Мэты праграмы:
Даць магчымасць кожнаму хлопцу рабіць поспехі ў выкананні чарговых заданняў на ступені і здабыванні чарговых уменняў.
Давяраць хлопцам сапраўдныя і адказныя абавязкі, звязаныя з іх функцыямі: кожны хлопец павінен адчуваць сябе неабходным кап’ю, не можа адчуваць сябе “выпадковым турыстам”, які трымае рукі ў кішэні. На сустрэчы, паходы, паездкі кап’я можаш смела даручыць яму падрыхтоўку кароткай гульні, забавы (5-10 мін.), звязанай з яго функцыяй.
Штораз больш згуртаваць кап’ё; развіваючы ў хлопцах скаўцкі дух.
Падрыхтоўваць кап’ё да таго, каб магло браць удзел у гульнях і перамагаць... падчас паходаў і паездак усёй дружыны.