Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі перыяда ранняга сярэднявечча

Асаблівасцю перыяда раненнга сярэднявечча з‘яўляецца наяўнасць першых пісьмовых памятнікаў таго часу, якія адсутнічалі у папярэднія эпохі. Важнейшым з іх для вывучэння гісторыі Беларусі Х– ХШ стагоддзяў з‘яўляецца ―Аповесць мінулых гадоў ‖ (―Повесть временных лет‖), (убеларускамоўных выданнях сустракаецца таксама назва – ―Аповесць аб мінулым часе‖, ―Аповесць аб мінулых часах‖), складзеная у пачатку ХІ стагоддзя., і дапоўненая пазднейшымі Кіеўскім і Галіцка-Валыскім летапісамі. Разам яны складаюць т.зв. ― Іпацьеўскі летапіс ”. У імутрымліваюцца важнейшыя звестки і пра беларускія землі:- прыводзецца паданне пра Рагнеду, забоўства полацкага князяРагвалода і двух яго сыноў;- гаворыцца аб сутыкненнях кіеўскіх князѐў з полацкімі, у прыватнасці –арганізацыі кіеўскім князем Мсціславам пахода на Полацкую землю ў 1127годзе;

- знайшлі адлюстраванні падзеі, звязаныя з гісторыяй старажытных гарадоў на тэрыторыі Беларусі – Полацка (ум тым ліку і дзейнасці яго веча), Менска, Турава, Друцка, Берасця, Гародні, Пінска, Наваградка, Слоніма, Ваўкавыска.

Менавіта Іпацьеўскі летапіс з‘яўляецца важнейшай крыніцай па вывучэнню гісторыю Беларусі да пачатку ўтварэння ВКЛ. Сваеасаблівым пісьмовым творам па гісторыі перяда сярэднявечча з‘яўляецца Радзівілаўскі летапіс, (да нас дайшоў яго спіс, зроблены у канцы

ХV стагоддзя ), які складаецца з ―Аповесці мінулых гадоў‖ і летапісу за ХШ-е стагоддзе. У ім, акрамя тэксту, змешчаны 617 рознакаляровых мініяцюр, якія тэматычна звязаны з тэкстам. Даследчыкі сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі адзначаюць таксамаважнасць такіх пісьмовых помнікаў таго часу, як Лаўрэнцьеўскі спіс (1096 г.),Устаўная грамата смаленскага князя Расціслава (1136 г.), Смаленская праўда (1229 г.) і інш. Гэтыя і іншыя матэрыялы можна знайсці у зборніку ―Дакументы іматэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI – ХV стст.)” Мн,1998.

38Этнічная змены насельніцтва  Беларусі ў перыяд Вялікага перасялення народаў

Перыяд раннега сярэднявечча – гэта час імкніваых падзей этнічнага характара у Еўропе, якія закранулі і тэрыторыю Беларусі, прывялі даістотных знен у яе насельніцтве. Менавіта у гэты перыяд тут адбылісяпрацэсы, што прывялі да узнікнення продкаў сучасных беларусаў. Пачынаючы з другой паловы 4 –га і на працягу першай паловы 5-гастагоддзя нашай эры на еўрапейкім канціненце адбываецца т. зв. Вялікаеперасяленне народаў. Пад націскам ―варвараў‖ з поўначы ў 455 годзе пала,спыніла свае існаванне Рымская імперыя. Гэтыя падзеі прывялі да ўзнікненняновых народаш і плямѐн, стварэння новых дзяржаў. Землі Беларусі толькі часткова былі закрануты падзеямі,выклікавшымі патрасянні ў масштабах Еўропы, аднак міграцыя пэўных груп народаў з захада і поўдня прывялі да значных змен у этнічных адносінах і на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яны былі сінхронымі (саўпадалі па часу) іадэкватнымі (адпаведнымі па зместу) агульнаеўрапейскім працэсам, што дазваляе разглядаць матэрыяльную і духоўную гісторыю беларускага народа як састаўную частку еўрапейскай цывілізацыі перыяда сярэднявечча. Археалагамі даказана, што да канца 5-га стагоддзя карэннымнасельніцтвам тэрыторыі Беларусі былі балты.

39-40 З’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі

Пачынаючы з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя ў жыцці насельніцтва Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі адбываюцца значныя змены. Днепра-дзвінская культура і культура штрыхавой керамікі, якія тут былі асноўнымі,змяняюцца Банцараўскай культурай.Так называецца культура плямѐн, што жылі у 6-м – 8-мым стагоддзях уВерхнім Панямонні, Верхнім Падняпроўі, Верхнім і Сярэднім Падзвіньі. Назву культура атрымала ад гарадзішча, што знайшлі каля хутаруБанцараўшчына пад Мінскам на левым беразе ракі Свіслачь (каляцяперашняга вадасховішча Дразды). Такія ж паселішчы былі выяўлены пры расклопках у Мядзельскам, Барысаўскім Полацкім, Віцебскім і іншых раѐнах. Аналіз матэрыяльных археалагічных помнікаў, тыпаў паселішч –гарадзішчаў, пахавальных магільнікаў і іншых арціфактаў дазволіл зрабіць выснову, што сфарміравалася Банцараўская культура на аснове культур штрыхавой керамікі і дзнепра-дзвінскай, якія адносіліся да балцкіх, падуздзеяннем славянскіх плямѐнаў. Яны з’явіліся на тэрыторыі, дзе жылі балты, і у значнай ступені з імі асіміляваліся. Адбывалася гэта у межахВялікага перасяленняў народаў у цэнтральнай і усходняй Еўропы, у якой адгэтага часу пачался працэсс славянізацыі. Таму большасць вучоных лічаць,што Банцараўская культура належала балтам са славянскім уплывам.Тое ж самае можна казаць і аб Калочынскай культуры, плямѐны якой займалі ў тыя ж вякі тэрыторыю Паўднѐвай Беларусі – Падняпроўе, Пасожжа, басейн Прыпяці, Пражскай культуре на Паўднѐвым захадзе Беларусі. У гістарычнай навуцы працэс славянізацыі мясцовага насельніцтва наусходе Еўропы, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, займае значнае месца, выклікае разнастайныя стаўленні і ацэнкі. Пачатак беларускага сярэднявеччасупал са славянізацыяў большай часткі нашага края, у выніку якога склаўся

старабеларускі этнас. Славяне не былі тут мясцовым насельніцтвам, не былі абарыгенамі

гэтага краю. Існуюць некалькі тэорый паходжання славян, іхпершапачатковага рассялення. Яны даны ў першайчастцы падручніка ―Гісторыя Беларусі‖ пад рэд Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля.

У 6-м стагоддзі славяне уключыліся у працэс Вялікага перасяленнянародаў, пачалі свій рухна полдзень, паўднѐвы усход. У выніку склаліся некалькіх груп славянскіх супольнясцяў, якія паклалі пачатак існаваннясѐнняшніх народаў:

1. Паўднѐвыя славяне (сѐння гэта – балгары, сербы,харваны, славенцы, македонцы і інш народы Балкан), Заходнія славяне(палякі, чэхі, славакі)

2. Усходнія славяне (рускія, беларусы, украінцы).У 6-м стагоддзі невялікія, але добра ўзброеныя групы славян пачалі з поўдня, ад Прыпяці і Днепра, рух на поўнач. У 8 – 9-м стагоддзі славяне массава рассяліліся ў балцкім рэгіѐне у Падзвінні і Падняпроўі, а у Х стагоддзі і на Верхнім Панямонні. Яны асядалі сярод мясцовага насельніцтва,успрымалі яго культуры і самі ўплывалі на мясцовае насельнітва, у выніку

чаго склаліся ўжо названыя Банцараўская і Калочынская культуры.Большая частка балцкага насельніцтва была асімілявана,(г.зн. – успрыняла славянскую культуры, была паглынута славянамі); некаторая частка – працягвала жыць разам, побач са славянамі, але абасоблена, захоўваючы сваю адметнасць; частка –была знішчана ці выціснута на наўночны захад, у Прыбалтыку (дзе стварыліся у далейшым этнічныя літоўцы і латышы).

Розныя славянскія плямѐны мелі шмат агульнага ў гаспадарцы, грамадскім жыцці, побыце, культуры, мелі агульную мову. Славяне знаходзіліся на этапе разлажэння радавых адносін. Хаця іпрацягвала існаваць абшчына, але ворныя землі, якія апрацоўваліся паасобку, ужо сталі адасабляцца як асобная уласнасць. Паміж членамі абшчыныузнікала маѐмаснае расслаенне, з‘яўляюцца заможныя і збяднелыя. У выніку

войнай і захопу чужой маѐмасці фарміруецца ваенна-племянная вярхушка плямен. Менавіна ім дастаецца усе найбольш каштоўнае ў выніку войнай – рабы, зброя, жывѐла, каштоўнасці, яны становяцца уладальнікам найбольш пладародных зямель. Апорай гэтай знаці станавілася ваенная дружына –аб‘яднанне прафесійных воінаў, якія страчвалі сувязі з сваімі родамі і абшчынамі. Такім чынам узніклі органы племяннога кіравання – племяннаяарыстакратыя – племянныя правадыры і ваенныя кіраўнікі. Такім чынам,славянскія плямѐны знаходзіліся на этапе зараджэння дзяржаўнасці.

41 славянскія плямёны крывічоў на тэрыторыі Беларусі

Паступова складваюцца тэрытарыяльныя аб’яднанні славянскіх плямѐнаў – вялікія патрыярхальныя семьі пераўтвараюцца ў суседскія абўчыны, што аб‘ядноўваюцца на тэрытарыяльнай аснове. Да ІХ – Х стагоддзяў на асноўнай частцы тэрыторыі Беларусі

сфарміраваліся устойлівыя этнічныя супольнасці славян, саюзы славянскіх плямѐн – дрыгавічоў, крывічоў-палачан і радзімічаў. Звесткі аб гэтым утрымлівае ―Аповесць мінулых гадоў‖ У аповесці мінулых гадоў‖ названы і іншыя племянныя аб‘яднанні усходніх славян – севяране, валыняні, вяцічы бужане, паляне і

іншыя, усяго больш за 10. Карту аб размяшчэнні важнейшых пляменусходніх і іншых славян, а таксама і неславянскіх плямѐн (у т.л. жемайтаў,латгалаў, яцвягаў і інш.)

Крывічы-палачане, ці проста крывічы, былі самай вялікай усходнеславянскай супольнасцю на абшары Усходняй Еўропы – ад Дняпра і Заходняй Дзвіны да Волгі і Чудскога возера на усходе. Фарміраваннекрывічаў – вынік асіміліцыі прышлымі славянамі балцкіх і заходнефінскіхплямѐн. На тэрыторыі сучаснай Беларусі арэал іх рассялення ўключаў

Падзвінье і верхняе Падняпроў’е. Палачане – гэта група крывічскіх плямѐн, цэнтрам якоў быў Полацк.

42 Плямёны дрыгавічоў і радзімічаў на тэрыторыі Беларусі

Дрыгавічы таксама з‘яўляліся аднім з усходнеславянскіх племянных аб‘яднанняў, што займалі вялікую тэрыторыю на поўдні Беларусі – у басейне Прыпяці і вярхоў‘і Немана, да Заходняга Буга, Гародні, Мінска, Барысава. Дыгавічы, як і крывічы, належылі да ліку найбольш развітыхусходнеславянскіх плямѐн. Такога ж змешанага славяна-балцкага паходжання был і радзімічы, якія займалі Пасожжа (басейн р. Сож) – тэрыторыю паміж Днепром і Дзясной. Напоўначы яны межавалі з крывічамі, на захадзе – з дрыгавічамі. Усе названыя аб‘яднанніславян мелі ўстоўлівыя сувязі, ў аснове якіхляжала агульная славянская мова, агульныя рысы гаспадарча-культурнагажыцця, аднолькава знаходзіліся на этапе разлажэння радавога ладу іперахода да стварэння дзяржаўных адносін. Таму славянскія аб‘яднаннікрывічаў, дрыгавічоў, радзімічаў адыгралі надзвычана вялікую ролю угістарычным працэсе. У этнаграфічных адносінах гэтыя супольнасці можнаназваць пранароднасцямі, бо на іх падстве і узнікла у тым ліку і беларускаянароднасць. У сацыяльных адносінах яны былі пачатковымі дзяржаўныміутварэннямі тэрытарыяльна-палітычнага характару, ці прадзяржавамі. На працягу другой паловы 1-га тысячагоддзя н.э. славяне асвоілі амальусю тэрыторыю Беларусі. Аднак частка балцкага насельніцтва засталасяжыць на гэтай тэрыторыі сярод славян, утвараючы ў некаторых мясцовасцяхзхаволі значныя ―астравы‖ сярод прышлых славян, асабліва на паўночнымзахадзе. На думку археолагаў, у канцы тысячагоддзя этнічная граніцарассялення паміж славянскімі і балцкімі народамі на тэрыторыі Беларусіпраходзіла прыблізна па лініі Дзісна – Пліса – Будслаў - Заслаўе –Рубяжэвічы – Слонім – Ваўкавыск. На поўнач ад яе, на паўночным захадзеБеларусі, у сярэднім Панямонні значнай этнічнай групай былі яцвягі. Яныадносіліся да заходнебалцкай культуры. Да усходнебалцкай культуры

адносіліся літоўцы, якія на тэрыторыі сучаснай Беларусі у той час жылі у

вярхоўі Віліі, каля Свіры, Крэва.Такім чынам, на рубяжы 1-га і 2-га тысячагоддзяў завершылася славянізацыя большасці тэрыторыі Беларусі, тагачаснае грамадства ўступіла

ў новый этап свайго развіцця.

43 Навуковыя канцэпцыі паходжання беларусаў

Аднім з самых складаных у гісторыі Беларусі з‘яўляецца пытанне аб тым, калі і на падставе каго сфарміравалася беларуская народнасць, адкуль пашла назва Белая Русь? Адзінага адказа на гэтыя пытанні да сѐнняшнягадня няма.

Паняцце “народнасць” выкарыстоўваееца для вызначэння супольнасці людзей, звязаных адзінствам мовы, тэрыторыі, матэрывяльнай і духоўнай культуры.

У вывучэнні этнагенезу (паходжання) беларусаў існуюць шэраг канцэпцый. Ні адна з іх не дае абсалютна бясспрэчнага адказу, мае як сваі сільныя,так і слабыя бакі.

Сярод асноўных канцэпцый вызначым наступныя:

1. Велікаруская канцэпцыя зыходзіць з таго, что беларусы – часткавелікарускай народнасці.

2. Польская канцэпцыя лічыць беларусаў часткай польскага этнасу, абеларускую мову дыялектам польскай мовы.

3. Крывіцкая канцэпцыя продкамі беларусаў лічыць крывічоў, але янызаймалі толькі паўночную і цэнтральную частку сучаснай тэрыторыіБеларусі.

4. Балцкая канцэпцыя, якая лічыць, што беларусы з‘явіліся у вынікузмяшэння славян з балцкім этнасам, які пражываў тут раней.

Сярод сучасных канцэпцый, што з‘явіліся напрыканцы ХХ стагоддзясвае погляды выказвалі С. Токараў (што ў раннефеадальны перыяд склаласяадзіная старажытнаруская народнасць з цэнтрам у Кіеве, якая і з‘яўляеццавытокам рускай, украінскай і беларускай народнасцяў). Г.

Штыхаў, М. Ярмаловіч, М. Ткачоў катэгарычнам адмаўлялі

прызнаваць існаванне старажытнарускай народнасці, лічылі, штобеларускаянароднасць узнікла на падставе як змешвання славянскага элемента з балцкім, так і ў выніку інтэнсіўнага перамешвання саміх славянскіх супольнасцяў (крывічоў, радзімічай, дрыгавічоў).

М.Ф.Піліпенка прапануе адмовіцца ад спрошчанага падыхода, што

абсалютызуе толькі эвалюцыю ці толькі міграцыю насельніцтва. Ён лічыць,што фарміраванне беларускага этнасу мелі месца як эвалюцыя, так і дыфузія(пранікненне) насельніцтва, якія цесна ўзаемадзейнічалі і дапаўнялі аднадругую.

Зразумела адно – працэс складвання беларускай народнасці быўпрацяглым па часе, шматбаковым па зместу і завершылся не раней за ХІVстагоддзе.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: