка, ігруша.

9. Правапіс і, й, ы, у, ў.

Йпішацца: 1) у словах з коранем іс-, ігр-, ім-, інач-, замест караневага і пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосную: пайсці, выйграць, пайменны, перайначыць 2) у словах займаць, наймаць, пераймаць, праймаць. і караневае пішацца 1) пасля прыставак звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, котр- (звышімклівы, міжінстытуцкі, панісланізм, суперінтэлект) 2) пасля прыставак на галосную ва ўсіх астатніх выпадках (заікацца, заінець, праіснаваць). ы пішацца у словах з коранем іс-, ігр-, на месцы караневага і пасля прыставак якія заканчв. на зычную: абышоў, узыход, розыгрыш, падыграць.

Ў пішацца: 1) у пачатку слова калі яно не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку (была ўпрыгожана, хацела ўзяць) 2) пры чаргаванні у з ў у сярэдзіне слова: клоў, раўнд, саўна, паўза 3) пры чар-нні л з ў: даў, воўк, шоўк 4) пры чар-нні в з ў: аўса,кроў, гатоў.

У пішацца: 1) у пачатку сказа 2) пасля зычных у пачатку і сярэдзіне (разумны, ад усіх, раптам учуў) 3) пасля знакаў прыпынку 4) пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова (да урны, Брэсцкая унія, аул, ух) 5) на канцы запазычаных слоў не пад націскам (фраў, ток-шоу, ноу-хау) 6) у запазычаных словах на канцавых ум, ус (прэзідыум, радыус, соус) 7) у пачатку уласных імен і у абрэвіятурах (ва Уручча, ва УП “Прагрэс”)


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: