Пытанне 18. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у 14-17 ст

Асноўнымі цывілізацыйнымі фактарамі, якія рашаючым чынам уплывалі на этна-нацыянальныя працэсы, якія праходзілі ва ўсім свеце былі: а/ наяўнасць адзінай мовы; б/ наяўнасць дзяржаўнага суверынітэту; в/ наяўнасць адзінай нацыянальнай ідэалогіі; г/ наяўнасць нацыянальна-культурных каштоўнасцей і іх носьбітаў.

Тэрыторыя, на якой адбывалася эвалюцыя старажытнага беларускага этнаса ў народную супольнасць - Віцебшчына, Віленшчына, Гродзеншчына, Мінска-Слуцкі рэгіён, Гомельшчына, Берасцейшчына. На працягу 400 гадоў на адзначанай тэрыторыі склалася самастояная мова, якая была адметнай прыкметай супольнасці. Сусветная практыка сведчыць, што без мовы няма ні народнасці, ні нацыі. Таму ўсе сусветныя народнасці склаліся на аснове моўнага адзінства. І беларусы тут не былі выключэннем. Колькасны склад насельніцтва быў таксама сярэдняеўрапейскім: у XIII-XVI стст. у Беларусі пражывала каля 1,5-2 млн. чалавек.

Асноўная частка бел. насельніцтва пражывала ў вёсках. Нацыянальнае пачуццё і нацыянальная ідэалогія былі ў першую чаргу звязаны з малай радзімай, павагай да свайго народа і дзяржавы.

Нацыянальная ідэалогія фарміравалася на грунце незалежнасці і сувернітэту дзяржавы. Аднак гэтага было недастаткова, таму што ідэалогія павінна была стаць часткай самасвядомасці кожнага беларуса. Гэта знаходзіла адлюстраванне і ў барацьбе ВКЛ са знешняй агрэсіяй і ў развіцці культуры. Барацьба з варожай агрэсіяй мацавала Полацкае княства, яна стала адным з фактараў утварэння ВКЛ. У гэтых адносінах нацыянальная ідэалогія была замацавана ў дзяржаўным гербе ВКЛ – “Пагоня”. Лёсавызначальныя перамогі ВКЛ у 1362 г. ў бітве на Сініх водах, бітве 1410 г. над Грунвальдам і бітве 1514 г. пад Оршай надхняліся нацыянальнай ідэалогіяй. Ідэалагічныя фактары мацавалі нацыянальную палітычную эліту, якая была падмуркам беларускай народнасці.

Моўна-культурныя фактары таксама спрыялі фарміраванню беларускай народнасці. У ВКЛ бел. мова была агульным і адзіным сродкам межнацыянальных зносін, таму дзяржаўнасць гэтай мовы была толькі адлістраваннем гістарычнай рэчаіснасці, якая склалася ў дзяржаве. Кнігадрукаванне садзейнічала развіццю пісьмовасці беларускай мовы. Дзякуючы дзейнасці Скарыны, бел. мова стала мовай Бібліі і несла Слова божае кожнаму беларусу. Таму імя Скарыны, яго творы, творы іншых беларускіх гуманістаў духоўна аб’ядноўвалі ўсіх беларусаў у адзін народ. Без кнігадрукавання немагчыма было з’яўленне Статутаў ВКЛ. Гэтыя дзяржаўна-прававыя акты садзейнічалі развіццю агульнай прававой свядомасці, як сярод палітычнай эліты так і сярод ніжэйшага класа – сялянства і гараджан.

Фарміраванне народнасці забяспечвалася і развіццём эканомікі. Унутраны таварны абмен, развіццё гарадской гаспадаркі, спагнанне падаткаў садзейнічалі больш цеснаму аб’яднанню беларускіх рэгіёнаў у адно цэлае. Рэформа 1557 г. дала магчымасць сялянству атрымаць зямлю ва ўласнае карыстанне. Яна садзейнічала эканамічнаму ўздыму гаспадаркі, дзяржавы, вёскі і горада.

Сацыяльна-палітычныя працэсы, якія адбываліся ў Беларусі ў перыяд Рэнесансу і Рэфармацыі з’яўляюцца даказам таго, што беларуская народнасць паспяхова складвалася як адзінае целае, як адзін народ.

Пытанне 19. Гарады Беларусі ў 14-16 ст.

У XIV - XVI стст. на Беларусі назіраўся інтэнсіўны працэс урбанізацыі. Калі да 1500 г. крыніцы падаюць звесткі аб 83 гарадах ВКЛ, Рускага, Жамойцкага, то з 1500 па 1600 г. згадваюцца 530 гарадскіх пасяленняў, 387 з якіх знаходзіліся натэрыторыі нашага края. Населенасць гарадоў была не надта вялікая: ад 1,5 да 3 тыс. жыхароў. Але меліся і буйныя цэнтры - больш 10 тыс. насельнікаў. Вызначаўся сярод беларускіх гарадоў найстаражытнейшы Полацк. Жыхары добра разумелі яго вялікае значэнне.

Некаторыя беларускія гарады XIV - XVI стст. сталі буйнымі цэнтрамі рамяства. Гэта ў першую чаргу Бярэсце, Гародня, Слуцк, Менск, Магілёў, Пінск. Рамяство тут было прадстаўлена некалькімі дзесяткамі прафесій. 3 мэтай абароны рамеснай вытворчасці ад самавольстваў феадалаў, канкурэнцыі і для наладжвання збыту прадукцыі гарадскія рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі.

Выдзяленне мяшчанства ў асобнае саслоўе спарадзіла імкненне з іх боку ператварыць горад у непадлеглую для ўмяшальніцтва землеўладальнікаў тэрыторыю. Гараджане дамагаліся і ўрэшце дабіваліся ад вярхоўнай улады надання іх населеным пунктам магдэбургскага права. Паводле яго мяшчане выходзілі з-пад юрысдыкцыі землеўласнікаў, вызваляліся ад шэрага феадальных павіннасцяў, выбіралі гарадскія органы ўлады -магістрат, суд. Аднымі з першых беларускіх гарадоў, якія атрымалі права на самакіраванне, былі Бярэсце (1390), Слуцк (1441), Гародня (1496), Полацк (1498), Менск (1499).

Адной з галоўных гарадскіх функцый была гандлёвая. Рынкі гарадоў звязвалі паміж сабой ўсе рэгіёны Вялікага Княства. Беларускія ж купцы - " госці" - пракладвалі гасцінцы - тракты да Варшавы, Познані, Гданьска, Рыгі, Кралеўца (Калінінграда), Ноўгарада, Цверы, Масквы, звязваючы тым самым Заходнюю Еўропу з усходнім светам.

Такім чынам, разгледжаныя асаблівасці аграрных адносін і ўрбанізацыйных працэсаў на беларускіх землях дазваляюць заключыць, што XV – п.п. XVII ст. - час глыбокіх сацыяльна-эканамічных зрухаў, якія ўзламвалі векавыя традыцыі феадальных асноў і стваралі спрыяльную глебу для развіцця новых вытворча-грамадскіх адносін. На жаль, гэтыя працэсы былі перапынены крывавымі войнамі сяр. XVII – пач. XVIII ст.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: