Пастаноука знакау прыпынку

Малодшыя школьнікі авалодваюць пастаноукай кропкі,?! як знакау пры давамозе якіх у адпаведнасці з інтанацыяй абазначаюць канец сказа.

Знакі прыпынку дзеці ставяць на аснове сэнсавага члянення мовы (устанаулення мяжы сказа), сінтаксічных і інтанацыйных прымет сказа (віды простых сказау, сказы з аднародных членау).

Асобныя урокі навучання пунктуацыі у пачатковых класах не праводзяцца. Знакі прыпынку вывучаюцца у арганічнай сувязі з той ці іншай тэмай сінтаксісу. Першае знаёмства з кропкай адбываецца у перыяд НГ (пры складанні і пісьме сказау). З кропкай яны сустрэнуцца на букварнай старонцы. Яны пачнуць паніжаць голас к канцу сказа, а пасля кропкі рабіць невялікі перапынак. Працуючы па буквару, дзеці знаёмяцца з!,? і вучацца інтанацыйна чытаць такія сказы. Пастаноука гэтых знакау прыпынку даюцца школьнікам цяжка.

Цяжка вучням авалодаць пастаноукай коскі у сказах з аднароднямі членамі без злучнікау. Тума настаунік павінен уключаць практыкаванні, заусёды звяртаць увагу да пунктуацыйнай пісьменнаясці вучняу.

8. Змест праграмы па літаратурным чытанні. Прынцыпы арганізацыі ўрокаў чытання мастацкіх твораў

Кніга – з’яўл. крыніцай ведаў, сродкам дасягненняў навукі і культуры. Цэнтральная тэма праграмы і кніг для чытання – тэмы Радзімы. Асноўнае месца займае мастацкі матэрыял, чытанне мастацкіх твораў выклікае ў вучняў глыбокія пачуцці, думкі, перажыванні. Выхаваўчай з’яўляецца і арганізацыя дзіцячага калектыву, і навучанне самастойнай працы з падручнікам, кнігай, і развіцце цікавасці да ведаў, дапытлівасці і інш.

Задачы:

· выпрацоўка і ўдасканаленне навыкаў чытання;

· выхаванне удумлівасці чытача, які умее і любіць працаваць з кнігай;

· пашырэнне і паглыбленне ведаў пра навакольнае жыцце,

· фарміраванне элементаў навуковага светапогляду; маральнага, грам.-палітычнага, працоўнага і эстэтычнага ввхавання,

· развіцце мыслення і мовы;

· фарміраванне элементаў літаратуразнаўчых паняццяў.

Галоўнае месца на уроках адводзіцца чытанню і рабоце з тэкстам.

Агульныя прынцыпы літаратуразнаўчага і школьнага аналізу мастацкіх твораў:

- гістарызм у разглядзе літаратурных з’яў

- сацыяльны погляд на прыроду мастацтва

- раскрыццё сувязі светапогляду і мастацкага метаду пісьменніка

- выяўленне адзінства формы і зместу мастацкага твора

Мастацкі твор праз канкрэтныя вобразы дапамагае чытачу лепш убачыць і зразумець жыцце. Мастацкі твор багатыя выяўленчымі сродкамі: метафарамі, эпітэтамі, параўнаннямі.

Асноўная вартасць мастацкай літ-ры – яе ідэйнасць і вобразнасць. Толькі цэласнае ўспрыманне твора дае магчымасць вучням уявіць мастацкі вобраз і разам з тым адчуць настрой, думкі герояў і зразумець задуму аўтара. Успрыманне залежыць ад выразнасці яго чытання.

Падбор матэрыялу для чытання:

+ твор павінен быць цікавым для дзяцей, каб выклікаць ахвоту да чытання

+ калі артыкул навуковага характару, павінен даваць пэўныя і верныя веды

Падрыхтавальная праца да ўспрымання мастацкага твора:

- пашырыць уяўленні або пазнаёміць з фактамі, падзеямі, з’явамі

- пазнаёміць з асобнымі фактамі жыцця пісьменніка, зацікавіць яго творчасцю

- падрыхтаваць да правільнага эмацыянальнага ўспрымання

- раскрыць значэнне незразумелых слоў

Тэма і ідэя твора:

- тэма і ідэя ўзаемазвязаныя, іх нельга адрываць і разглядаць без узаемасувязяў

- тэма - кола жыццёвых з’яў, якія пісьменнік адабраў і асвяціў у мастацкім творы з пэўных пазіцыяў, тое, што пісьменнік адлюстроўвае, праблема, якая пастаўленая пісьменнікам у творы і асветленая, раскрытая на пэўным жыццёвым матэрыяле

- ідэя - як ён ацэньвае адлюстраванае, аб’ект, што хоча сказаць намаляванымі ім карцінамі жыцця ў творы, яго галоўная думка пра поўнае кола з’яваў, якія адлюстраваныя ў гэтым творы.

Падрыхтоўка да чытання мастацкіх твораў:

- не павінна быць працяглай

- нельга пераказваць змест настаўніку

- стварыць настрой, заінтрыгаваць

- выразнае чытанне настаўніка - узор для вучняў

- пасля першага чытання гутарку - вызначыць ідэйны сэнс

- паўторнае чытанне і ўсведамленне

- І чарга - сюжэтны разбор, развіццё дзеяння, паводзіны людзей

- І І чарга - умовы дзеяння, умела сфармуляваныя пытанні, пасля разбору план, а потым пераказ

- Структура ўрока павінна быць гібкай і разнастайнай

- Кожны новы ўрок - прыступка ў развіцці мыслення і павышэння ўзроўню ведаў

- Улічваць неабходна спецыфіку матэрыялу і змест твораў

Падрыхтоўка вучняў да чытання-аналізу мастацкага твора:

· пашырыць уяўленні вучняў пра факты, з’явы, пададзеныя у творы: паведаміць новыя звесткі для успрыняцця тэксту, стварыць умовы для суаднясення вучнямі фактаў, падзей, што яны бачылі і назіралі ў жыцці;

· пазнаеміць з жыццем пісьменніка, выклікаць цікавасць да яго творчасці;

· падрыхтаваць да эмацыянальнага успрымання твора;

· раскрыць значэнне цяжкіх слоў

Аналі з – устанаўленне прычынна-выніковых сувязяў у развіцці сюжэтам, высвятленне матываў дзеючых асоб, раскрыццё кампазіцыі твора, аналіз выяўленчых сродкаў, ацэнка матываў паводзін герояў.

Практыкаванні: выбарчае чытанне, гутарка па пытаннях, раскрыццё галаўнай думкі, падрыхтоўка да пераказу, выразнае чытанне, апавяданне пра героя, складанне плана, ілюстрацыі да тэкста. Першы сінтэз - аналіз - другі сінтэз

Першы сінтэз:

- падрыхтоўка да ўспрымання

- знаёмства з жыццём пісьменніка

- знаёмства з сюжэтнай лініяй, зместам

- высвятленне эмацыянальнага ўздзеяння на вучняў

аналіз:

- устанаўленне прычынна-выніковых сувязяў

- матывы паводзін дзейных асоб

- раскрыццё кампазіцыі твора

- аналіз вобразных сродкаў мовы ў адзінстве

другі сінтэз:

- абагульненне характэрных рыс дзейных асоб

- супастаўленне герояў і ацэнка іх

- ідэйная накіраванасць тэкста

- ацэнка мастацкага твора як крыніцы пазнання навакольнай рэчаіснасці

- што новага даведаліся

- чаму вучыць твор

9.Фарміраванне навыкаў чытання. Беглае і правільнае чытанне.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: