Леан
Музыкант, педагог, дырьгжор, кампазі-тар 19 ст. 3 сярэдзіны 1850-х гадоў жыў i працаваў у Магілёве. Выступаў у канцэртах як выканаўца на фартэпіяна i фісгармоніі, дырыжыраваў аркестрам мясцовых амата-раў музыкі, навучаў ігры на розных інстру-ментах. У канцы 1868 пераехаў у Віцебск, у 1869 — у Мінск, дзе дырыжыраваў Мін-скім гарадскім аркестрам. У 1876—80 адзін з дырыжораў музыкальнага таварыства ў Растове-на-Доне. Стваральнік фартэпіян-ных i вакальных твораў, якія друкаваліся ў Вільні i Варшаве; аўтар артыкулаў пра му-зычнае жыццё Магілёва ў часопісе «Ruch muzyczny» («Музычны рух»). Супрацоўні-чаў з рэдакцыямі газет «Могилёвские губернские ведомости» и «Донская пчела».