Пытанне 1. Крыніцы па гісторыі Беларусі. Гістарыяграфія прадмета

Слова "гісторыя" грэцкага паходжання - "звесткі аб мінулым". Гісторыя - навука аб мінулым. Гісторыю чалавецтва прынята дзяліць на сусветную і гісторыю асобных краін і народаў. У курсе "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі" вывучаецца мінулае і сучаснасць беларускага народа. Задача гісторыі - даць аб'ектыўны аналіз гістарычным фактам.

Да перыядызацыі гісторыі чалавецтва існуе шэраг падыходаў. Першая спроба перыядызацыі зробленая старажытнымі грэкамі. Сваю перыядызацыю зрабілі Дарвін і Морган: 1) дзікасць, 2) варварства, 3) цывілізацыя. Фармацыйная канцэпцыя: 1) першабытна-грамадскі лад, 2) феадалізм, 3) капіталізм, 4) эпоха сацыялізму, 5) эпоха камунізму. Гэта канцэпцыя недакладная, таму што цяжка растлумачыць неабходнасць пераходных перыядаў.

Мы будзем карыстацца цывілізацыйнай перыядызацыяй. Цывілізацыя - устойлівы тып сацыяльнай арганізацыі аднаго або некалькіх грамадстваў калі яны звязаныя прыкладна аднолькавымі палітычнымі, эканамічнымі, прававымі традыцыямі, якія могуць перадавацца ад аднаго этнасу да іншага. Таму гісторыя таго або іншага грамадства мае агульначалавечыя каштоўнасці.

Цывілізацыйная канцэпцыя:

Старажытнае грамадства (40 тыс гадоў да н. э. – 5 ст. н. э.)

а) каменны век (40 тыс. да н. э. - 2 тыс. да н. э.)

б) бронзавы век (2 тыс. да н. э. - пач. 1 тыс. да н. э.)

в) жалезны век (пач. 1 тыс. да н. э. - сяр. 5 ст. н. э.)

Сярэднявечча (кан. 5 - 15 стст.)

а) пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на Бел. (6 – пер. пал. 13 ст.)

б) развіццё феадальнай сістэмы (сяр. 13 – 15 ст.)

Новы час (16 – пач. 20 стст.)

а) афармленне феад. сістэмы і наспяванне яе крызісу (16 - кан. 18)

б) узнікненне і ўмацаванне капіталізму (кан 18 ст. – 1917 г.)

IV перыяд: навейшы час (1918 - нашы дні).

Крыніцы па гісторыі Беларусі складаюцца з 6 асноўных груп:

1) археалагічныя,

2) этнаграфічныя (мастацка-выяўленчыя, выяўленча-графічныя, выяўленча-натуральныя)

3) лінгвістычныя (размова, пісьменнасць),

4) вусныя (фальклор),

5) пісьмовыя (дакументы заканадаўства, акты, летапісы, літаратура і інш.),

6) кіно-фота-фонадакументы.

У 1910 г. Вацлаў Ластоўскі выдаў "Кароткую гісторыю Беларусі" - першую папулярную кнігу, ў якой адлюстраваны погляд беларуса на мінулае Радзімы. Працягнуў яго дзела Ўсевалад Ігнатоўскі, які на працягу з 1919 па 1926 выпусціў 4 выданні "Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi". Таксама "Гісторыя Беларусі" Доўнара-Запольскага (сяр. 20- х, але выдадзеная толькі ў 1994).

У 1954-58 Інстытут гісторыі акадэміі навук БССР выдаў "Гісторыю БССР" у 2- х тамах. У ёй дасягнення папярэднікаў не ўлічваліся, адзнака падзеям давалася ў адпаведнасці з афіцыйнымі поглядамі. Канец 80- х -90- х - у сувязі з вялікімі грамадска-палітычнымі зменамі ў грамадстве стварыліся ўмовы для напісання абагульняючай працы па гісторыі Беларусі: "Энцыклапедыя гісторыі БССР", "Гісторыя БССР"-6 тамоў і інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: