Міфалогія – сістэма архаічных уяўленняў пра свет, якія выяўлены у канкрэтнай пачуццёвай форме.
Формы уяўленняў міфаў: -вусныя; -пісьмовыя (тэкст); -графічныя(арнамент)
Міфалогія вывучаецца апошнія 20 гадоў (у СССР-атэізм).
Тэмы міфалогіі:-стварэнне свету, прыроды,чалавека, кіраванне імі. -нараджэнне і смерць, сэнс жыцця, загробнае існаванне.
2. Класіфікацыя міфаў. Сучасныя міфы.
Асноўныя аб’екты цікавасці міфалогіі – нябачны свет, цуд, а таксама смерць-уваскрасенне. На працягу ўсёй гісторыі людзі раздзялялі свет на бачны і нябачны. У язычніцтве нябачны свет – багі, духі; у хрысціянстве – Бог, анёлы, дэманы, душы жывых і памерлых; у філасофіі – свет з’яў і свет прычын, свет рэчаў і свет ідэй; у навуцы – мікравелічыні, мікробы.
Увесь курс “Славянская міфалогія” падзяляем на тры вялікія цыклы:
1) касмаганічныя міфы, што гавораць пра сусвет, планеты і зоркі;
2) гістарычныя міфы, якія распавядаюць пра паходжанне чалавека;
3) цыклічныя міфы, звязаныя з прыродным каляндарным колам і кругам чалавечага жыцця.
|
|
3. Асноўныя формы старажытных вераванняў (анімізм, татэмізм, магія).
Анімізм -гэта вера у існаванне духаў. Са з’явамі анімізму звязана узнікненне вышэйшай міфалогіі (вярхоўныя багі – Пярун, Вялес і г.д.) і ніжэйшыя духі (дэманічныя)- (Вадзянік і г.д.).
Татэмізм – комплекс вераванняў, абрадаў і рытуалаў у першабыт. грамацтве, звязаны з уяўленнем аб роднасці паміж сабой групай людзей (плямёнамі) і татэмам (пэўнымі відамі жывел, птушак, раслін).
Напрыклад –лягенда пра ваўчыцу, якая выкарміла Ромула і Рэмула (заснавальнікаў Рыма), – гэта татэмізм.
У Індыі татэмічнай жывела йз’яўляецца карова. У рытуалах – размалеўвалі тату. “Заяц”, “Жабкі”, “Пава”, “Каза” – танец татэмічны. У бел. культуры былі татэмамі – бык, тур (Тураўшчына), мядзведзь, бусел, воўк, вуж. На каляды пераапраноўваліся у жывел – татэмізм.
Магія- гэта дзеянне, або моўные формулы, якія выконвалі каб паўплываць на чалавека, прадметы і з’явы навакольнага света.
Магія:
-імітатыўная (заснавана на прынцыпе “падобнае выклікае падобнае”),
-кантактная (перадаецца праз кантакт, напр. Пры ліхарадке прыкаснуцца к асіне, каб ліхарадка ушла),
-парцыянальная (перадаецца праз часткі чалавека –валасы, ногці і г.д.),
-любоўная (праз загавары, маніпуляцыі. Загавары назыв. прысушкі),
-лекавая (ад хвароб-былі добрыя лекары і злыя ведзьмакі).
4. Вярхоўныя багі. Пантэон князя Уладзіміра.
980 г. – князь Уладзімір устанавіў пантыон з 6 багоў:
Пярун, Дажджбог, Хорс, Стрыбог, Сімаргл, Мокаш (гэта багі з іранскай міфалогіі).
У 988г. калі ён вырашыў хрысціцца, ён спаліў гэты пантыон.
Пярун – бог грому і маланкі.
Стрыбог-бог ветру.
Мокаш- багіня шлюбу.