Літаратура рэлігійная і свецкая

 

Прозвішча   Дзейнасць
   
  Андрэй Волан (1530 –1610) Палітычны дзеяч, філосаф, правазнаўца, ідэолаг рэ-фармацыйнага руху. Пісаў пераважна на лацінскай мове. У працах «Пра палітычную або грамадзян-скую свабоду», «Прамова да сената...»,«Пра шча-слівае жыццё, або Найвышэйшае чалавечае дабро» выступаў за палітычныя і сацыяльныя рэформы
Афанасій Фі-ліповіч (каля 1595 – 1648) Праваслаўны дзеяч, публіцыст. Аўтар выдатнага літаратурнага твора першай паловы XVII ст. «Дыярыуш» (дзённік)
  Мікола Гу-соўскі (каля 1470 – пасля 1533) Заснавальнік новалацінскай рэнесансавай паэзіі ВКЛ. У 1518 г. у складзе польска-літоўскай дыпла-матычнай місіі трапіў у Рым, дзе стварыў свой леп-шы твор –ліра-эпічную паэму «Песня пра зубра», якая была выдадзена ў 1523 г. у Кракаве
Андрэй Рымша (каля 1550 – пасля 1599) Паэт, аўтар паэмы, прысвечанай падзеям Лівонскай вайны, «Дзясяцігадовая аповесць вайсковых спраў Крыштафа Радзівіла» (1585 г.), паэмы «Дакатэрас»

Заканчэнне

 

   
  Фёдар Еўлашоўскі (1546 – пасля 1616) Удзельнік Лівонскай вайны, сведка значных гіста-рычных падзей, знаходзіўся на службе ў Жыгімон-та II Аўгуста, М. К. Радзівіла (Сіроткі), Я. Хадкеві-ча. Аўтар літаратурнага твора, напісанага ў жанры гістарычных аповесцей, у якім прадстаўлены побыт і інтарэсы беларускай шляхты другой паловы XVI ст. «Дзённік Фёдара Еўлашоўскага» – першы прыклад мемуараў на беларускай мове
  Леў Сапега (1557 – 1633) Палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ. Прызначаўся на пасады пісара дзяржаўнай канцылярыі, канцлера, падканцлера, віленскага ваяводы, гетмана. Праявіў сябе як выдатны дыпламат, правазнаўца. Рэдактар і адзін са складальнікаў Статута 1588 г., у прадмове да якога з гонарам адзначаў «Не чужой якой моваю, але сваёю ўласнай правы пісаныя маем». Артыкул I раздзела IV Статута зацвярджаў дзяржаўнасць ста-рабеларускай мовы

 

Прычыны і ўмовы стварэння уніяцкай царквы

 

Праваслаўная царква
Спробы павярнуць страчаныя пазіцыі і дабіцца ўзвышэння
Умовы: зберагаюцца праваслаўныя царкоўныя абрады, набажэнства на роднай мове
Умовы: прызнаецца вяршынства папы рымскага і догмы каталіцкай царквы
Імкненне распаўсюдзіць сваю веру на землі Беларусі і Украіны
Берасцейская унія 1596 г.
Каталіцкая царква

 

 

Накірункі і плыні хрысціянства ў XVI ст.

 

Праваслаўе
Уніяцтва (І. Пацей, І. Кунцэвіч)  
Пратэстантызм
Каталіцызм

Асноўныя хрысціянскія канфесіі ў Беларусі

Што параў-ноўва-ецца   Праваслаўе   Каталі-цызм   Пратэстан- тызм   Уніяцтва
         
  Крыні-ца веры Свяшчэннае Пісанне (Біблія), Свяшчэннае Паданне (пастановы Усяленскіх сабораў і вучэнне айцоў царквы)   Біблія   Біблія, Свяшчэннае Паданне
  Сімвал веры (12 ас-ноў-ных догма-таў) Асноўныя догматы су-падаюць, трыадзінства Бога Трыадзінства Бога (прызна-юць не ўсе плыні); Дух Святы зыхо-дзіць ад Бога-Айца і Бога-Сына. Адмаў-ляецца шана-ванне анёлаў, Багародзіцы і іншых святых;   Трыадзінства Бога; Дух Свя-ты зыходзіць ад Бога-Айца і Бога-Сына. Асноўныя догматы тыя ж, што і ў ка-таліцызме
  Дух Свя-ты зыхо-дзіць толькі ад Бога- Айца Дух Святы зыходзіць ад Бога-Айца і Бога-Сына. Культ Маці Божай (Дзе-вы Марыі). Існаванне чысцілішча,
           

Заканчэнне

 

         
    непагрэш-насць па-пы рым-скага ў пытанях веры выратаванне душы асабіс-тай верай  
  Абрад Візантый-ска-славян-скі Рымскі Таінствы заме-нены 3 абрада-мі: хрышчэн-не, вянчанне і прычашчэнне; адмаўленне ад пакланення святым, кры-жу, абразам, мошчам, ма-літва, спяванне псалмоў Літургія, прызнанне 7 таінстваў; захаванне візантыйска-славянскай (праваслаўнай) абраднасці; адсутнасць цэлібату
Прызнанне 7 таінстваў
  Адсутнасць цэлібату для белага духавен- ства   Цэлібат для ўсяго духавен-ства
Мова наба-жэнства Царкоўна- славянская Лацінская   Нацыянальная Царкоўна-сла-вянская, грэчаская, нацыянальная
нацыянальныя мовы
Месца наба-жэнст-ва   Царква   Касцёл   Збор   Царква
Вышэй-шы іерарх Патрыярх Папа рымскі Свяшчэнства ўсіх веруючых Папа рымскі
Калян-дар Юліянскі Грыгары-янскі Грыгарыянскі Грыгарыянскі

Архітэктура

 

Назва помніка Дата Характарыстыка  
     
Замкі-кастэлі ў Навагарадку, Крэве, Лідзе,   XIV ст. Раманскі стыль. Гродзенскі замак быў узведзены з канструкцыяй маста, аналагаў якой не было ў абарончым

Заканчэнне

     
Віцебску, Гародні   дойлідстве Беларусі ХІV–ХVІ стст.
Свята-Міхайлаў-ская царква ў в. Сынковічы (Зэльвенскі р-н) Канец XV– пачатак XVI ст.   Царква-крэпасць. Гатычны стыль
Троіцкі касцёл у в. Ішкалдзь (Ба-ранавіцкі р-н), Барысаглебская царква ў Навагарадку, Нясвіж (замак), Мірскі замак     XV ст.   Гатычны стыль

Палацава-замкавыя ансамблі –манументальная архітэктура. Мясцовыя асаблівасці спалучаліся з распаўсюджанымі ў тагачаснай Еўропе гатычнымі і рэнесанснымі рысамі. Велічнасцю і прыгажосцю адзначаліся палацава-замкавыя пабудовы ў Нясвіжы, Міры, Геранёнах, Смалянах. Сёння Мірскі і Нясвіжскі архітэктурна-культурныя комп-лексы па рашэнні ЮНЕСКА ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны (Мір –2000 г., Нясвіж – 2005 г.).

Джавані Бернардоні –італьянскі архітэктар. Па яго праекце быў пабудаваны першы ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе касцёл у стылі барока ў Нясвіжы (канец XVI ст.). Прымаў удзел у праектаванні Няс-віжскага мураванага палацава-замкавага комплексу, які ў пачатку XVII ст. атрымаў назву «маленькая Варшава» і, нават, «маленькі Па-рыж».

 

Жывапіс і скульптура

 

Назва твора Дата Характарыстыка
     
Абраз «Маці Божая Замілаванне», в. Маларыта (Брэстчына)   XIV–XV стст. Адзін з ранніх твораў жывапісу, па стылі належыць да візантыйскага мастацтва
Абраз «Маці Божая Адзігітрыя Іеруса-лімская», Варва- XVI ст.   Візантыйскі стыль

Заканчэнне

     
рынская царква ў Пінску        
Абраз «Нараджэнне мацеры Божай» 1649 г. Мастак П. Яўсеевіч, прыклад бела-рускай іканапіснай школы
Скульптура «Рас-пяцце», в. Галубічы Віцебскай вобл.   XIV ст.   У касцёлах у XIV–XV стст. з’яў-ляюцца размаляваныя рознымі фар-бамі драўляныя скульптуры  
Скульптура архан-гела Міхаіла, в. Шарашова (Пру-жанскі р-н)   XV ст.

Выяўленчае мастацтва

Важную ролю працягвалі адыгрываць іканапіс, драўляная скульп- тура, кніжная мініяцюра, гравюра, партрэтны жывапіс.

Магнацкія палацы пачалі ўпрыгожваць выявы знакамітых прад-стаўнікоў іх родаў. Партрэтны жанр XVI –першай паловы XVII стст. атрымаў назву «Сармацкі» (рыцарскі) партрэт.

У гэтым жанры мастакі адлюстроўвалі вобразы прадстаўнікоў знакамітых магнацкіх родаў. Чалавек у такім творы паказваўся па вызначальнай схеме –у парадным адзенні, у акружэнні прадметаў, якія падкрэслівалі высокае становішча асобы ў грамадстве.

Тэрмін «сармацкі» паходзіць ад назвы старажытных ваяўнічых плямён сарматаў, якія насялялі вялікую тэрыторыю Усходняй Еўропы ў IV–VI стст. да н. э. Беларуская і польская шляхта лічыла іх сваімі продкамі і такім чынам тлумачыла сваё прывілеяванае становішча ў грамадстве (партрэты Міхаіла Барысавіча, Юрыя Радзівіла і інш.).

Мецэнаты

Прозвішча Дзейнасць
   
  Астафій Валовіч Выдатны палітычны дзеяч эпохі Адраджэння, кальвініст. Адзін з лідэраў апазіцыі пры заклю-чэнні Люблінскай уніі 1569 г. Разам з іншымі маг-натамі –праціўнікамі аб’яднання ВКЛ з Поль- шчай –пакінуў Люблінскі сойм. Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы Статута ВКЛ 1566 г., высту-паў супраць заканадаўчага замацавання прыгону.

Заканчэнне

   
  Фінансаваў выдавецкую дзейнасць С. Буднага ў Нясвіжы, аказваў значную падтрымку гуманісту В. Цяпінскаму
  Мікалай Радзівіл Чорны Дзяржаўны і рэлігійны дзеяч, мецэнат навукі і культуры. Мікалаем Радзівілам былі заснаваны друкарні ў Берасці і Нясвіжы. Пад яго апекай тварылі славутыя царкоўныя дзеячы, пісьменікі, паэты, кампазітары
    Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка Дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, мецэнат, пісь-меннік. Аўтар падарожнага дзённіка, напісанага ў час вандроўкі на Блізкі Усход у святыя месцы ў Іерусалім. «Хаджэнні» Сіроткі – першае ў Бела-русі навукова-папулярнае геаграфічнае выданне. Па яго загаду былі пабудаваны касцёлы ў Міры і Нясвіжы, перабудаваны палацава-замкавы комп-лекс у Нясвіжы. Заснаваў друкарню Віленскай езуіцкай акадэміі

Цікавыя факты

1. Асноўным стымулам у навучанні езуіты лічылі спаборніцтва. Кожны вучань меў свайго саперніка і вялікім гонарам лічылася пераўзысці ў ведах аднагодкаў. Пераможцы атрымлівалі ўзнага- роды, напрыклад, ганаровыя месцы ў класным пакоі. А вось тыя, хто адставаў у навучанні, нават насілі спецыяльны знак – «асліныя вушы».

(Белозорович, В.А. История Беларуси:втор. пол. XVI – кон. XVIII в.: учеб. пособие / В.А. Белозорович, И.И. Крень, Н.Н. Ганущенко. Минск: Изд. центр БГУ, 2010. С. 108 – 109).

2. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) уключыла ў каляндар міжнародных дат імёны вялікіх дзеячаў славянскай культуры: Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, Я. Купалы, Я. Коласа і М. Багдановіча.

(Голубеў, В.Ф. Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны? / В.Ф. Го-лубеў, У.П. Крук, П.А. Лойка. Мінск: Народная асвета, 1995. С.65).

3. На працягу свайго існавання Віленская духоўная акадэмія пры-своіла сваім выпускнікам з 1583 па 1781 г. 4076 навуковых ступеней, у т.л. па філасофіі – 3510, па праву – 149, тэалогіі – 417. Сярод вядомых выпускнікоў акадэміі С. Полацкі, М. Сматрыцкі, А. Каяловіч.

(Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т.4. Мінск: БелЭн, 1997. С.168).

4. Гэты чалавек ішоў наперадзе свайго часу і хацеў павесці за сабой грамадства. Жыццёвы дэвіз яго: «Не толькі я, але і жыццё маё належыць Айчыне». Адукацыю атрымаў спачатку пры Нясвіжскім двары Мікалая Чорнага, а затым у Лейпцыгскім універсітэце. Стэфан Баторый, уражаны яго эрудыцыяй, узяў яго сакратаром да сябе, а праз год прызначыў пісарам у вялікакняжацкую канцылярыю.

Прымаў удзел у стварэнні Трыбунала ВКЛ, узначальваў камісію па складанні зводу законаў ВКЛ. Хоць сам быў католікам, але абараняў праваслаўную веру. Праславіўся і як мецэнат. На свае сродкі пабудаваў 24 касцёлы, некалькі праваслаўных і уніяцкіх цэркваў. Людзі называлі яго «бацькам і збаўцам Айчыны». Імя яму – Леў Сапега.

(Беларускі гістарычны часопіс, 2004. № 4. С.74).

5. У Нясвіжы пад Фарным касцёлам ёсць крыпта – радавая ўсыпальніца князей Радзівілаў. Гэта трэцяя ўсыпальніца ў Еўропе пасля Людовікаў у Францыі і Габсбургаў у Аўстрыі. Для заснавання крыпты Мікалай Сіротка меў аўдыенцыю ў папы Рымскага. Улічваючы заслугі Сіроткі (ён шмат вандраваў па святых месцах Сірыі, Егіпта, Палесціны), папа даў Радзівілу прывілей на стварэнне ўсыпальніцы. Сіротка прывёз з Егіпта сакрэт бальзаміравання. Князь усталяваў і два правілы, якія не павінны былі парушацца: у крыпце павінны былі пакоіцца толькі Радзівілы; другое – усе Радзівілы хаваюцца ў простым адзенні.

Самае першае захаванне датуецца 1616 годам, а апошняе – 1999. Вядома нямала легенд аб усыпальніцы. Яшчэ ў польскай манаграфіі «Несвиж» гаворыцца аб тым, што ў крыпце стаяла 102 саркафагі, зараз жа толькі 70. Гавораць, што пад час вайны частка саркафагаў была вывезена ці разграблена. Але сапраўдныя маштабы крыпты і колькасць пахаваных у ёй – адна з загадак, адказу на якую няма.

(Советская Белоруссия, 2000. 8 апреля. С.13).

Гістарычны дакумент

1. Звери, ходящие в пустыне, знают ямы своя;

птицы, летающие по воздуху, ведают гнёзда своя;

рыбы, плавающие по морю и в реках, чуют виры своя;

пчёлы и тым подобная боронеть ульев своих.

Тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по Бозе,

к тому месту великую ласку имають.

(Ф. Скарына. Прадмова да кнігі «Юдзіф»)

 

2. Век залатым той названы па простай прычыне і дзяржаўца

Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна

ставіў багацце духоўнае – злата дзяржавы.

 

3. Кожны народ не без роду i племя

i мае летапiс свой i гiсторыi след на старонках.

(М. Гусоўскі «Песня пра зубра»)

4. Не чужой якой моваю, але

Сваёю ўласнай правы пісаныя маем

(Статут ВКЛ 1588 года, раздзел IV, арт. 1)

Пытанні

1. Якія галоўныя ідэі вызначаны ў прадстаўленых урыўках?

2. Якая эпоха прадстаўлена ў творчасці Ф. Скарыны, М. Гусоў-скага і як яна знайшла сваё адлюстраванне?

3. Чаму прысвечаны палажэнні Статута ВКЛ 1588 года?

Прыкладныя тэмы паведамленняў

1. Асаблівасці культавага дойлідства і іканапісу на беларускіх землях.

2. Духоўная спадчына Ф. Скарыны і сучаснасць.

3. Мірскі замак – помнік архітэктуры сусветнага значэння.

4. Нашы славутыя продкі: дзеячы культуры і асветы часоў ВКЛ (па ўзгадненні з выкладчыкам).

 

(Мірскі замак – узор беларускай готыкі XVI ст.)


(Друкарскі станок І. Гутэнберга, на якім працаваў Ф. Скарына) )

(«Библия руска» Ф. Скарыны)
(Медаль Ф. Скарыны, зацверджаная ў 1989 г.)


(Нясвіжскі замак – помнік беларускага дойлідства XVI ст.)




(М. Гусоўскі – заснавальнік новарэнесансавай паэзіі)

3. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці кУЛЬТУРы БЕЛАРУСІ

ў кантэксце эпохі Асветніцтва.

Роля і месца кУЛЬТУРы БЕЛАРУСІ ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе

Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII–XVIII стст.

 

План для самастойнай падрыхтоўкі

 

1. Адукацыя і навука.

2. Грамадска-палітычная думка і літаратура.

3. Помнікі архітэктуры.

Паняцці і тэрміны

Адукацыйная камісія –па сутнасці, першае ў Еўропе міністэрства адукацыі. Заснавана соймам Рэчы Паспалітай ў 1773 г.

Асветніцтва – эпоха пашырэння асветы, развіцця навук, што адзначалася ў еўрапейскіх краінах у XVII–XVIII стст. У Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў другой палове XVIII ст.

Барока –вызначальны стыль у еўрапейскім мастацтве канца XVI–сярэдзіны XVIII стст. Заснаваны на процівапастаўленні ідэальнага і пачуццёвага ў чалавеку, яго волі і розуму, ірацыянальнасці быцця.

Віленскае барока –архітэктурны стыль (канец XVII–пачатак XVIII ст,), у якім спалучаліся элементы рэнесансавага і візантыйскага дойлідства. У гэтым стылі быў перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор.

Габелен –1) насценны дыван ручной работы з вытканай карцінай, узорам; 2) шчыльная абівачная дэкаратыўная тканіна. Назва «габелен» паходзіць ад прозвішча французскага ткача.

«Газета Гродзеньска» (на польскай мове) –першая газета на беларускай зямлі выйшла ў свет у 1776 г.

Інтэрмедыя –невялікія драматычныя творы, ставіліся амаль ва ўсіх сярэдніх школах і калегіумах.

Класіцызм –стыль і напрамак у літаратуры і мастацтве XVII–пачатку XIX ст., заснаваны на перайманні антычных узораў. У канцы XVIII ст. у Гомелі ў гэтым стылі быў пабудаваны палацава-паркавы ансамбль П. Румянцава.

Мецэнацтва –апякунства навукі і мастацтва.

Мяшчанская слабада –месца ў Маскве, дзе сяліліся беларускія майстры (дойліды, мастакі, разьбяры). У другой палове XVII ст. яны будавалі і ўпрыгожвалі многія палацы і храмы ў Маскве і Падмаскоўі.

Прыгонны тэатр –тэатр у прыватным маёнтку. Спачатку прыгонныя тэатры дзейнічалі як аматарскія трупы, у якіх прымалі ўдзел акрамя прыгонных акцёраў члены сям'і гаспадара, прадстаўнікі шляхты і інш. Потым некаторыя з іх пераўтварыліся ў шырока- вядомыя, па сутнасці прафесійныя прыгонныя тэатры: Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Агінскіх у Слоніме, Сапегаў у Ружанах, Тызен-гаўзаў у Гродне, Тышкевічаў у Свіслачы.

Слуцкія паясы – вырабы ручнога шаўкаткацтва на Беларусі, назву атрымалі ад г. Слуцка, дзе вырабляліся з 40-х гг. ХVIII ст. да 1844 г. на Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў.

 

Храналогія

Другая палова XVII ст. – другая палова XVIII стст. – перыяд рэзкага пагаршэння ўмоў для развіцця беларускай культуры; сцвяр-джэнне пераважнасці польскай і лацінскай моў; заняпад беларускага кірылічнага кнігадрукавання.

1736 г. – заснаванне Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў.

Адукацыя

 

У брацкіх праваслаўных школах пасля пачатковай адукацыі вывучалі скарочаныя цыклы: цыкл «трывіума» (граматыка, рыторыка, дыялектыка), цыкл «квадрыума» (арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка). Асаблівая ўвага надавалася вывучэнню царкоўнаславянскай мовы, у якой бачылі сродак процістаяння каталіцызму.

Уніяцкія навучальныя ўстановы. У іх дзейнасці выразна праг-лядалася тэндэнцыя да сінтэзу духоўных уплываў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. У Беларусі існавалі арыянскія школы і кальвінісцкая гімназія ў Слуцку.

Рэформа адукацыі (1770–1790 гг.) мела наступныя вынікі: пера-вод выкладання на польскую мову замест латыні, даступнасць і свецкі характар адукацыі, увага да развіцця здольнасцей дзяцей.

Развіццё навукі

Прозвішча Дзейнасць
   
  Казімір Семяновіч Ураджэнец ВКЛ, вынаходнік многаступеньчатых ракет. З'яўляецца папярэднікам Э. Цыялкоўскага і С. Каралёва, дзякуючы працам якіх чалавек пачаў асваенне космасу. У 1650 г. у Амстэрдаме выдаў кнігу «Вялікае мастацтва артылерыі», якая стала падручнікам для гарматчыкаў усяго свету
Ілля Капіевіч Ураджэнец Мсціслаўшчыны. Па даручэнні Пятра I у 1699 г. у Амстэрдаме падрыхтаваў і выдаў першы да-паможнік па матэматыцы на рускай мове. У Маскве

Заканчэнне

 

   
  выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. Усяго ім напісана і надрукавана больш за 20 кніг
  Марцін Пачобут-Адляніцкі Вядомы вучоны-прыродазнаўца, выхадзец з гродзен-скай шляхты. Быў рэктарам Галоўнай школы ВКЛ (з 1796 г. – галоўнай Віленскай школы). Вывучаў плане-ту Меркурый, адкрыў невядомае сузор'е, вызначыў каардынаты многіх пунктаў у Беларусі і Літве
  Жан Жылібер Французскі вучоны, кіраўнік медыцынскай школы ў Гародні. Яго дбаннем былі створаны пры школе пры-родазнаўчы і анатамічны кабінеты, аптэка, батанічны сад. Аўтар навуковай фундаментальнай працы «Літоўская флора»

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: