Прыкметы, у якія верым

Нельга пазычаць шпількі: «Шпільку дазаць нельга, каб не пасварыцца, а ўжо калі нельга абыйсціся, то найперні трэба ўпароць таго ў руку, каму даваць прыходзіцца».

У вясельным абрадзе шматлікіх народаў нявесце ад суроцаў трэба прышпіліць у падол або за пазуху шпількі крыж-накрыж.

Няўдача чакае нявесту, калі да вяселля яна ўбачыць сябе ў люстэрку ў поўным вясельным уборы. Няшчасця можна пазбегнуць, прымяраючы ўбор без адной дэталі.

Пасля шлюбу маладыя абавязкова павінны паглядзецца ў люстэрка ўдваіх.

Завешваюць люстэркі ў хаце, дзе ёсць нябожчык, нездарма. Кры-ніца павер'я ў тым, што душа чалавека, які глядзіць у люстэрка, можа быць выкрадзена духам нябожчыка і, такім чынам, не патрапіць у рай.

Месяц не павінен свяціць у твар чалавеку, які спіць, інакш прысняцца кашмары.

Новаму месяцу варта выказаць павагу, пакланіўшыся яму і патросшы грашыма ў сваім кашальку.

Не трэба стрыгчыся, калі месяц на сходзе: валасы будуць расці павольна.

(Рэлігія і міфалогія ўсходніх славян / Гісторыя: праблемы выкла-дання. 2011. №11. С.20 – 21).

2. Крыж Еўфрасінні Полацкай (майстар Лазар Богша) – каштоўны помнік нашага пісьменства. Кароткі дробны надпіс паведамляе імя майстра: «Господи, помози рабоу своемоу Лазарю, наречённому Богши, съделавшему крестъ сий црькви святого «Спаса о Офросиньи»».

На пазалочаных бакавых пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі. У перакладзе на беларускую мову ён гучыць так: «У лета 6669 (1161 г.) кладзе Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры ў царкве святога Спаса. Дрэва святое бесцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні, і перлы на 100 грыўняў, а да 40 грыўняў. І хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, і не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Троіцаю ды святымі айцамі… і такое… валадар або князь, або епіскап ці ігумення, або іншы чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё са ўсімі святымі».

Страх перад Божаю карай, што абяцаў змешчаны на крыжы заклён, быў не ўсемагутны. Напрыканцы ХІІІ ст. рэліквію вывезлі з Полацка смаленскія князі. У 1514 г., пасля захопу Смаленска, князь Васіль ІІІ забраў крыж у Маскву. У час Лівонскай вайны Іван Грозны загадаў вярнуць святыню на ранейшае месца ў Полацк. Пасля таго, як вялікі князь літоўскі і кароль польскі Стэфан Баторы аддаў храм Спаса ордэ-ну езуітаў, палачане захоўвалі рэліквію ў нішы сабора. У Дзень святой Еўфрасінні ў 1841 г. крыж з Сафіі быў перанесены ў Спаскую царкву.

У савецкі час крыж трапіў у Беларускі дзяржаўны музей у Мінску, затым у музей Магілёва, а потым да 1941 г. захоўваўся ў пакоі-сейфе ў будынку Магілёўскага абкама партыі, адкуль знік пасля захопу горада фашыстамі. У складзеным пасля вызвалення горада акце кошт крыжа ацэньваўся ў 6 мільёнаў рублёў (даваенных).

Пошукамі крыжа ў розны час займаліся вучоныя А. Мальдзіс і Г. Штыхаў, журналіст А. Лукашук, прадстаўнікі беларускай эміграцыі ў ЗША і іншыя людзі. Ёсць версія, што наша рэліквія знаходзіцца ў прыватнай калекцыі ў ЗША. Апошнім часам да пошукаў нашай нацыянальнай святыні падключыўся Інтэрпол. У 1997 г. беларускі майстар М.П. Кузьміч зрабіў дакладную копію крыжа, якая знаходзіцца сёння ў Спаса-Еўфрасіннеўскім храме ў Полацку.

(Патапенка, Н.Я. Гісторыя культуры Беларусі / Н.Я. Патапенка, А.В. Перапёлкіна. Мінск: Изд-во Гревцова. 2009. С. 3132).

3. У міфапаэтычнай сістэме беларусаў ёсць некалькі лікаў, якія маюць асаблівае значэнне.

Лік «1» – адзін сын – не сын, а калека; адзін Бог, ды не адна вера; адзін, як месячык на небе; першы сноп; першая баразна.

Лік «2» сімвалізуе ідэю сіметрыі: неба і зямля, дзень і ноч, мужчына і жанчына, 2 браты ў казках.

Лік «3» – 3 каралі, 3 сястры, 3 царэўны, 3 браты. Святая Тройца, тры разы паўтараюцца абрадавыя дзеянні.

Лік «4» – 4 пары года, 4 бакі свету, 4 вуглы. Лік «4» адлюстроўвае ідэю завершанасці, цэласнасці.

Лік «7» – за 7 дзён Бог стварыў Сусвет, Хрыстос накарміў галодных сям’ю хлябамі; у тыдні 7 дзён, вясёлку складаюць 7 колераў; у сузор’і Вялікай Мядзведзіцы (Воз) 7 зорак; пантэон славянскіх багоў з 7 іда-лаў у Кіеве на беразе Дняпра; 7 тыдняў посту перад Вялікаднем, 7 тыд-ныў ад Вялікадня да Сёмухі; для выпечкі каравая – з сямі крыніц вада, сямі двароў мука, сямі гаспадынь соль, сямі курэй яйкі; 7 цудаў свету.

Лік «9» – 9 вечароў маладой перад вяселлем, 9 вугольчыкаў з печы, 9 сыноў-асілкаў, Радаўніца на 9-ы дзень пасля Вялікадня.

Лік «12» – 12 месяцаў, дзень і ноч па 12 гадзін, цмок з 12 галовамі, 12 сыноў (дружыннікаў, разбойнікаў, старцаў), 12 сыноў вялікага князя ВКЛ Альгерда, тузін – 12 адзінак.

Лік «13» – на Тайнай вячэры Хрыста было 13 асоб. Хрысціяне ў не-каторых краінах Еўропы не садзяць за стол 13 гасцей, нешчаслівы лік.

Лік «30» – 30 дзён у месяцы, У ХІІІ стагоддзі ў Полацку пры адсутнасці князя кіравала рада з 30 старэйшынаў.

Лік «40» – 40 саракоў, 40 велікамучанікаў, прысвятак Саракі, абрад Сарачыны, 40 фунтаў у пудзе, сараканожка.

(Беларускі гістарычны часопіс. 2007. №9. С.54–55).

 

Гістарычны дакумент

1. Як прымалі хрысціянства.

… Прислали греки к Владимиру философа… И этот философ произносит вдохновенную речь, восхваляющую христианство (греко-православный вариант). Владимиру понравилась эта вера, но он решил разузнать подробнее обо всех этих верах и посылает своих послов к болгарам, немцам, а затем – в Цареград (Константинополь), потом они явились к царю.

Царь же спросил их: «Зачем пришли?» Они же рассказали ему все. Услышав их рассказ, царь обрадовался и в тот же день сотворил им честь великую. На следующий же день послал к патриарху, так говоря ему: «Пришли русские испытать веру нашу, приготовь церковь и клир и сам оденься в святительские ризы, чтобы видели они славу бога нашего». Услышав об этом, патриарх повелел созвать клир, сотворил по обычаю праздничную службу, и кадила возожгли, и устроили пение и хоры. И пошёл с русскими в церковь, и поставили их на лучшем месте, показав им церковную красоту, пение и службу архиерейскую, предстояние дьяконов и рассказав им о служении богу своему. Они же были в восхищении, дивились и хвалили их службу. И призвали их цари Василий и Константин, и сказали: «Идите в землю вашу», и от-пустили их с дарами великими и с честью. Они же вернулись в землю свою. И созвал князь Владимир бояр своих и старцев и сказал им: «Вот пришли посланные нами мужи, послушаем же все, что было с ними»...

И пришли мы в Греческую землю, и ввели нас туда, где служат они богу своему, и не знали – на небе или на земле мы: ибо нет на земле такого зрелища и красоты такой, и не знаем, как рассказать об этом, – знаем мы только, что пребывает там бог с людьми, и служба их лучше, чем во всех других странах. Не можем мы забыть красоты той, ибо каждый человек, если вкусит сладкого, не возьмет потом горького; так и мы не можем уже здесь пребывать в язычестве».

(Гриненко, Г.В. Хрестоматия по истории мировой культуры / Г.В. Гриненко. М.: Юрайт,1999. С. 606607).

2. «…Велика ведь бывает польза от учения книжного; книги наставляют и научают нас пути покаяния, ибо мудрость обретаем и воздержание в словах книжных. Это реки, напоящие вселенную, это источники мудрости, в книгах ведь неизмеримая глубина; ими мы в печали утешаемся; они – узда воздержаниия».

(Повесть временных лет // Древнерусская литература; сост. Е.Б. Рогачевская. М., 1993. С.66).

Пытанні

1. Што прывабіла Уладзіміра ў хрысціянстве?

2. Каго называюць першай хрысціянкай на Русі?

3. Якая, на думку летапісца, карысць кнігі? З чым ён іх параў-ноўвае?

 

Прыкладныя тэмы паведамленняў

1. Уплыў Візантыйскай імперыі на ўсходнеславянскае мураванае дойлідства.

2. Полацкая і Гарадзенская архітэктурныя школы.

3. Жывапіс Беларусі Х–ХІІІ стст.

 

 

(Сафійскі Сабор у Полацку)

(Спаса-Праабражэнская царква

Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку)

 

(Партрэт Е. Полацкай) (Лазар Богша. Крыж Е.Полацкай)

(Царква Барыса і Глеба на Каложы ў Гродна)



(Камянецкая вежа (Белая) у Камянцы)

Культура Беларусі

Ў XIV–першАЙ палове XVII стст. і яе месца

ў духоўным жыцці ўсходніх славян і агульна-еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе

 

План для самастойнай падрыхтоўкі

1. Сістэма адукацыі.

2. Рукапісныя кнігі і летапісы.

3. Беларускае Адраджэнне і яго месца ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. Кнігавыдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны.

4. Царква і рэфарматарскі рух у ВКЛ. Берасцейская царкоўная унія.

5. Літаратура свецкая і рэлігійная.

6. Архітэктура, жывапіс, скульптура.

 

Паняцці і тэрміны

Адраджэнне (Рэнесанс) – эпоха росквіту мастацтваў, станаўлення навук, узнікнення кнігадрукавання ў пераходны перыяд ад Сярэдневя-коўя да Новага часу. Асноўнымі рысамі эпохі сталі:

– антрапацэнтрызм;

– гуманізм;

– фарміраванне свецкай культуры;

– станаўленне нацыянальных моў і культур;

– цікавасць да антычнай спадчыны;

– прызнанне беларускай мовы найвышэйшай духоўнай каштоў-насцю і інш.

XVI – пачатак XVII cтст. – эпоха Адраджэння ў ВКЛ.

Барока – вызначальны стыль у еўрапейскім мастацтве канца XVI – сярэдзіны XVIII стст. Яго эстэтыка заснавана на проціпастаўленні ідэальнага і пачуццёвага ў чалавеку, яго волі і розуму, ірацыянальнасці быцця. Першым на тэрыторыі Беларусі архітэктурным помнікам гэтага стылю з’яўляецца касцёл Божага Цела ў Нясвіжы. Пабудаваны ў канцы XVI ст. па праекце італьянскага архітэктара Джавані Бернардоні.

Батлейка – лялечны тэатр.

Брацтвы – нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага на-сельніцтва, якія ўзніклі ў процівагу прапольска-каталіцкай палітыцы кіруючых колаў Рэчы Паспалітай. Буйныя беларускія брацтвы былі ў Вільні, Магілёве, Берасці, Слуцку, Менску, Пінску, Барысаве, Оршы, ІІолацку, Мсціславе і іншых гарадах.

Віленская акадэмія – найстаражытнейшая навучальная ўстанова натэрыторыі Беларусі і Літвы, якая мела універсітэтскі статус. Была заснавана ў 1579 г. У 1781 г. атрымала назву «Галоўная школа ВКЛ», у 1796 г. – «Галоўная Віленская школа», у 1803 г. – Віленскі універсітэт. Першы рэктар – Пётр Скарга.

Гатычны стыль – стыль сярэдневяковага мастацтва, які існаваў у Еўропе з сярэдзіны XII па XVI ст. У архітэктуры для яго характэрны востраканцовыя вежы, вузкія вокны, стральчатыя аркі.

Гравюра – від графікі, у якім выява з’яўляецца вынікам друкар-скагя ціску рэльефнага малюнка, зробленага гравёрам на дошцы.

Гуманізм – філасофскае вучэнне, якое сцвярджае высокую годнасць чалавека, прызнае яго права на зямное шчасце, свабоду чалавечай асобы, прапагандуе ідэалы чалавекалюбства.

Езуіты – члены манаскага каталіцкага ордэна «Таварыства Ісуса», створанага ў 1534 г. у Італіі для барацьбы з Рэфармацыяй. На Беларусі распачалі дзейнасць у другой палове XVI ст.

Езуіцкія школы – адукацыйныя ўстановы, якія стваралі езуіты на беларускіх землях з другой паловы XVI ст. Езуіцкія школы былі ство-раны ў Полацку, Нясвіжы, Оршы, Берасці, Пінску, Гародні, Наваград-ку і інш. Пазней у буйных цэнтрах (Полацк, Гародня, Менск) езуіцкія школы пераўтварыліся ў калегіумы, якія давалі адукацыю амаль на універсітэцкім узроўні.Выпускнікі калегіумаў добра валодалі лацін-скай і польскай мовамі, мелі трывалыя навыкі ў рыторыцы. Езуіцкая сістэма адукацыі была дэталёва рэгламентавана і накіравана на ўмаца-ванне пазіцый каталіцызму ў ВКЛ.

Замкі-кастэлі – абарончыя збудаванні раманскага стылю.

Збор – пратэстанцкая абшчына. Каля 1533 г. узнікла першая кальвінісцкая абшчына на тэрыторыі Беларусі ў замку Мікалая Радзівіла Чорнага ў Берасці. У 1560 – 1570 гг. кальвінісцкія зборы былі заснаваны ў Нясвіжы, Клецку, Полацку, Койданаве, Лоску і іншых гарадах. Усяго ў XVI ст. на землях Беларусі і Літвы было створана каля 80 кальвінісцкіх збораў, галоўным чынам ва ўладаннях магнатаў і заможнай шляхты. У гэты ж час у ВКЛ узнікла некалькі арыянскіх збораў.

Кальвінісцкая гімназія – заснавана магнатам Янушам Радзівілам у 1617 г. у Слуцку. Праіснавала да 1918 г. Сярод выпуснікоў быў Ілля Капіевіч.

Кафля – керамічныя пліткі. Радзімай еўрапейскага кафлярства з’яўляецца Германія. Шырокае распаўсюджанне пачынаецца з XI ст. Ёю абкладалі сцены печаў, выкарыстоўвалі для абліцоўкі сцен будынкаў. Першая кафля атрымала назву гаршковай, т аму што нагад-вала звычайныя гаршкі цыліндрычнай формы. 3 XV ст. беларускія кафляры пачалі вырабляць каробчатую кафлю (у выглядзе каробкі) з рэльефным арнаментам.

Контррэфармацыя – выступленне каталіцкай рэакцыі супраць Рэфармацыі. На Беларусі ўзмацнілася пасля Люблінскай уніі 1569 г.

Мініяцюра – мастацкі твор малых памераў. Асноўным відам мініяцюры з'яўляецца кніжная мініяцюра – малюнкі, шматколерныя ілюстрацыі, а таксама выяўленча-дэкаратыўныя элементы афармлення кніг – ініцыялы, застаўкі, канцоўкі.

«Полацкі сшытак» – помнік музычнай культуры, рукапісны зборнік старадаўняй музыкі XVI–XVII стст. Запісаны круглымі італьянскімі нотамі, якія ляглі ў аснову сучаснай нотнай граматы. Уключае больш за 60 вакальных і інструментальных твораў з выразнымі рысамі барока.

Пратэстантызм –адзін з асноўных (побач з каталіцтвам і праваслаўем) напрамкаў у хрысціянстве. Аб’ядноўвае шэраг самастой-ных цэркваў і сект (лютэранства, кальвінізм, англіканская царква, баптысты, адвентысты і інш.), якія некалькі адрозніваюцца культам і арганізацыяй, але звязаны агульнасцю паходжання і дагматыкі. Асноў-ныя дагматычныя палажэнні пратэстантызму сфармуліраваны яго заснавальнікамі М. Лютэрам, Ж. Кальвіным, У. Цвінглі.

Рэфармацыя – шырокі грамадска-палітычны, ідэалагічны і рэлігій-ны рух, накіраваны на паслабленне каталіцкай царквы і асабістай ула-ды пантыфіка. Узнікла ў XIV–XVI стст. у Еўропе. Аб’ектыўна мела ан-тыфеадальны характар. На Беларусі Рэфармацыя прайшла некалькі ас-ноўных этапаў: фарміраванне і найвышэйшы ўздым рэфармацыйнага руху, яго размежаванне на некалькі напрамкаў (сярэдзіна 50-х–70-я гг. XVI ст.); наступленне і перамога контррэфармацыі (80-я гг. – другая чвэрць XVI ст.).

Скамарохі – вандроўныя акцёры: спевакі, музыканты, вастра-словы, выканаўцы сцэнак, дрэсіроўшчыкі, акрабаты.

Уніяцтва – царкоўная плынь, заснаваная на царкоўнай уніі розных хрысціянскіх цэркваў з рымска-каталіцкай царквой на ўмовах прызнання вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаванні традыцый рэлігійнага культу і выкарыстання адпаведна традыцыйна сакральнай ці народнай мовы ў богаслужэнні.

 

Храналогія

1517–1519 гг. –Ф. Скарына надрукаваў у Празе«Псалтыр» і 22 кнігі Бібліі на старабеларускай мове.

1522 г. – пачатак кнігадрукавання на тэрыторыі ВКЛ. Ф. Скарына выдаў у Вільні «Малую падарожную кніжку».

1562 г. – стварэнне Несвіжскай друкарні, дзе быў надрукаваны «Катэхізіс» С. Буднага.

1570 г. – заснаванне ў Вільні езуіцкай калегіі, якая ў 1579 г. была рэарганізавана ў акадэмію.

1596 г. – царкоўны сабор з прадстаўнікоў вышэйшага духавенства праваслаўнай і каталіцкай царквы ў Берасці зацвердзіў акт уніі, заснавана новая хрысціянская царква – грэка-рымская, або уніяцкая.

 

Рукапісныя кнігі і летапісы

 

Традыцыі рукапіснай кнігі:

Ø курсіўны шрыфт

Ø шматколернасць

Ø размяшчэнне тэксту пірамідай.

 

Назва твора Дата Характарыстыка
     
Лаўрышаўскае евангелле XIV ст. Выдатныя ўзоры беларускай рукапіс-най кнігі. Вокладкі рукапісных кніг рабілі з дошак, якія абцягваліся ску-рай, упрыгожваліся выявамі, пласцін-камі з металаў і каштоўнымі камяня-мі і прымацоўвалі зашчэпкі
Друцкае евангелле
Жыровіцкае евангелле XV ст.
  «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх»     XV ст. Напісаны невядомым аўтарам у Сма-ленску. Выкладзена гісторыя ВКЛ ад смерці Гедыміна да канца XIV ст. у форме суцэльнага апавядання без вы-карыстання дат

Заканчэнне

 

     
    Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. XV ст. Першы агульнадзяржаўны летапісны звод ВКЛ. Апісвае гістарычныя падзеі з IХ ст. да 1446 г. (адсюль назва). У яго аснове ляжыць летапіс, складзены ў 20 – 30-я гг. ХIV ст. у Смаленску. Звод абгрунтоўваў заканамернасць па-літычнага аб'яднання літоўскіх, бела-рускіх і ўкраінскіх земляў у складзе ВКЛ і цэнтралізатарскую палітыку вялікіх князёў літоўскіх
Радзівілаўскі летапіс Канец XV ст. Летапісны звод пачатку ХIII ст. Скла-даецца з «Аповесці мінулых гадоў» і летапісу за 1112 – 1206 гг. Назва – ад імя віленскага ваяводы Януша Радзі-віла, які валодаў першым спісам лета-пісу. Вядомы адзіны ілюстраваны спіс канца XV ст. Асаблівую ўвагу пры-цягваюць яго каляровыя мініяцюры (618), якія даюць каштоўныя звесткі аб Кіеўскай Русі і Полацкім княстве (паходы на Царград, будаўніцтва Са-фійскага сабора, бітва на Нямізе, пала-ненне і вызваленне Усяслава Полацка-га, міжусобная барацьба князёў і г.д.)

Першыя еўрапейскія кнігадрукары

 

Год заснавання друкарні       Прозвішча друкара   Месцазнаходжанне
  Іаган Гутэнберг г. Майн, Германія
  Ян Ліцвін г. Лондан, Англія
  Францыск Скарына г. Прага, Чэхія
  Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец г. Масква, Маскоўская дзяржава

Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: