Казацкія песні

ЕХАЎ КАЗАК НА ВАЕНЬКУ…

Запісана ў в. Амельна Пухавіцкага раёна

ад В. В. Кролік (1926 г. н.)

Ехаў казак на ваеньку,

Прашчаўся з сваёю міленькай:

– Прашчай, міленька, чарнабрывенька,

Я ўязджаю на ваеньку.

Дай мне, дзеўчына, хустыну,

Можа, ў баю я загіну,

Накрыюць вочы чорныя ночы,

Апусцяць ў магілу.

Дала дзяўчына хустыну.

Казак у баю ды загінуў.

Накрылі вочы чорныя ночы,

Ды й апусцілі ў магілу.

Ніхто ж вот па ім не заплача,

Дзе ляжыць цела казака.

Толькі той воран сядзіць на таполі,

Сядзіць ды жаласна крача.

А тая дзяўчына зачула,

Яна па казаку ўздыхнула:

– Спі, мой міленькі, чарнабрывенькі,

Я на цябе не забыла.

Запісала А. В. Шунейка ў 1988 г.

Уласна разбойнiцкiх песень у беларускiм фальклоры зусiм мала, i тыя ў пераважнай большасцi з’яўляюцца варыянтамi характэрных для рускай народнай творчасцi песень пра ўдалых малайцоў, верных сяброў «цёмнай ночанькi» ды «зялёнай дубровушкi». Разбойнiкамi, мяркуючы па песнях, нярэдка станавiлiся хлопцы, якiя ўцякалi ад рэкрутчыны i хавалiся ў лясах: «А дзе тры – ўцяклi, у разбойнiчкi пайшлi». Да разбойнiцкiх песень Н. С. Гiлевiч далучае арыштанцкiя, аб’яднаныя адным героем-разбойнiкам, якi трапiў у астрог. Асноўнай тэмай гэтых твораў з’яўляецца туга малайца ў астрозе па волi-волюшцы i нараканне на свой горкi лёс («Я па волюшцы гуляў – у астрог каменны папаў»). Галоўны герой у песнях заўсёды называецца «беленькi малойчык», якi цi «свiшча на волюшцы», цi «тужыць у залатой клетачцы».


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: